Friday, March 26, 2021
ШАВЯЛІ – вёска ў Падлескім с/с, каля р. Шавялёўка, за 1 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы, 3 км ад чыг. ст. Падлессе на лініі Баранавічы–Асіповічы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Ляхавічы–Падлессе. 94 двары, 190 жыхароў (2005).
У 1789 г. Шавялі – вёска маёнтка Ляхавічы ў Навагрудскім пав. З 6.5.1790 г. уласнасць І. Масальскага. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. у Слуцкім паветах Мінскай губ. У 1793 г. Шавялі разам з іншымі населенымі пунктамі Ляхавіцкага маёнтка перададзены ва ўладанне Ш. Касакоўскаму і яго нашчадкам. У 1847 г. вёска фальварка Старыя Ляхавічы таго ж маёнтка, уласнасць С.М. Касакоўскага, 50 двароў, 356 жыхароў, больш за 23 валокі зямлі. У 1897 г. вёска ў Ляхавіцкай вол., 84 двары, 522 жыхары, хлебазапасны магазін. У 1909 г. у вёсцы 98 двароў, 696 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Ляхавіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 121 двор, 657 жыхароў (1921). З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Падлескім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл., з 1950 г. у Падлескім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 3.7.1972 г. у Жарабковіцкім с/с, з 1.5.1981 г. зноў у Падлескім с/с. У 1940 г. у вёсцы 154 двары, 792 жыхары, створаны калгас “Зара”. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1949 г. створаны калгас імя Ракасоўскага. У 1959 г. было 695 жыхароў. У 1970 – 564 жыхары. У 2002 г. – 104 двары, 214 жыхароў, у складзе калгаса імя Леніна (цэнтр – в. Падлессе). Працуюць фельч.-акушэрскі пункт, б-ка, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай, блізкай шыротнай арыентацыі вуліцы, перакрыжаванай па цэнтры прамалінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцай. Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. Радзіма доктара юрыд. навук, праф. С.Ф.Сокала.
Шавялі // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 318.
Friday, March 26, 2021
Шавели. Название образовано от слов, восходящих к основам со значением охотники, молодцы, работники и т.п.
Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. – Мн., 1974. – 448 с.
Friday, March 26, 2021
Сокал Сцяпан Фёдаравіч - беларускі прававед, гісторык, філосаф. Доктар юрыдычных навук, кандыдат філасофскіх навук, прафесар. Нарадзіўся 13 снежня 1942 года ў вёсцы Шавялі.
Глядзець тут...
Сяргей Сцяпан - паэт. Нарадзіўся 26 мая 1953 года ў вёсцы Шавялі Ляхавіцкага раёна.
Выдаў зборнікі вершаў «Буслы на ржышчы» (1999), «Снежань» (2003).
Глядзець тут...