Friday, March 26, 2021
ГАЛАВАЧЫ — вёска ў Конькаўскім с/с, за 5 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы на лініі Баранавічы—Лунінец. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Баранавічы—Ляхавічы. 20 гаспадарак, 36 жыхароў (2005).
У 1836 г. Галавачы — вёска маёнтка Дарава Харунжэўскае Навагрудскага пав. Гродзенскай, з 1842 г. Мінскай губ., уласнасць Керсноўскіх, 1 двор, 7 жыхароў. У 1844 г. у вёсцы 2 двары, 15 сялян. У 1846 г. вёска маёнтка Дарава, уласнасць Г.І.Чарноўскага, 5 двароў, 50 жыхароў. У 1897 г. Дараўскай вол., 16 двароў, 110 жыхароў. У 1909 г. — 24 двары, 150 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 24 двары, 137 жыхароў (1921). З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Федзюкоўскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 16.3.1987 г. у Конькаўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1959 г. было 175, у 1970 г. 127 жыхароў. У 2002 г. 22 двары, 35 жыхароў, у складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — в. Конькі). Вёска — радзіма Героя Сацыяліст. Працы В.А.Малышкі.
Галавачы // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 263.
Friday, March 26, 2021
Віктар Антонавіч Малышка нарадзіўся ў 1936 г. ў в. Галавачы Ляхавіцкага р-на. Член КПСС з 1972 г. 3 1952 г. трактарыст Ляхавіцкай МТС. 3 І957 г. трактарыст калгаса «Кастрычнік». У 1971 г. яму прысвоена звание Героя Сацыялістычнай Працы.