Friday, March 26, 2021
ЗУБЕЛЕВІЧЫ — вёска ў Падлескім с/с, за 6 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. на аўтадарозе Ляхавічы—Клецк. 194 гаспадаркі, 461 жыхар (2005).
У 1760 г. Зубелевічы — фальварак і вёска маёнтка Ляхавічы (Ляхавіцкага графства) у Навагрудскім пав. Рэчы Паспалітай. Разам з іншымі населенымі пунктамі Ляхавіцкага маёнтка Зубелевічы прададзены Мар’янай Казьмінскай, дачкой Е.Ф.Сапегі, кн. М.Ю.Масальскаму. У 1775—90 гг. вёска і фальварак у складзе дзярж. староства (у 1789—90 гг. у часовым валоданні навагрудскага ваяводы Ю.Несялоўскага), з 6.5.1790 г. зноў у валоданні Масальскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. у Слуцкім паветах Мінскай губ. У 1793 г. Зубелевічы ў складзе Ляхавіцкага маёнтка перададзены ва ўладанне Ш.Касакоўскаму і яго нашчадкам. У 1847 г. фальварак (уваходзілі вёскі Зубелевічы і Падлессе Зубелевіцкае) меў каля 50 валок зямлі, 40 двароў, 412 сялян; вёска — 32 валокі зямлі, 19 двароў, 248 жыхароў. У 1897 г. у Ляхавіцкай вол. Зубелевічы: вёска пры ваенна-камунікацыйнай дарозе Ляхавічы—Клецк, 41 двор, 366 жыхароў, хлебазапасны магазін; засценак (прыватнаўласніцкі, часткай зямлі валодалі сяляне), 31 двор, 199 жыхароў; маёнтак Касакоўскіх, 2 будынкі, 12 жыхароў. У 1909 г. у вёсцы 59 двароў, 495 жыхароў; у маёнтку 7 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Ляхавіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 83 двары, 416 жыхароў; фальварак, 6 двароў, 25 жыхароў; засценак, 44 двары, 258 жыхароў. З 1939 г. у БССР. З 15.1.1940 г. ў Ляхавіцкім p-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Падлескім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 3.7.1972 г. сельсавет перайменаваны ў Жарабковіцкі, 1.5.1981 г. адноўлены. У 1940 г. вёска, 172 двары, 894 жыхары. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да 5.7.1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1948 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «17 Верасня». У былым засценку Зубелевічы (іншыя назвы: в. Засценак Зубелевічы, Зубелевічы) у 1949 г. быў арганізаваны калгас імя Молатава, які 7.7.1951 г. зліўся з калгасам «17 Верасня». 10.7.1957 г. узбуйнены калгас імя Молатава атрымаў назву «40 год Кастрычніка» (цэнтр — в. Зубелевічы), 24.12.1969 г. увайшоў у склад Ляхавіцкага саўгаса-тэхнікума. У 1959 г. у в. Засценак Зубелевічы 165 жыхароў, у в. Зубелевічы — 454 жыхары; у 1970 г. адпаведна 226 і 504 жыхары. Пазней 2 вёскі аб’ядналіся ў адну. У 1985 г. каля будынка Дома культуры на ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў баях з ням.- фаш. захопнікамі ў 1941—45 гг., устаноўлены абеліск. У 2002 г. 200 двароў, 477 жыхароў, у складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — в. Конькі). Працуюць дзіцячы сад, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, школа, б-ка, Дом культуры, магазін. Вёска — радзіма Героя Сацыяліст. Працы І.І.Плаўскага.
Зубелевічы // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 278–279.
Friday, March 26, 2021
Іосіф Іосіфавіч Плаўскі нарадзіўся ў 1935 годзе ў вёсцы Зубелевічы. Член КПСС. Герой Сацыялістычнай Працы. Быў старшынёй калгаса «Памяць Леніна», з 1976 г.— дырэктар саўгаса «Чырвоная зорка» Клецкага раёна.
Сокал Васіль - мемуарыст, краязнаўца, настаўнік, публіцыст, нарысіст выдатнік народнай асветы, інвалід Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся ў вёсцы Зубелевічы Ляхавіцкага раёна.
Глядзець тут...