На галоўную Вярнуцца на сайт
Friday, March 26, 2021
КАНЮХІ – вёска ў Жарабковіцкім с/с, на р. Нача, за 10 км на ПнУ ад Ляхавіч, 4 км ад чыг. прыпынку Жарабковічы на лініі Баранавічы–Асіповічы, на аўтадарозе Ляхавічы–Клецк. 99 гаспадарак, 282 жыхары (2005).
У 1592 г. Канюхі – сяло Ляхавіцкай вол., уладанне Я.К. Хадкевіча ў Навагрудскім ваяв. У 1789 г. уласнасць каталіцкай царквы. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. у Слуцкім паветах Мінскай губ. У 1848 г. Канюхі – казённы маёнтак (складаўся з аднайменных фальварка і вёскі), 33 двары, 454 жыхары, карчма, хлебазапасны магазін. У фальварку размяшчаліся жылы і гасп. будынкі. У 1870 г. вёска Ляхавіцкай вол., 118 душ дзярж. сялян. У 1897 г. вёска, 42 двары, 344 жыхары, і аднаселле, 12 жыхароў. У 1909 г. вёска налічвала 63 двары, 420 жыхароў, царк.-прыходская школа. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Ляхавіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 74 двары, 391 жыхар (1921). З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не, Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Жарабковіцкім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 16.7.1954 г. у Падлескім с/с, які 3.7.1972 г. перайменаваны ў Жарабковіцкі. У 1940 г. – 87 двароў, 449 жыхароў. У 1941 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас “Новае жыццё”. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1949 г. адноўлены даваенны калгас, са снеж. 1950 г. вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса імя Сталіна. У 1959 г. было 334 жыхары, у 1970 г. – 304 жыхары. З 1974 г. – у складзе калгаса “Дружба”. У 2002 г. 96 двароў, 270 жыхароў. Працуюць магазін, комплексны прыемны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, школа-сад, б-ка, клуб. На вясковых могілках устаноўлены абеліск на магіле ўдзельніка грамадз. вайны М.Ю.Кічылы. Планіровачна складаецца з прамалінейнай, мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма актыўнага ўдзельніка ўстанаўлення сав. улады ў Беларусі, парт. і дзярж. дзеяча БССР П.Ф.Равінскага.

Канюхі // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 279–280.

Friday, March 26, 2021
Канюхі. У мінулым - гэта невялікія пасёлкі пры гаспадарскіх дварах, фальварках, маёнтках, у якіх жылі толькі канюхі. Яны даглядалі коней, рыхтавалі іх для выезду на панскае паляванне, выконвалі розныя працы, звязаныя з конскай цяглавай сілай. Асноўная большасць такіх паселішчаў прыпадае на XVI - XVII стст.

Лемцюгова, В. П. Тапонімы распавядаюць: навукова-папулярныя эцюды. – Мінск: Литература и Искусство, 2008. – 416 с.

Friday, March 26, 2021
Авечкагадоўчая ферма "Канюхі" -  фарміраванне спецыялізаванай гаспадаркі па авечкагадоўлі ў Ляхавіцкім раёне было пачата на мяжы далекіх 1973-1974 годов. З ідэі, сутнасць якой заключалася ў цэнтралізацыі развіцця раённай авечкагадоўлі ў адных руках. Тады з ўсяго раёна былі завезены ў Канюхі авечкі, пачала фарміравацца спецыялізаваная гаспадарка. Спачатку пабудавалі аўчарню, пасля яшчэ памяшканне и паставілі на гадоўлю 2750 жывёлін. СВК «Канюхі» - унікальная гаспадарка. У нашым раёне, як бы складана ні было, гаспадарку здолі захаваць менавіта ў тым выглядзе и статусе, якім яна была з самага свайго заснавання. Тут людзі ўпарта и самазабыўна працягвалі адстойваць сваё права на існаванне.

  

Friday, March 26, 2021
Рамейка Уладзімір мастак з вёскі Канюхі. Член Беларускага саюза мастакоў. Правёў мноства  персанальных выстаў у Беларусі, Польшчы, і Германіі.
Глядзець тут...

ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"