На галоўную Вярнуцца на сайт
Friday, March 26, 2021
ВЯЛІКАЯ ЛОТВА — вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 1,5 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. 255 гаспадарак, 616 жыхароў (2005).
У 1789 г. Вялікая Лотва — вёска ма­ёнтка Ляхавічы (Ляхавіцкае графства), у Навагрудскім ваяв. ВКЛ, дзярж. ула­данне (з мая 1790 г. валоданне І. Масальскага). Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. у Слуцкім паветах Мінскай губ. У 1793 г. разам з іншымі населенымі пунктамі маёнтка вёска перададзена ва ўласнасць Касакоўскіх. У 1847 г. вёска фальварка Гажавічы маён­тка Ляхавічы, уласнасць С.М.Касакоўскага, 68 двароў, 428 жыхароў. У 1886 г. у Ляхавіцкай вол., 63 двары, 522 жыхары. У 1897 г. тут 104 двары, 663 жыхары, хлебазапасны магазін. У 1909 г. — 130 двароў, 872 жыхары, школа. З 1921 г. у скла­дзе Польшчы, у Ляхавіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 214 двароў, 878 жыхароў. З 1939 г. у БССР, 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Ляхавіцкім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 17.11.1959 г. у Навасёлкаўскім с/с. У 1940 г. вёска, 175 двароў, 826 жыхароў; у чэрв. 1940 г. створаны калгас «Перамога». У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1941—45 гг. на франтах вайны і ў партыз. барацьбе загінуў 21 вясковец. У 1985 г. на ўшанаванне іх памяці ка­ля клуба ўстаноўлены абеліск. У лютым 1950 г. адноўлены даваенны калгас, які ў снежні 1951 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса «За Уладу Саветаў» Ляхавіцкага гарсавета. У 1970 г. было 937 жыхароў. У 2002 г. 258 двароў, 588 жыхароў, у складзе калгаса імя Ламаносава (цэнтр — в. Флар’янова). Размешчаны магазін, б-ка, клуб.

Вялікая Лотва // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 261–262.

Friday, March 26, 2021
Вялікая Лотва. Лотва — гэтак называюць забалочаную нізіну, вельмі вільготную ад разліваў ракі. На ёй звычайна растуць гарлачыкі белага ці жоўтага колеру - лотаці, лотвы. Адсюль, можа, і пайшла назва вёскі, якую пабудавалі каля такой балацявіны. Старэйшыя жыхары расказваюць пра існаванне непадалёку ад іх вёскі перавозу праз раку. На беразе стаялі вялікія лодкі, на якіх перавозілі жывёлу. Менавіта тое месца і звалі Вялікай Лотвай. У кнізе беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча "Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае" гаворыцца, што, магчыма, назва Лотва паходзіць ад імя балтскага племені - лотва. Ермаловіч лічыць, што менавіта адсюль. з зямель, на якіх стаяць сучасныя вёскі Вялікая і Малая Лотва, пачалося рассяленне плямён літвы і лотвы на паўночны захад, поўнач і паўночны ўсход.

Вялікая Лотва // Легенды і паданні Ляхавіцкага краю: гісторыка-краязнаўчы зборнік/ укладанне і літаратурная апрацоўка С. В. Чарановіча. – Баранавічы: РУПП “Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня”. 2004. – 96 с.

Friday, March 26, 2021
Зелянеўскі Мікалай Вячаслававіч - член Вучонага савета акадэміі і двух дысертацыйных саветаў, узнагароджаны медалямі “300 гадоў Санкт-Пецярбургу”, “за заслугі ў ветэрынарыі”, занесены ў кнігу «знакамітыя людзі Санкт-Пецярбурга» у 2007 годзе.
Глядзець тут...

Крук Ігар Сцяпанавіч - кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, дэкан факультэта механізацыі БДАТУ. Нарадзіўся ў 1975 годзе ў вёсцы Вялікая Лотва.
Глядзець тут...

Піліневіч Леанід Пятровіч - беларускі навуковец у галіне парашковай металургіі, доктар тэхнічных навук, вынаходнік. Нарадзіўся 5 красавіка 1951 года ў вёсцы Вялікая Лотва.
Глядзець тут...


Русін Міхаіл Мацвеевіч - дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук. Нарадзіўся ў 1929 годзе ў вёсцы Вялікая Лотва.
Глядзець тут...

ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"