Friday, March 26, 2021
КРЫВОЕ СЯЛО — вёска ў Альхоўскім с/с, за 12 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Ляхавічы—Івацэвічы. 6 гаспадарак, 6 жыхароў (2005).
У 1844 г. Крывое Сяло — вёска фальварка Шчарбінава (уваходзіў у склад маёнтка Рэпіхава), уладанне графіні І.Патоцкай, 9 гаспадарак, 62 жыхары; у Навагрудскім пав. Мінскай губ. У 1870 г. вёска ў Крывошынскай вол., 32 рэвізскія душы сялян. У 1897 г. вёска, 22 двары, 168 жыхароў. Побач, на зямлі Патоцкіх, знаходзіўся аднайменны пасёлак, 1 двор, 7 жыхароў. У 1909 г. у вёсцы 28 двароў, 206 жыхароў, школа. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Крывошынскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 31 двор, 135 жыхароў (1921). З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Малагарадзішчанскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 15.5.1998 г. у Альхоўскім с/с. У 1940 г. 72 двары, 265 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Чарняхоўскага. У 1959 г. было 187, у 1970 г. 115 жыхароў. У 2002 г. 7 двароў, 8 жыхароў, у складзе камунальнага ўнітарнага с.-г. прадпрыемства «Малагарадзішча» (цэнтр — в. Малое Гарадзішча).
Крывое Сяло // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 282.
Friday, March 26, 2021
КРЫВОЕ СЯЛО
Крывое Сяло – вёска Альхоўскага сельскага савета. На сённяшні дзень у вёсцы ніхто не пражывае, толькі прапісаны два чалавека.
Першае ўпамінанне вёскі прыходзіцца на 1844 год, калі яна ўваходзіла ў склад маёнтка Рэпіхава, уладанне графіні Патоцкай. На той час было 9 гаспадарак, 62 жыхары.
Як і ва ўсіх вёсках тут некалі пры Польшчы была школа.
У Вялікую Айчынную вайну акупіравана нямецкімі захопнікамі. 14 вяскоўцаў не вярнуліся з той вайны.
У 1949 годзе жыхары вёскі аб’ядналіся ў калгас імя Чарняхоўскага.
Некалі ў вёсцы быў кірпічны завод і магазін. У 2002 годзе вёска з 7 дварамі і 8 жыхарамі ўвайшла ў склад камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Малагарадзішча”. На сённяшні дзень землі вакол вёскі адносяцца да ААТ “Ляхавіцкі райаграсервіс”.
У вёсцы Крывое Сяло нарадзілася знакамітая паэтка Галіна Уладзіміраўна Жывіца (Румак па мужу).
Friday, March 26, 2021
Кривое Село. Село - тип поселения в отличие от города. Значение слова менялось: селом называли крупное сельское поселение в отличие от небольшого (деревни). Топоним село (часто с определениями) есть в каждой области Беларуси. Особенно их много в Витебской области.
Friday, March 26, 2021
Жывіца (Румак) Галіна –паэтэса, настаўніца па адукацыі, аўтар зборніка вершаў “Вачыма берасцянкі”. Нарадзілася ў в. Крывое сяло.
Глядзець тут...