На галоўную Вярнуцца на сайт
Friday, March 26, 2021
ПАДБАРОЧЧА — вёска ў Ганчароўскім с/с, за 8 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Ляхавічы—Альхоўцы. 41 двор, 63 жыхары (2005).
У канцы 18 ст. Падбарочча — вёска фальварка Галдавічы Ляхавіцкага граф­ства, дзярж. уладанне. Пасля 2-га падзе­лу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. у Слуцкім паветах Мінскай губ. У 1793 г. разам з іншымі вёскамі графства Падбарочча перададзена ва ўласнасць Касакоўскім. У 1847 г. у вёсцы 16 двароў, 109 жыхароў, 14 валок зямлі. У 1870 г. вёска Мядзведзіцкай вол., 73 рэвізкія душы сялян-уласнікаў. У 1897 г. – 34 двары, 220 жыхароў, шынок. У 1909 г. — 21 двор, 258 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Мядзведзіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 22 двары, 112 жыхароў (1921). З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім p-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Альхоўскім, з 16.7.1954 г. у Пад’язаўлянскім, у 1959 г. у Мініцкім, з 4.6.1979 г. у Ганчароўскім сельсаветах. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. У 1940 г. вёска, 49 двароў, 280 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Светлы шлях». У 1959 г. было 327 жыхароў, у 1970 г. — 325 жыхароў. У 2002 г. — 51 двор, 75 жыхароў, у складзе камунальнага ўнітарнага с.-г. прадпрыемства «Ганчароўскі» (цэнтр — в. Ганчары). Ёсць б-ка, магазін.

Падбарочча // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 298–299.

Friday, March 26, 2021
                                            Пад борам цякла рэчка
- Дзе ты столькі назбірау баравікоу?
- У Падбароччы. Там такія грыбныя мясціны!
І прыгожыя. Нават назва вёскі пайшла ад наваколля: пад борам, што шумеу непадалёку селішча, цякла невялікая рэчка. Так узнікла Падбарэчча. З гадамі галосная “э” трансфармавалася у “о” – Падбарочча. Рукой падаць – яшчэ дзве невялікія вёсачкі: Нівішча і Залужжа. Са старажытнага падання, якое пераходзіла з пакалення у пакаленне, вядома, што селішча, дзе была адна вялікая ніва, і назвалі – Нівішча. А там, дзе сёння стаіць вёска Залужжа, некалі быу вялікі луг, за якім прытуліліся некалькі хацін. Пры сустрэчы чалавек пытау у другога: “Куды ты ідзеш?”, а той адказвау: “За луг”. Так назва і утварылася.
Дзе прыгожа, там спрадвеку сяліліся людзі. Некалі гэта была вялікая вёска, якая пачыналася ад хаты Міхаіла Пракопіча. Вуліцу вылажылі каменнем – брук, які захавауся да сённяшніх дзён. Пры польскай акупацыі у хаце Піліпа Туціна удалося адкрыць школу, прауда, усе прадметы выкладаліся на польскай мове.
Вёска была абгароджана: каб жывёла не уцякла у лес, і каб з лесу не заблукалі у вёску звяры. Былі у вёсцы асобыя вароты, праз якія уязджала часам у Падбарочча пані Ядвіга Навіцкая. Адкрыць і закрыць гэтыя вароты даручалася не усім жыхарам вёскі, а толькі тым, хто быу гэтага варты, - пані абавязкова кідала манету. А самым адметным месцам у вёсцы лічыуся сад. Калі ён зацвітау, то было вачэй не адвесці ад вясновай прыгажосці. А у краме гандлявалі яурэі Хацім і Ева: прадавалі рэчы першай неабходнасці.
Пабачыла вёска шмат радасных і сумных падзей. Пазбауленне ад польскай акупацыі, аб’яднанне Беларусі у адну дзяржаву радасна віталі тутэйшыя жыхары, будавалі новае жыццё. А тут наступіу 1941 год – пачатак Вялікай Айчыннай вайны. На фронт пайшлі дзесяткі мужчын і маладых хлопцау з Падбарочча, Нівішча і Залужжа. Многія маці не дачакаліся сваіх сыноу, жонкі сталі удовамі. Сэрцам і думкамі моляцца вяскоуцы і сёння за сваіх воінау: і за тых, хто загінуу, і за тых, хто вярнууся, прайшоушы праз страшнае пекла вайны.
Пасля даугачаканага вызвалення ад гітлераускай акупацыі пачалі аднауляцца вёскі, ствараліся калгасы. У вёсцы Падбарочча размясцілася брыгада саугаса “Ганчароускі”, дырэктарам якога быу прызначаны П.М. Казак – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваенны лётчык. Аказалася, што жыхары тутэйшых мясцін – дасціпныя, таленавітыя і вельмі працавітыя вяскоуцы. Спрауляліся і саугасную работу рабіць, і свае гаспадаркі даглядаць (а на кожным падворку было шмат жывёлы і птушкі), калі трэба – кошык сплесці, бочачку зрабіць, печ пабудаваць – заусёды знайходзіліся майстры. Адпачывалі таксама з размахам. Вельмі ж песеннай аказалася вёска Падбарочча. У 1954 годзе тут пабудавалі клуб, пасля – бібліятэку, школу, ФАП, магазін. А у 1972 годзе быу арганізаваны фальклорны гурт “Згода”, удзельнікамі якога сталі жыхары трох ужо згаданых вёсак.
Некалі на саугаснае свята з’явіліся самадзейныя артысты у новых касцюмах – яркіх, у народным стылі. Дырэктар гаспадаркі (тады ужо быу Іван Русенчык) не змог стрымаць свайго захаплення, яшчэ перад канцэртам выдзеліу кожнаму артысту прэмію – 5 рублёу. А калі паслухау песні ды паглядзеу, як танчаць яго людзі, распарадзіуся павялічыць узнагароджанне удвая...
Нават тады, як Падбарочча пачало старэць, песня там жыла. Калектыу удзельнічау у раённых, абласных святах, яго запрашалі на рэспубліканскае тэлебачанне – паказвалі абрад “Грамніцы”. На жаль, неузабаве з вялікага самадзейнага калектыву застауся толькі фальклорны ансамбль, які ажывіла Валянціна Маслоуская. Пашчасціла тутэйшым спявачкам, што пасля заканчэння Гродзенскага культасветвучылішча яна прыехала сюды працаваць.
У руках у Валянціны Маслоускай тоусты сшытак, спісаны куплетамі песень, абрадавымі сцэнарыямі – сапрауды каштоуная творчая праца. У сховішчы – сцэнічныя касцюмы, якія яна беражэ і якія яшчэ і сёння выглядаюць шыкоуна. Гэта бадай усё, што засталося ад былога песеннага калектыву. А яшчэ сум і шкадаванне, бо сёння ужо няма многіх вяскоуцау, з якімі разам праходзіла маладосць. Усяго каля сямі дзесяткау чалавек пражывае сёння у трох вёсках. Аднак, як расказвае Валянціна Маслоуская, іншы раз, хоць выпадкова, збяруцца некалькі былых удзельніц самабытнага калектыву, абавязкова заспяваюць нешта са свайго рэпертуару. А святкаванне залатога вяселля Веры і Вікенція Юруцёу, наогул, адзначылі па мясцовым абрадзе.
На жаль, старэе вёска. Моладзь падалася па гарадах, нашчадкі бацькоускіх сядзібау прыязджаюць у Падбарочча усё больш летам, калі пачынаецца дачны сезон, ды у запаветных мясцінах з’яуляюцца баравікі. Але для кожнага, хто тут нарадзіуся, вёска застаецца прыцягальнай назаусёды.
Між іншым, мясцовыя жыхары – пажылыя людзі – не лічаць сябе пакінутымі і забытымі. Да іх, як мінімум, 2 разы на тыдзень прыязджаюць медыкі з Альхоускай урачэбнай амбулаторыі, сочаць за здароуем. Праз Падбарочча пралягае маршрут ауталаукі Ляхавіцкага райпо: хлебабулачныя, малочныя і мясныя прадукты дастауляюцца у шырокім асартыменце, а калі трэба, то і на заказ. Рэйсавыя аутобусы злучаюць вёску з райцэнтрам. Многія жыхары яшчэ і цяпер трымаюць на падворку жывёлу, птушку, апрацоуваюць прысядзібныя участкі. І лічаць, што прыгажэй тутэйшых мясцін не знайсці на усім белым свеце.
Аліна Лапіч

Лапіч, А. Пад борам цякла рэчка / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. – 2012. – 8 снежня. – С. 9.

Friday, March 26, 2021
Падбарочча. Назва ўзнікла ад слова бор, пад які кіруецца рака Шчара, што цячэ недалёка.

Адкуль пайшла назва // Ляхавіцкі веснік. – 1993. – 23 красавіка. – С. 3.
ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"