На галоўную Вярнуцца на сайт
Friday, March 26, 2021
ГАНЦАВІЧЫ – вёска ў Ганчароўскім с/с, за 10 км на Пд ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. 29 гаспадарак, 47 жыхароў (2005).
У канцы 18 ст. Ганцавічы – вёска фальварка Троіцкае (Троцкае) Ляхавіцкага графства, дзярж. уладанне. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. у Слуцкім паветах Мінскай губ. У 1793 г. разам з іншымі населенымі пунктамі графства вёска перададзена вял. Гетману літ. Ш. Касакоўскаму як леннае ўладанне. У 1847 г. у Ганцавічах (уласнасць графа С.М. Касакоўскага) 6 двароў, 42 жыхары, 7 валок зямлі. У 1870 г. вёска ў Мядзведзіцкай вол. Слуцкага пав., 24 рэвізскія душы сялян-уласнікаў. У 1897 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі аднайменная вёска (15 двароў, 120 жыхароў) і фальварак каля Маскоўска-Варшаускай шашы, уладанне К. Трыбухоўскага (5 жыхароў). Побач з вёскай знаходзілася казарма для рабочых на 843-й вярсце Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (41 чал) і 2 ахоўныя памяшканні чыгункі (13 чал). У 1909 г. у вёсцы было 30 двароў, 172 жыхары; у фальварку – 8 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Мядзведзіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв.; фальварак, 2 жыхары, і вёска, 30 будынкаў, 160 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Цыганскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 16.7.1954 г. у Мініцкім с/с (4.6.1979 г. перайменаваны ў Ганчароўскі с/с). У 1940 г вёска, 41 двор, 293 жыхары. У вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. 22.8.1949 г. у Ганцавічах створаны калгас “Зара камуны”. Паводле перапісу насельніцтва 1959 г. тут налічвалася 215 жыхароў, у 1970 г. 226 жыхароў. У 2002 г. 31 двор, 54 жыхары, у складзе камунальнага ўнітарнага с.-г. прадпрыемства “Ганчароўскі” (цэнтр – в. Ганчары).

Ганцавічы // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 263–264.

Friday, March 26, 2021
Ганцавічы. Асновай для назвы паслужыла мужчынскае УАІ Ганка (Ганька) або Ганко (Ганъко) - вытворныя ад Ган(ъ). Працэс утварэння суправаджаўся чаргаваннем зычных к - ц. Фармантавічы ўказвае на тое, што паселішча заснавалі нашчадкі Ганкі або Ганькі.
Ганцавічы. Магчыма, у аснову назвы вёскі лягло прозвішча Ганцэвіч ці Ганцавіч.


Жучкевич, В.А.
Краткий топонимический словарь Белоруссии. – Мн., 1974. – 448 с.

Ганцавічы
// Легенды і паданні Ляхавіцкага краю: гісторыка-краязнаўчы зборнік / укладанне і літаратурная апрацоўка С. В. Чарановіча. – Баранавічы: РУПП “Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня”. 2004. – 96 с.

Лемцюгова, В. П.
Тапонімы распавядаюць: навукова-папулярныя эцюды. – Мінск: Литература и Искусство, 2008. – 416 с.

ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"