Friday, March 26, 2021
РУСІНАВІЧЫ – вёска ў Начаўскім с/с, каля р. Свідроўка (прыток р. Шчара), за 8 км на ПдУ ад Ляхавіч, 0,5 км ад чыг. прыпынку Райтанаў на лініі Баранавічы–Лунінец, на аўтадарозе Ляхавічы–Русінавічы. 242 двары, 654 жыхары (2005).
Вядома з 16 ст. у Навагрудскім ваяв. ВКЛ. У 1586 г. Русінавічы – сяло, уласнасць шляхціца Я. Магільніцкага. У 1789 г. вёска, шляхецкае ўладанне. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. у Слуцкім паветах Мінскай губ. У 1870 г. вёска (раней уваходзіла ў склад маёнтка Паулюкоўшчызна, які належаў Марцынкевічу), 96 рэвізскіх душ. У 1897 г. на месцы сучаснай вёскі на тэр. Мядзведзіцкай вол. існавалі аднайменныя: вёска, 43 двары, 405 жыхароў, хлебазапасны магазін; пасёлак пры чыгунцы, 16 двароў, 123 жыхары, 4 крамы, 2 заездныя дамы, піцейная ўстанова; фальварак, уласнасць Марцынкевіча, 4 будынкі, 15 жыхароў, паравы млын. У 1909 г. у вёсцы 85 двароў, 531 жыхар. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Ляхавіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 68 двароў, 515 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Ляхавіцкім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл., з 17.11.1959 г. у Рачканскім с/с, які 4.6.1979 г. перайменаваны ў Начаўскі. У 1940 г. вёска, 51 двор, 1109 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас “Маладая гвардыя”, які у крас. 1953 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса імя Хрушчова. У 1959 г. было 530 жыхароў, у 1970 г. – 657 жыхароў. З 1991 г. вёска з’яўлялася цэнтрам калгаса “Ляхавіцкі” (аб’ядноўвае 6 вёсак). У 2002 г. – 235 двароў, 646 жыхароў. Працуюць дзіцячы сад, магазін, аддз. сувязі, фельч.-акушэрскі пункт, пач. школа, б-ка, Дом культуры. Планіровачна складаецца з трох паралельных паміж сабой вуліц, блізкай да мерыдыянальнай арынтацыі, злучаных на Пд шыротнай вуліцай. Забудова пераважна двухбаковая, шчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.
Русінавічы // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 305.
Friday, March 26, 2021
Русінавічы. Назва вёскі ў пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ўскосна ў 1568 годзе, як сяло, уласнасць шляхціча Я. Магільніцкага.
Вясковыя сгаражылы падзяляюць вёску на дзве часткі. Як ехаць з Ляхавічаў, то злева стаіць новая вёска Русінавічы, а справа старая Рэйтанава.
Наконт назвы Русінавічы існуе такое паданне. Расказваюць, што пасяліўся насупраць Рэйтанава нейкі пан, выхадзец з Расіі. Каля яго пачалі сяліцца рускія сем'і. Таму і назвалі вёску Русінавічы.
А яшчэ расказваюць, што быццам бы трапіла з гэтых месцаў шмат мужыкоў у рэкруты ў расейскую армію. Вярнуліся яны дамоў абрусеўшымі.
Русінавічы. У аснове назвы прозвішча Русін. Название происходит от этнонимов русский, русин.
У легендах і паданнях: [паходжанне населеных пунктаў Русінавічы, Рэйтанава, мікратапонімаў “Вясёлая”, “Белы луг”] // Ляхавіцкі веснік. – 1999. – 7 ліп.
Русінавічы // Легенды і паданні Ляхавіцкага краю: гісторыка-краязнаўчы зборнік/укладанне і літаратурная апрацоўка С. В. Чарановіча. – Баранавічы: РУПП “Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня”. 2004. – 96 с.
Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. – Мн., 1974.
– 448 с.
Адкуль пайшла назва // Ляхавіцкі веснік. – 1993. – 23 красавіка. – С. 3.