На галоўную Вярнуцца на сайт
Friday, March 26, 2021
ЦІТКАЎШЧЫНА вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 12 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. 46 двароў, 113 жыхароў (2005).
У 1853 г. Ціткаўшчына – вёска казённага маёнтка Дарава, у Навагрудскім пав. Мінскай губ., 6 двароў, 60 жыхароў. У 1897 г. 12 двароў, 85 жыхароў. У 1909 г. – 20 двароў, 85 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 21 двор, 130 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Навасёлкаускім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. У 1940 г. 31 двор, 150 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з чэрв 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас імя Мічурына. У 1959 г. было 146 жыхароў, у 1970 г. – 134 жыхары. У 2002 г. – 45 двароў, 114 жыхароў, у складзе калгаса імя Ламаносава (цэнтр – в. Флар’янова).

Ціткаўшчына // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 316–317.

ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"