На галоўную Вярнуцца на сайт
Friday, March 26, 2021
ЖАРСКІЯ — вёска ў Начаўскім с/с, за 9 км на ПдУ ад Ляхавіч, 3 км ад чыг. прыпынку Райтанаў на лініі Баранавічы—Лунінец. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Гайнін—Ляхавічы, якая праходзіць побач з вёскай. 41 гаспадарка, 60 жыхароў (2005).
У 1870 г. Жарскія — вёска, 65 рэвізскіх душ, раней уваходзіла ў склад маёнтка Паўлюкоўшчызна (да 1972 г. вёс­ка Начаўскага с/с; вядома з 1535 г. як сяло ці фальварак, належала Гаштольдам, Хадкевічам, з 19 ст. Чарноцкім; у 19—20 ст. існавала сядзіба з драўляным па­лацам і паркам, не захавалася); у Мядзведзіцкай вол. Слуцкага пав. Мінскай губ. У 1897 г. у вёсцы 24 двары, 182 жыхары. У 1909 г. — 37 двароў, 195 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Мядзведзіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 41 двор, 187 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім p-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Тальмінавіцкім с/с (ліквідаваны 16.7.1954 г.). З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 17.11.1959 г. у Рачканскім с/с, які 4.6.1979 г. быў перайменаваны ў Начаўскі с/с. У 1940 г. вёска, 48 двароў, 227 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1950 г. у вёсцы створаны калгас імя Я.Купалы, які ў крас. 1953 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса імя Хрушчова. У 1959 г. было 197 жыхароў, у 1970 г. — 248 жыхароў. У 2002 г. 42 двары, 84 жыхары, у складзе калгаса «Ляхавіцкі» (цэнтр — в. Русінавічы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай двухбакова, драўлянымі сял. сядзібамі.

Жарскія // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 274.

Friday, March 26, 2021
                                                ЖАРСКІЯ
Шмат вёсак, што ўзніклі спачатку як адна ці двухдворныя, з цягам часу разрасталіся, захоўваючы сваю фамільную назву. Звычайна ў такіх вёсках больш за палову жыхароў складалі блізкія сваякі. Сваяцкія адносіны накладвалі адбітак на побыт, на працоўнае і духоўнае жыццё вёскі. Усё гэта датычыцца і маленькай вёсачкі Жарскія.
Вёска пачыналася з 6 двароў Жарскіх, 2 – Скрыцкіх, 3 – Новікаў, 2 – Цярпіцкіх. Жарскіх было сама больш, таму вёска і мае такую назву.
Вёска налічвае 45 двароў, знаходзіцца на перакрыжаванні шашы Брэст-Слуцк і шашы на Баранавічы. Яна стаіць на маляўнічым месцы каля вытокаў ракі Свідраўка і яшчэ адной маленькай рачулкі.

Friday, March 26, 2021
Жарские. Название, производное от фамилии Жарский.

Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. – Мн., 1974. – 448 с.

Friday, March 26, 2021
Цярпіцкі Эдуард Казіміравіч – нарадзіўся 17 верасня 1941 года ў вёсцы Жарскія. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Глядзець тут...

Friday, March 26, 2021
Паўлюкоўшчына -  у XVI ст. сядзіба належала роду Гаштольдаў, Хадкевічаў і, нарэшце, з XIX ст. роду графаў Чарноцкіх. Размяшчалася ў маляўнічай мясцовасці побач з вёскай Жарскія. Ансамбль займаў плошчу каля 8 га. Палац быў пабудаваны з дрэва не пазней 1-й паловы XIX ст.
Глядзець тут...

ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"