Friday, March 26, 2021
ТУРКІ – вёска ў Конькаўскім с/с, за 3 км на 3 ад горада і чыг. ст. Ляхавічы на лініі Баранавічы–Лунінец. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Баранавічы–Ляхавічы. 35 двароў, 58 жыхароў (2005).
У 1844 г. Туркі – вёска маёнтка Дарава Навагрудскага пав. Мінскай губ., уласнасць К.М.Куневіча, 18 двароў, 120 жыхароў. У 1889 г. вёска і фальварак (5 ½ дзес. зямлі, уладанне А.З.Кукіса) у Дараўскай вол. У 1897 г. у вёсцы 43 двары, 242 жыхары, хлебазапасны магазін. У 1909 г. тут было 46 двароў, 313 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв.; 76 двароў, 250 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Федзюкоўскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл., з 16.3.1987 г. у Конькаўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У баях з ням.-фаш. акупантамі ў 1941 г. і 1944 г. каля вёскі загінулі 17 воінаў Чырвонай Арміі. У 1965 г. на брацкай магіле сав. воінаў (знаходзіцца ва ўсх. частцы вёскі) пастаўлены абеліск. У 1951 г. жыхары вёскі стварылі калгас “Чырвоны маяк”. У 1959 г. – 223 жыхароў, у 1970 г. – 229 жыхароў. У 2002 г. – 36 двароў, 61 жыхар, у складзе калгаса “Кастрычнік” (цэнтр – в. Конькі).
Туркі // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 313.
Friday, March 26, 2021
Туркі. Туркі - група родзічаў з агульным празваннем або прозвішчам Турко, Турок - памяншальнае ад Тур. Прозвішча ўтворана ад слова турак. Гэтым словам называлі звычайна чужынца, які не ведаў мясцовай мовы і маўчаў.
Лемцюгова, В. П. Тапонімы распавядаюць: навукова-папулярныя эцюды. – Мінск: Литература и Искусство, 2008. – 416 с.
Адкуль пайшла назва// Ляхавіцкі веснік. – 1993. – 23 красавіка. – С. 3.
Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. – Мн., 1974.
– 448 с.
Friday, March 26, 2021
Алесь Бадак - беларускі паэт, пісьменнік, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Туркі Ляхавіцкага раёна.
Глядзець тут...