WYSIWYG Web Builder
На галоўную Вярнуцца на сайт


«Спыніся, паглядзі на хату, у якой ты жыў, на агарод, сад наш.
Добранька паглядзі! I на лес вокам кінь, на поле, неба. I ўсё,
што ўбачыш, убяры ў сябе, запомні. Бо сюды, у сваю вёску,
неаднойчы будзеш вяртацца, калі не наяве, дык у думках»

Б. Сачанка
  
     
База даных "Вытокі: гісторыя вёсак Ляхавіцкага раёна" змяшчае ў сабе наступныя раздзелы “Аграгарадкі”, “Вёскі”, “Маланаселеныя вёскі”, “Страчаныя вёскі”. Згодна з адзінай структурай пабудовы БД матэрыял аб кожнай вёсцы складаецца з:
а) энцыклапедычнай даведкі, якая ўключае ў сябе геаграфічную, гістарычную, сацыяльна-дэмаграфічную інфармацыю;
б) тапанімічнай даведкі пра паходжанне назвы населенага пункта;
в) рубрыкі “Кропка на карце” – артыулы з друкаваных СМІ;
г) біяграфічнай даведкі пра знакамітых людзей пэўнай мясцовасці;
д) бібліяграфічнай даведкі, якая дазваляе дапоўніць свае веды, звярнуўшыся да традыцыйных носьбітаў інфармацыі.
      Таксама маецца алфавітны паказальнік, спіс скарачэнняў і пошукавы радок, артыкулы забяспечаныя ўнутрытэкставымі спасылкамі. Распрацаваны віртуальныя турыстычныя маршруты.
Паважаныя карыстальнікі!
Калі вы заўважылі памылкі або недакладнасці,
а таксама валодаеце дадатковай інфармацыяй,
просьба паведаміць нам па тэлефоне 8 (01633)  6-09-57
або напісаць на электронную пошту liblh@yandex.by