Friday, March 26, 2021
ГАШЧЫН — вёска ў Куршынавіцкім с/с, за 21 км на ПдУ ад Ляхавіч, 2 км ад чыг. прыпынку Буды на лініі Баранавічы—Лунінец. 24 гаспадаркі, 39 жыхароў (2005).
У 1897 г. Гашчын — фальварак Мядзведзіцкай вол. Слуцкага пав. Мінскай губ., 20 жыхароў, уладанне памешчыка Навіцкага. У 1909 г. тут 2 двары, 11 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Мядзведзіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв.; калонія, 11 двароў, 74 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Куршынавіцкім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. У 1940 г. вёска, 69 двароў, 457 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас “Пераможац”. У 1959 г. было 162, у 1970 г. 141 жыхар. У 2002 г. 24 двары, 49 жыхароў, у складзе с.-г. прадпрыемства «Куршынавічы».
Гашчын // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 266–267.