Friday, March 26, 2021
КАРАНЕЎШЧЫНА – вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 10 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. 77 гаспадарак, 233 жыхары (2005).
У 1876 г. Каранеўшчына – маёнтак Навагрудскага пав., 150 дзес. зямлі, уладанне Рамуальда Лопата (спадчына з 1847 г.). У 1889 г. маёнткам валодаў яго сын Вітольд. Р.Лопат пачаў будаўніцтва сядзібы, цэнтрам якой быў палац (захаваўся): двухпавярховы мураваны будынак асіметрычнай складанай канфігурацыі. Будынак палаца неаднаразова перабудоўваўся. Вакол палаца быў парк (захаваўся часткова). У 1897 г. маёнтак у Дараўскай вол., пры гандлёвым шляху Слонім–Клецк, 3 будынкі, 35 жыхароў. У 1909 г. у маёнтку было 40 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, фальварак у Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв.; 7 будынкаў, 40 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Навасёлкаўскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. У 1940 г. вёска, 11 двароў, 42 жыхары. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г.да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1959 г. хутар Каранеўшчына, 27 жыхароў. У 2002 г. вёска, 82 двары, 252 жыхары, цэнтр с.-г. прадпрыемства «Каранеўшчына» (уключае 3 населеныя пункты). Ёсць магазін, клуб (у былым будынку палаца), дзіцячы сад.
Каранеўшчына // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 280–281.
Friday, March 26, 2021
Каранеўшчына - колішні фальварак роду Марціноўскіх . Да 1939 г. сядзіба належала роду Лопатаў. Вядома, што ў 1847 годзе калежскі сакратар Рамуальд Лопат атрымаў у спадчыну ў Мінскай губерні невялікі маёнтак Каранеўшчына (зараз гэта вёска Ляхавіцкага раёна) і пабудаваў там сядзібу, цэнтрам кампазіцыі якой стаў двухпавярховы цагляны дом.
Глядзець тут...