Friday, March 26, 2021
ГІРЫЧ-ПОЛЬ – вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 13 км на Пн ад Ляхавіч, 11 км ад горада і чыг. ст. Баранавічы, 6 км ад чыг. прыпынку Перамога на лініі Баранавічы–Мінск. 5 гаспадарак, 5 жыхароў (2005).
У 1897 г. Гірыч-Поле – урочышча Дараўскай вол. Навагрудскага пав. Мінскай губ., 5 двароў, 31 жыхар. У 1909 г. вёска, 6 двароў, 41 жыхар. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 4 двары, 32 жыхары (1921). З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Дараўскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 1959 г. у Навасёлкаўскім с/с. У 1940 г. у вёсцы 11 двароў, 54 жыхары. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1959 г. было 38, у 1970 г. 28 жыхароў. У 2002 г. 4 двары, 8 жыхароў, у складзе калгаса «Новы шлях» (цэнтр — в. Навасёлкі).
Гірыч-Поль // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 267.