Friday, March 26, 2021
ДАЙНЯКІ — вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 4 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы, каля аўтадарогі Баранавічы—Ляхавічы. 8 гаспадарак, 21 жыхар (2005).
У 1897 г. Дайнякі — вёска Дараўскай вол. Навагрудскага пав. Мінскай губ., 3 двары, 25 жыхароў. У 1909 г. вёска Карані-Дайнякі, 16 двароў, 88 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 7 двароў, 34 жыхары (1921). З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Федзюкоўскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. У 1950-я г. вёска перададзена ў склад Навасёлкаўскага с/с. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1959 г. было 69, у 1970 г. 57 жыхароў. У 2002 г. 12 двароў, 27 жыхароў, у складзе калгаса “Новы шлях” (цэнтр – в. Наваселкі).
Дайнякі // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 269.