Friday, March 26, 2021
ТУХАВІЧЫ – вёска ў Востраўскім с/с, за 37 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Пухавічы-Востраў. 456 двароў, 1067 жыхароў (2005).
У 1789 г. Тухавічы – дзярж. вёска ў Навагрудскім пав. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, Навагрудскім пав. Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Мінскай губерняў. У 1844 г. вёска (31 гаспадарка, 217 жыхароў) і аднайменны фальварак маёнтка Рэпіхава, уласнасць графіні І. Патоцкай. У 1897 г. Тухавічы – вёска ў Крывошынскай вол., 82 двары, 552 жыхары, хлебазапасны магазін, карчма (на зямлі Патоцкіх, 7 жыхароў); маёнтак (побач з вёскай), 8 будынкаў, 31 жыхар, уладанне Патоцкіх; дом аховы (на зямлі Патоцкіх), 7 жыхароў. У 1909 г. у вёсцы 121 двор, 777 жыхароў, школа; у маёнтку – 14 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска і фальварак у Крывошынскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 78 двароў, 387 жыхароў (1921). З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Быценскім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. цэнтр Тухавіцкага с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 4.10.1957 г. у Ляхавіцкім р-не, з 6.4.1981 г. у Востраўскім с/с. У 1940 г. у вёсцы і былым маёнтку 205 двароў, 869 жыхароў, працавала пач. школа (паводле іншых звестак, вёска налічвала 180 двароў, 943 жыхары). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія у чэрв. 1944 г. спалілі 106 двароў, загубілі 15 жыхароў. На вясковых могілках пахаваны 4 партызаны, якія загінулі ў баях з ням.-фаш. захопнікамі (абеліск на магіле ўсталяваны у 1965 г.). У баях каля вёскі загінулі 12 сав. воінаў (пахаваны ў брацкай магіле). У 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся у калгас “Ленінскі шлях”, які ў 1981 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса “Шлях да камунізму”, а 28.10.1988 г. у саўгас “Востраў”. У 1959 г. – 812 жыхароў, у 1970 г. – 884 жыхары. У 2002 г. – 469 двароў, 1115 жыхароў. У вёсцы працуюць амбулаторыя, аддз. сувязі, сярэдняя і муз. школы, б-ка, Дом культуры, магазін, торфабрыкетны завод.
Тухавічы // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 313–314.
Friday, March 26, 2021
ВЯСНА НА ЗАВОДСКАЙ ВУЛІЦЫ
Калі даводзілася бываць у Тухавічах, заусёды любавалася пасёлкам торфабрыкетчыкау. Усё тут прадумана, спланавана так, каб было і зручна, і прыгожа. І сёння ён мала змяніуся, хіба што таполевая алея візуальна стала вузейшай: дрэвы вымахалі вышэй за чатырохпавярховыя дамы. І усё ж час і тут пакінуу свой “аутограф”. Шматкватэрнікі, дзе жывуць рабочыя торфапрадпрыемства “Ляхавіцкае”, патрабуюць рамонту. Нават неспецыяліст адзначыць, што многія балконы у аварыйным стане, патрэбна рамантаваць дахі, асфальтавае пакрыццё дарогі. Некалькі гадоу назад завод і КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” “падзялілі” 300 кватэр, якія раней знаходзіліся на поуным балансе торфапрадпрыемства: фундамент і камунікацыі засталіся завадскімі, а дамы – камунгасаускімі. ЖКГ нават адрамантавала адзін будынак. А як пачалася кампанія па устаноуцы у кватэрах лічыльнікау энергетычных рэсурсау, сталі узнікаць праблемы. Жыльцы падключаюць да сістэмы ацяплення помпы для узмацнення ціску, у выніку у суседніх дамах у кватэрах становіцца то горача, то холадна. Дырэктар торфапрадпрыемства Васілій Іваноу мае намер унесці прапанову аб перадачы у камунальную уласнасць аб’ектау невытворчага прызначэння. Завадчане згодны абслугоуваць магістральныя сеткі, пабудаваць цэнтральны цеплавы пункт з прыборамі уліку, але хацелі б, каб далей рэгулявала паступленне цяпла у дамы служба ЖКГ.
Гандлёвы цэнтр таксама з’яуляецца завадской уласнасцю, якую часткова арэндуе райспажыусаюз. Непадалёку – магазін гаспадарчых таварау, комплексны прыёмны пункт КБА. Што датычыць прадуктовага асартыменту. То, па словах вяскокцау, “каб не камерцыйны магазін, то і хлеба свежага не бачылі б”. Тухавічане скардзяцца, што ляхавіцкае райпо завозіць чэрствыя хлебабулачныя вырабы.
У дзень нашага наведвання на цэнтральнай плошчы стаяла машына са свежай рыбай з Лактышоу. Ля яе – чарга людзей. Чаму мясцовы гандаль упускае магчымасць задаволіць попыт пакупнікоу, прайграе у канкурэнтаздольнасці?
Комплексны прыёмны пункт жыхары Тухавіч лічаць аб’ектам важным. Падрамантаваць абутак, здаць рэчы у хімчыстку, падладзіць куртку ці іншае адзенне – у Ляхавічы не наездзішся: далёка і дорага. Загадчыца КПП Галіна Ігнатовіч прымае заказы на месцы і стараецца, каб яны былі выкананы сваечасова. Па суботах прыязджае сюды і цырульнік.
На цэнтральнай плошчы Тухавіч размешчаны увесь комплекс сацкультбыту. Самыя маленькія жыхары вёскі – выхаванцы дзіцяга садка – якраз былі на двары, гаспадарылі у прыгожа аформленым дворыку пад пільным наглядам выхавальніц Ірыны Дыдышкі і Тамары Касмуля. Неузабаве усе дружна адправіліся на абед, а далей – заняткі, басейн. Дзіцячы садок, які таксама знаходзіцца на балансе торфапрадпрыемства, пад асаблівым кантролем. Работай установы задаволены бацькі, яны спакойныя за сваіх малышоу.
У ціхім і утульным месцы знаходзіцца будынак былой участковай бальніцы. Пасля таго, як яе рэарганізавалі ва урачэбную амбулаторыю, частку памяшкання здалі у арэнду іншым арганізацыям. Пад адным дахам з медыцынскай установай цяпер – філіял “Беларусбанка”, інтэрнат для рабочых, камерцыйны магазін. Але усё ж галоуная установа – медыцынская. Пра здароуе вяскоуцау клапоцяцца урач Галіна Магер, участковая медсястра Любоу Зубік, фельчар Таццяна Палуян, акушэрка Тамара Грыцкевіч, фізіяпрацэдуры адпускае Антаніна Матчэня, лабараторныя даследаванні праводзіць Наталля Маслоуская, а за чысціню і парадак адказваюць санітаркі Яніна Аурамава і Тамара Кулак. За дзень сюды звяртаецца па 30-40 пацыентау (акрамя жыхароу Тухавіч амбулаторыя абслугоувае яшчэ і жыхароу вёскі Вострау). Плюс выклікі на дом, кантроль за развіццём дзяцей да года, акрамя усяго, у амбулаторыі ёсць два ложкі дзённага стацыянара. Спрауляюцца медыкі, тым больш, што у распараджэнні свой транспарт. Яны пабывалі ва усіх ветэранау Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у зоне іх абслугоування, і у асоб, прыроуненных да ветэранау, - усіх іх 42 чалавекі. А яшчэ пад увагай шасцёра будучых мам,
Сэрцам пасёлка торфабрыкетчыкау заусёды быу і застаецца Дом культуры. Тут весела, кожнаму рады, і любы чалавек, што прыйшоу сюды, знойдзе чым заняцца. Вяскоуцы з задавальненнем глядзяць пастаноукі тэатра “Равеснік”. Працуюць з самадзейнымі артыстамі Лідзія Барэйкіна, Алена Абрамава, Святлана Суржыцкая. Нядауна тэатр “Равеснік” падцвердзіу званне народнага, якое носіць ужо шмат гадоу. На суд журы была вынесена казка-п’еса Ігара Сідарука “Кветка для анёла”.
Жыхары Тухавіч, навакольных вёсак любяць выступленні ансамбля “Гармонія” пад кірауніцтвам Івана Банецкага. Выканауцы – настауніцы Людміла Корань, Ірына Банецкая, загадчыца дзіцяга сада Зінаіда Гунько, яе калегі Галіна Грыцкевіч, Валянціна Шымчык. Удзельнічаюць у ансамблі Жанна Філіповіч і Святлана Пацукевіч. Іван Банецкі піша песні для “Гармоніі”. Ёсць у Доме культуры і танцавальны калектыу, а яшчэ гурткі: літаратурны, “Умелыя рукі”, якія збіраюць і дзяцей, і дарослых. На пасядзелкі рэгулярна кліча клуб “Лада”. Нядауна, напрыклад, запрасілі сюды старэйшую жыхарку вёскі Вольгу Тадра, якая расказала пра мясцовыя звычаі і абрады.
560 чытачоу наведваюць мясцовую бібліятэку, якой загадвае Тамара Кандратчык. Наогул, культработнікі у Тухавічах – сапраудныя энтузіясты сваёй справы. Скажам, трэба для тэатра касцюмы – пашыюць тут жа, у справу пойдуць дамашнія фіранкі, тканіна “з запасу”, усякі падручны матэрыял. А вось сцэнічныя касцюмы для ансамбля “Гармонія” набыу завод. Для танцорау торфапрадпрыемства закупіла спецыяльны абутак. Але праблем яшчэ хоць адбауляй: трэба мяняць у Доме культуры дах, музычную апаратуру. Хоць не на балансе завода знаходзіцца установа, пакрысе стараюцца вырашыць і гэтыя праблемы.
У самым цэнтры пасёлка знаходзяцца сярэдная школа. Тыповы будынак, які дзякуючы увазе і клопатам дырэктара Ніны Чаранкевіч і усяго педагагічнага калектыву, кожны год абнауляецца і упрыгожваецца. Ёсць камп’ютэрны клас, усё неабходнае для вучобы мясцовых хлопчыкау і дзяучынак. Ды і другой такой спартыунай залы, як тухавіцкая, у раёне няма: тут можна рыхтаваць фізкультурнікау, спартсменау, тут фарміруюць здаровы лад жыцця. У школе вучацца 118 рабят, выпускны клас гэтага года – 6 чалавек. Вучаць і выхоуваюць школьнікау кваліфікаваныя педагогі: з 28 настаунікау 13 маюць вышэйшую катэгорыю.
Яшчэ адна установа з тухавіцкім адрасам – вучэбна-вытворчы камбінат, куды едуць на заняткі вучні Свяціцкай, Крывошынскай, Ліпскай, Востраускай СШ, зразумела ж, навучаюцца і тухавіцкія дзеці. 131 чалавек асвойвае прафесію трактарыста ці швачкі-матарысткі. Сёлета 18 юнакоу і дзяучат разам з атэстатам аб заканчэнні школы атрымаюць і пасведчанні аб набытай спецыяльнасці.
Адбітак аддаленасці Тухавіч ад райцэнтра выяуляецца хіба што адным: тут прывыклі у першую чаргу спадзявацца на сябе і на свае сілы, а яшчэ на шэфау – УІП “Ляхавіцкае”. Прадпрыемства цяпер перажывае нялепшыя часы: упалі аб’ёмы рэалізацыі прадукцыі, торфабрыкетам перапоунены склады завода. Не выконваюцца прагнозныя паказчыкі, пахіснулася фінансава-эканамічнае становішча некалі моцнага прадпрыемства. Але і завадчане, і усе вяскоуцы спадзяюцца, што гэта часовыя цяжкасці. Бясспрэчна тое, што развіццё вытворчасці і перспектывы пасёлка торфабрыкетчыкау – з’явы узаемазалежныя.
Аліна Лапіч
Лапіч, А. Вясна на заводскай вуліцы / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. – 2008. – 3 мая (№ 35). – С. 4.
Friday, March 26, 2021
Гісторыя вёскі Тухавічы
Што за назвай Тухавічы?
Аб паходжанні назваў мясцін і населеных пунктаў нашай мясцовасці існуе шмат легенд і паданняў. Успаміны старажылаў даюць магчымасць уявіць, як развіваліся падзеі на тэрыторыі нашай мясцовасці, ішло засяленне.
Існуе дзве легенды.
Першая гаворыць аб тым, што людзі доўгі час сяліліся на ўзгорках паміж непраходных тухлых балот. І ад гэтых тухлых балот пайшла назва Тухавічы.
Другая легенда аб паходжанні назвы Тухавічы звязана з прыгонным правам. Ратуючыся ад сваіх прыгнятальнікаў, збягалі сяляне ў тыя месцы, дзе іх не было. А сяляне нашай мясцовасці збягалі ў непраходныя балоты і там сяліліся.
Першымі жыхарамі вёскі Тухавічы і былі беглыя прыгонныя, якія выбіралі больш узгорыстыя месцы сярод балот і сяліліся. З раніцы да вечара працавалі сяляне: высякалі лес і кусты, капалі рвы, а на полі сеялі жыта, ячмень, проса і іншыя культуры.
Такім першым пасяленцам у канцы 16 стагоддзя быў беглы прыгонны селянін Тухаў. Адгэтуль і пайшла назва вёскі Тухавічы. Потым прыходзілі сюды і другія сяляне. Паселішча расло. З кожным годам павялічвалася і ралля. Аб гэтым даведаўся граф Патоцкі. У Тухавічы прыязджае арандатар, які ўносіць графу Патоцкаму пэўную плату за землі, якімі карыстаецца. Каб зямля не пуставала, граф прысылае з другіх маёнткаў прыгонных, якія правініліся. Маўляў, працуйце і карміце сваёй кроўю камароў і мошку. Такім чынам, першымі жыхарамі вёскі былі беглыя і ссыльныя сяляне.
Ішоў час, і граф Патоцкі перасяліў з другіх маёнткаў 12 сямей прыгонных на пастаяннае жыхарства ў вёску Тухавічы. Яны атрымалі 12 зямельных надзелаў, а ў Забер’і - чатыры надзелы. У цяперашні час захаваліся назвы надзелаў: Арцінькова, Баранчыкава, Бічова, Язінская просека і другія. Відаць, такімі перасяленцамі былі Матчэня, Рабцэвіч, Кандратчык, Алексіч, Азарка, Філіповіч, Вайшэвіч.
З жыццём прыгонных звязаны і другія назвы ў вёсцы Тухавічы.
Двор арандатара знаходзіўся на месцы былых майстэрняў былога калгаса “Востраў”. Тут было некалькі пабудоў: свіран, гумно, канюшня, кароўнік і інш. Сведчаннем таму, што тут быў першы маентак, з’яўляецца дарога, якая вяла да маёнтка. І ў цяперашні час гэта месца называюць “Дворная дарога”.
Панская зямля была раздзелена на дзве палавіны: сялянскую і панскае поле. Граніцай паміж сялянскім надзелам і панскім полем з’яўляецца сучасная вуліца імя М.Нікулінай, дзе цяпер знаходзіцца ВВК, былы сельскі магазін. Вёска мела адну вуліцу (цяпер вуліца Савецкая), у канцы вёскі, на ўзгорку, былі могілкі (урочышча Клін). Пазней могілкі перанеслі ў другое месца (яны знаходзіліся там, дзе раней была калгасная ферма, а зараз знаходзяцца агароды жыхароў паселка). Цяпер могілкі размешчаны на поўдзень ад вёскі (за метраў трыста). Знаходзяцца яны ў полі ля дарогі, якая вядзе да рэчкі Шчары. Гэтыя могілкі спачатку ўзніклі як шведскія. У часы Паўночнай вайны шведы пахавалі тут сваіх суайчыннікаў, паставілі на магілах вельмі масіўныя дубовыя крыжы. Акружылі могілкі глыбокай канавай, відаць, каб вада не залівала магілы. Рэшткі гэтай канавы ёсць і зараз. Цяпер тое месца, дзе былі магілы шведаў, значна ніжэйшае. Зямля асела, бо яе ніхто не падсыпаў, як гэта робіцца на могілках. І вось вакол гэтых магіл сталі хаваць сваіх блізкіх жыхары Тухавіч і Забер’я. А чаму жыхары Тухавіч і Забер’я мянялі месца могілак?
Наконт гэтага існуе некалькі легенд і паданняў.
“Гэта было даўно. Страшная хвароба, чума, пранеслася над вёскай. Многіх яна забрала ў магілу. Людзі рашылі задобрыць багоў: прынесці ім ахвяру. І вось на могілках (яны былі ва ўрочышчы Клін) яны закапалі хлопчыка, пеўня і ката. Эпідэмія спынілася, але могілкі прыйшлося праз некаторы час перанесці, таму што сюды панадзіўся хадзіць мядзведзь: ён разрываў магілы. Пасля гэтага хаваць нябожчыкаў сталі ў другім месцы, дзе хаваюцца і цяпер.”
У народнай памяці захаваліся і іншыя паданні. Адзін салдат праслужыў 25 гадоў, вярнуўся ў родную вёску. Як прыгонны, ён павінен быў хадзіць на паншчыну. Атрымаў пару панскіх валоў, запрог іх і паехаў на работу. Валы ішлі марудна, ён іх ударыў палкай. Гэта ўбачыў пан і загадаў пакараць салдата. Салдат быў вельмі дужы. Пачуўшы панскі загад, ён ускочыў і адным махам зламаў пану пазваночнік. Панскія прыслужнікі ўцяклі. Але і салдату давялося сысці з вёскі. Ён хаваўся ў лесе ля ракі Мышанка. Ноччу, пры месяцы, ён ускопваў зямлю і засейваў поле. Жыў у зямлянцы. Цяпер каля ракі ёсць месца, якое называць Жаўнерава ніўка. А жыхароў вёскі Пацукевіча Міхаіла і Пацукевіча Рамана называюць Жаўнеравы. Салдат (жаўнер) быў іх далёкім продкам.
Урочышчы вакол вёскі
Урочышча Абуховічы рамешчана на поўдзень ад вёскі ў лесе. Урочышча атрымала назву Абуховічы таму, што яно належала пану Абуховічу. Гэта лясны масіў з перавагай дуба.
Бялёў. Урочышча атрымала назву ад прозвішча Бялёў. Другая назва – Мохавае балота верхавога тыпу. Бялёў займае прасторы паміж сярэднім цячэннем ракі Шчары і яе прытокам Мышанкай. Характарызуецца дрэвастоем з перавагай дуба на сухадолах, а таксама змешаным лесам з перавагай хвойных парод, якія займаюць 30% плошчы, прытым 8% складае забалочаны лес. Астатняе прыходзіцца на сенажаць. Бялёў у мінулы час быў галоўнай крыніцай нарыхтоўкі сена. Сюды з’язджаліся людзі з усяго Ляхавіцкага раёна, таксама з Баранавіцкага раёна і іншых месц. Займае плошчу 180 га. Знаходзіцца на поўдзень ад Тухавіч.
На паўднёвым захадзе, за 2 км ад вёскі, знаходзіцца ўрочышча Восава. Названа ад асіны ў ландшафце дадзенай мясцовасці. У старажытнасці асіну называлі оса і грыб – асавік (падасінавік).
Урочышча Дабрынь ( Задобрае). Прыбярэжная левастаронняя паласа ракі Шчары. Гэта пясчаная града, якая ўзвышаецца да 2-3 метраў над паверхняй тарфяніка і ўяўляе сабой , у асноўным, сенажаць з рэдкім хмызняком і вярбой. Толькі на паўтаракіламетровай паласе, у сярэдняй частцы ракі, адметна бяроза з падлеткамі вярбы. Назва Дабрынь - станоўчая характарыстыка мясцовасці. Добры ўчастак зямлі, добрая сенажаць. З даўніх часоў да сянняшняга часу насельніцтва выкарыстоўвае як сенажаць. Займае плошчу 110 га. Знаходзіцца на поўдзнь ад вёскі Тухавічы. Цягнецца да Агінскага канала.
Урочышча Дубавец. Назва тлумачыцца вялікай ландшафтнай значнасцю дрэвавай пароды дуб, якая складала ў мінулым характэрную асаблівасць мясцовасці. Дуб як дрэвавая парода адыгрываў вялікую ролю ў гаспадарцы. Урочышча знаходзіцца на захад ад Тухавіч. Плошча 98 га. У мінулым выкарыстоўвалася як сенажаць. А ў цяперашні час – гэта тарфяныя палі па здабычы тарфакрошкі для УТП “Ляхавіцкае”.
Забер’е - вёска, якая знаходзіцца за 600м ад Тухавіч на паўночным усходзе. Назву атрымала ад прозвішча чалавека-пасяленца або ад таго, што знаходзілася (у мінулым) за бярэзнікам. За вёскай (злева) знаходзіцца ўрочышча Стрыжова – ад асновы стрыж (птушка), а справа – Кіпрыч. Пясчаны востраў сярод балот, на якім жыў чалавек, якога звалі Кіпр.
Мясціна Зазер’е, якая размешчана на паўдневым усходзе ад вёскі Тухавічы, названа па прозвішчы лесніка Зазерскага, які там жыў. У мінулым - гэта лясны масіў. У цяперашні час лес захаваўся, сустракаецца граб. Там, дзе жыў некалі ляснік, людзі вёскі Тухавічы цяпер садзяць бульбу і іншыя сельскагаспадарчыя культуры.
Урочышча Клін размешчана на паўночным захадзе вёскі (у межах вёскі) Тухавічы, недалёка ад шашы (з правага боку) Тухавічы-Рагачы-Востраў. Раней там былі могілкі, затым калгаснае поле, а ў цяперашні час папар, дзе мясцовыя жыхары пасвяць жывёлу. Займае плошчу каля 3,6 га. Клін – участак поля, які ўкліньваецца ў другія землеўладанні.
Урочышча Новінкі знаходзіцца на паўднёвым захадзе вёскі Тухавічы. Плошча 32 га. Атрымала назву – новая зямля, новы надзел з часу паншчыны.Раней гэта быў вялікі лясны масіў, за якім знаходзілася Вялікае поле (першае слова звычайна характарызуе асаблівасці поля, а таксама яго прыналежнасць). У той час там было 12 хат (раней называлі ўчасткі), кожны ўчастак падзяляўся на 12 га. Жылі там Азаркі, Філіповічы, Кандратчыкі і іншыя сем’і.Іх продкі і ў сённяшні час жывуць у вёсцы Тухавічы.
У 1969 годзе ва ўрочышчы Новінкі была пабудавана база ТБЗ “Ляхавіцкі”. База стала называцца “Палявы Стан” (часовае жыллё). На стане знаходзілася ўся тэхніка па здабычы фрэзернага торфу, сталоўка, пакоі для работы і адпачынку. Цяпер Палявы Стан перанесены ва ўрочышча Дубавец.
Урочышча Палетам. Знаходзіцца ў межах вёскі Тухавічы, на паўдневым усходзе. Займае плошчу 72 га. Палетам у мінулым – поле сярод балот, якое належала пану Абуховічу. З мінулых гадоў да сённяшняга часу на Палету жыхары вёсак Тухавічы і Забер’я сеюць збожжавыя, садзяць бульбу і іншыя сельскагаспадарчыя культуры. За апошнія 10 гадоў многія надзелы ператварыліся ў папар. У Першую сусветную вайну па Палету праходзіла лінія фронту. Немцамі былі пабудаваны бліндажы, якія захаваліся да сенняшняга часу. Палетам у мінулы час называлі ўчастак зямлі, які выкарыстоўваўся на лета. З цягам часу тэрмін стаў абагульняцца і цяпер выкарыстоўваецца як зямельны ўчастак Палетак. На ўсход за Палетам вузкай паласой цягнецца ўрочышча Ясеневае. Назву атрымала ад таго, што тут расло многа дрэў ясеняў.
Вялікая Айчынная вайна
Пачатак баявых дзеянняў на тэрыторыі краю
Ужо 24 чэрвеня 1941 года на тэрыторыі раёна каля в.Завінне 55-я стралковая дывізія ўступіла ў барацьбу з ворагам.
Памочнік камандзіра 39-га авіяпалка бамбардзіроўшчыкаў капітан Анатоль Антонавіч Заяц вёў дзявятку самалётаў, каб знішчыць праціўніка, які рухаўся па шашы Брэст—Масква. Яны зайшлі з захаду, нанеслі бомбавы ўдар па ворагу паміж ракой Шчара і в.Завінне і пачалі адыход у бок Пінска. Нашы самалёты ляталі без прыкрыцця знішчальнікаў, і калі нечакана з’явіліся “месершміты”, то адразу завязаўся няроўны бой. Адзін з нашых самалётаў загарэўся і ўпаў ва ўрочышчы Ячан. Яшчэ два самалёты былі падбіты каля вёскі Свяціца, але лётчыкі змаглі пасадзіць машыны на балоце. Прозвішчы іх невядомыя. Адзін з самалётаў удала прызямліўся каля вёскі Тухавічы. Пілот быў паранены ў плячо. Рану яму апрацавалі і перавязалі медыкі Крывошынскай участковай бальніцы.
З успамінаў Надзеі Міхайлаўны Гатоўчыц, былой санітаркі Крывошынскай участковай бальніцы: “Неяк раз прывезлі з вёскі Тухавічы параненага лётчыка. У яго было раздроблена плячо. Мы яму апрацавалі рану, а ён і кажа: “Ну, вось і палягчэла. Цяпер, відаць, хутка зажыве.” Гэта былі мужныя людзі. Думаю, той, хто застаўся ў жывых, удзячны нам. Мы рабілі ўсё, каб выратаваць іх жыццё”.
Каля в. Рагачы сеў падбіты самалёт. Да яго збегліся людзі, дапамагалі экіпажу пакінуць машыну, а праз некалькі хвілін узарваўся бензабак. Адзін з лётчыкаў быў мёртвы. Таварышы назвалі яго прозвішча – Кучарэнка Іван(Аляксей) Паўлавіч. Жыхары пахавалі яго на могілках, паставілі помнік. Два іншыя лётчыкі былі цяжка паранены.
У канцы верасня 1943г. да вёскі Свяціца прыйшла партызанская брыгада імя В. С. Грызадубавай. Яна аформілася ў Клецкім і Чырвонаслабодскім раёнах, у Машукоўскім лесе, паводле ўказання БШПР для дзеянняў у Быценскім раёне.
У лютым 1944г. яна у поўным складзе выйшла ў свой раён дыслакацыі, 13 лютага перайшла чыгунку на поўдзень ад в. Мядзведзічы і размясцілася ў в. Свяціца, потым у зімовым лагеры ва ўрочышчы Ліпнікі, з красавіка партызаны размяшчаліся за 3 км. ад в. Свяціца, у шалашах.
У снежні брыгада арганізавала атрады мясцовай самаабароны: Тухавіцкі, Залужскі, Востраўскі.
У склад брыгады ўваходзілі атрады імя Чкалава, “За Радзіму”, імя Матросава. Усе разам яны ўтварылі партызанскую зону. Узброеныя сілы атрада “За Радзіму” размясціліся ў Тухавічах на чале са Свірыным і Канаплянікавым і вялі разведку ў вёсцы Рагачы на дарозе, якая вяла ў паліцэйскія гарнізоны “Востраў”, “Кулікі”, “Мілавіды”. Атрад імя Чкалава на чале з Луцэнка размясціўся ў вёсках Забер’е і Залужжа супраць паліцэйскага гарнізона “Крывошын”. Атрад Баранава трымаў пад кантролем пераход праз раку Шчара за Залужжам і дарогу, якая вяла ў Навасёлкі, і вёў разведку ў сяле Раздзялавічы.
Давыд Каўпяніцкі, тады зусім малады партызан, яўрэй, які ўцёк з Баранавіцкага гета, напісаў кнігу ўспамінаў пра тыя часы. Кніга называецца “Каму жыць і каму памерці” і напісана пад псеўданімам Давыд Мышанка. Псеўданім значны. Рэчка Мышанка нясе свае воды па лясах і лугах былога партызанскага краю.
Аўтар гэтай кнігі ў 1957 годзе выехаў з сям’ёй у Ізраіль. Там скончыў універсітэт, многага дасягнуў у жыцці, але не забыў сваю баявую маладосць і вельмі дакладна і ярка апісаў будні партызанскай барацьбы. Ён памятае, што жыў спачатку ў шматдзетнай сям’і Мацясовых у Тухавічах, а потым у бяздзетнай сям’і, дапамагаў па гаспадарцы.
Ён успамінае, як немцы спалілі Тухавічы:
“З боку вёскі Рагачы прыляцеў двухматорны самалёт і, нізка пралятаючы над сялом, адкрыў агань з кулямёта. Саламяныя стрэхі правага раду дамоў задыміліся і ўспыхнулі. Самалёт зрабіў разварот над лесам, паляцеў яшчэ ніжэй і падпаліў другі рад дамоў. Затым узняўся ўвысь і паляцеў на Баранавічы.
Жыхары сяла і партызаны разбегліся ў поле і лес, а калі вярнуліся, дамы дагаралі. Засталася толькі кузня і тры крайнія дамы, што стаялі воддаль ад іншых.
Жыхары вёскі знайшлі прыстанішча ля партызанскага атрада “За Радзіму”.
Баявыя дзеянні праводзіліся ў асноўным паатрадна ці нават меншымі падраздзяленнямі. У масавых аперацыях па разбурэнні тэлефоннай сувязі паміж варожымі гарнізонамі актыўны ўдзел прымалі мясцовыя жыхары. Узброеныя сякерамі і піламі, патрыёты значна павялічвалі сілы партызан, аперацыі праводзіліся ў сціслыя тэрміны і з лепшымі вынікамі. Мясцовыя жыхары ганарыліся сваім дачыненнем да барацьбы з акупантамі. Сумесныя аперацыі ядналі партызан з мясцовым насельніцтвам, партызаны ахоўвалі мясцовых жыхароў ад тэрору акупантаў .Сярод насельніцтва партызаны праводзілі шырокую палітыка-масавую работу. Надзейным памочнікам у гэтай справе была газета “Савецкі патрыёт” – орган Ляхавіцкага падпольнага райкома КП(б)Б, а таксама шматлікія лістоўкі.
З успамінаў былых партызан
У час вайны ў вёсцы быў створаны партызанскі атрад “Бацянцы”.
Шлюз № 10 вядомы буйным змаганнем партызан з фашыстамі на світанні 13 верасня 1942 года. 10-ы шлюз – гідратэхнічная пабудова на Агінскам канале, якая ўзведзена ў час белапольскай акупацыі.
“Нямецкі карны атрад прыбыў на 10-ы шлюз Агінскага канала 12 верасня 1942 года з вёскі Выганашы. Ён налічваў 118 салдат і афіцэраў і 12 паліцэйскіх. 13 верасня на світанні сюды ж прыбылі партызаны, змучаныя бяссонніцай, доўгай дарогай. Яны хацелі пераправіцца тут, але разведка выявіла нямецкіх карнікаў, і гэтым змучаным людзям неабходна было адразу змагацца з фашыстамі. Партызаны атакавалі фашыстаў у 6 гадзін раніцы. Тыя мелі выгадную пазіцыю.
Плошча каля дома, дзе яны знаходзіліся, была абцягнутая калючым дротам вышынёй каля 2,5 м, а тыл прыкрываў канал і раку Шчара. Акрамя таго былі яшчэ і дамбы, за якімі можна было схавацца. Але ўдар партызан быў нечаканым, і ворагі не змаглі арганізаваць харошую абарону. Калі партызаны, якія атакавалі, падбеглі да агароджы з дроту і ўварваліся ў вароты, гітлераўцы кінуліся хто куды, некаторая частка фашыстаў страляла з вокнаў дамоў”.
Аднаўленне вёскі ў пасляваенныя гады
Новае жыццё вёскі Тухавічы
Сваё новае нараджэнне Тухавічы атрымалі ў 1968 годзе, калі сюды прыехалі геолагі і ўстанавілі шчыт з надпісам “Тут будзе пабудаваны торфабрыкетны завод “Ляхавіцкі”.
Гісторыя ТБЗ "Ляхавіцкі" пачалася з распрацоўкі размешчанага ў адносна блізкіх ваколіцах вёскі Тухавічы тарфянога масіву "Выганашчанскі". Завод пачалі будаваць у 1969 годзе, а закончылі - у 1973. Ён размясціўся на поўдзень ад вёскі. Першыя 3 гады прадукцыяй прадпрыемства быў так званы фрэзерны торф, больш вядомы як тарфяная крошка. Ішоў ён у асноўным на патрэбы сельскай гаспадаркі: у якасці ўгнаенняў, для падсцілкі жывёлы. Паралельна ішло будаўніцтва цэха па выпуску паліўных брыкетаў, сыравінай для якіх і з'яўляецца фрэзторф. Першы брыкет з кулярын новапабудаванага завода сышоў у 1973 годзе.
Побач з вёскай вырас пасёлак са шматпавярховых дамоў, магазіны, школа на 640 месц, Дом культуры, бальніца, КБА, дзіцячы сад на 150 месц, музычная школа, сталовая, ВВК. У 1992 годзе заасфальтавана дарога, вуліцы вёскі і пасёлка.
Сыравінная база завода размешчана за 5 км ад прадпрыемства. Гэта тарфяныя месцанараджэнні “Сельцы” і “Выганашчанскае”. Асфальтаваная шасейная дарога даўжынёй 13 км злучае прадпрыемства з трасай Брэст-Масква, у 40 км праходзіць чыгунка Баранавічы-Лунінец.
Торфабрыкетны завод “Ляхавіцкі” – адно з лепшых прадпрыемстваў у Міністэрстве паліўнай прамысловасці. Не адзін раз быў адзначаны рознымі ўзнагародамі.
“ЗАЛАТЫ МЕРКУРЫЙ” – у ляхавіцкіх торфабрыкетчыкаў.
Васіль Кузьміч Іваноў - былы дырэктар (з 1983 года па 2012 год) торфабрыкетнага завода “Ляхавіцкі” пабываў у Парыжы, куды быў запрошаны каардынацыйным Саветам Міжнароднай праграмы “Партнёрства дзеля міру”. Ва ўрачыстай абстаноўцы на пасяджэнні каардынацыйнага Савета яму быў уручаны міжнародны прыз “Залаты Меркурый” і нумарны Сертыфікат. Гэта высокая ўзнагарода прысуджана на аснове ацэнак экспертаў і па выніках аналізу комплексных статыстычных даных з цэнтральнай інфарматычнай базы ў Парыжы. Асноўная ўвага ўдзялялася дынаміцы вытворчасці, аб'ёмам рэалізацыі прадукцыі, эфектыўнасці вытворчасці, вырашэнню экалагічных праблем.
Нумарны Сертыфікат зацвердзіў, што торфабрыкетны завод “Ляхавіцкі” быў ўдзельнікам Міжнароднай праграмы па рабоце ў новых рыначных умовах і дае права прадпрыемству карыстацца міжнароднай інфармацыяй, на льготных умовах атрымліваць абсталяванне, матэрыялы.
З 2016 года кіруе заводам Гунько Уладзімір Паўлавіч – двойчы “Чалавек года”. Званне “Чалавек года Брэстчыны - 2017” у галіне паліўна-энергетычнага комплексу яму было прысвоена ў 2018 годзе. А праз два месяцы дырэктар торфабрыкетнага завода стаў “Чалавекам года” ў раёне ў намінацыі “прамысловасць, бытавое абслугоўванне, гандаль і паслугі”.
Спажыўцы больш як двух дзесяткаў рэгіёнаў Беларусі ацяпляюць свае дамы тухавіцкім брыкетам. Развіты і экспартны накірунак збыту. Прыкладна трэцяя частка прадукцыі адпраўляецца ў 11 краін замежжа. Сярод якіх Расія, Фінляндыя, Швецыя, Польша, Германія і іншыя.
У 2020 годзе ў завода з’явіўся філіял у асобе торфапрадпрыемства “Калпеніца”.
У кастрычніку 2021 года на базе ААТ ТБЗ “Ляхавіцкі” адбыўся рэспубліканскі семінар – нарада па выніках сезона здабычы торфу. Сярод лепшых у рэспубліцы і значацца працаўнікі мясцовага прадпрыемства.
Сённяшні твар вёскі
Ад вясны да самых восеньскіх замаразкаў Тухавічы патанаюць ў кветках.
Кожны дзень тут пачынаецца з таго, што людзі ў рабочым адзенні гуртам ідуць ў адным напрамку – вось-вось пачнецца рабочая змена на заводзе. Вечарам з чорнымі ад тарфянога пылу тварамі, стомленыя, вяртаюцца дамоў. Праца нібы ў шахцёра, цяжкая праца.
У Тухавічах ўсё побач. Паміж школай і садком, Домам культуры, гандлёвымі кропкамі – плошча, дзе праходзяць агульныя святы вёскі, дзе сустракаюцца людзі, каб абмяняцца навінамі ды проста прагуляцца вольным вечарам. Сюды ж прыходзяць рэйсавыя аўтобусы, якія давязуць хочаш у Ляхавічы, а хочаш – у Баранавічы. Непадалёку працуе ўрачэбная амбулаторыя. Ёсць паштовае аддзяленне, аддзяленне ашчаднага банка, лазня.
Побач са школай і садком – гандлёвы цэнтр. Частка пабудовы пераабсталявана пад заводскую гасцініцу, пэўную плошчу арандуе раённы камбінат бытавога абслугоўвання. Вось колькі адразу паслуг могуць атрымаць вяскоўцы. Магазінам “Прамысловыя тавары” загадвае Ніна Арлоўская. Вельмі прыветная, дабрадушная, яна сустракае пакупнікоў з жаданнем кожнаму дагадзіць, выканаць іх просьбы і заяўкі. І ў гандлёвай зале ўсё акуратна, асартымент для вясковага магазіна даволі багаты.
У бары “Белыя росы” праходзяць многія сямейныя святы, адзначаюць прафесіянальныя ўрачыстасці, спраўляюць вяселлі, сюды заходзяць тухавічане проста на кубачак кавы.
У вёсцы ёсць усё неабходнае для жыцця, работы, для таго, каб выхоўваць дзяцей, аддаючы ім самае лепшае, што могуць стварыць іх бацькі і дзяржава. Прыгожа тут, утульна, вельмі лагодна, як у добрай сям’і.
Сярэдняя школа
У 1946 годзе ў Тухавічы прыехала маладая настаўніца Рабцэвіч Г.С. і пачала арганізоўваць пачатковую школу. Больш за 120 дзяцей прыйшлі сюды 1-га кастрычніка. Дзеці былі апрануты вельмі бедна, абуты ў лапці. На ўвесь клас было па 2 - 3 падручнікі. Праз два гады адкрылі 5 клас. А затым з вёскі Залужжа перавезлі хату на два канцы і пабудавалі школу ў былым панскім садзе.Так з'явілася сямігодка.
У 1964 годзе быў пабудаваны новы будынак школы. З 1970 года яна стала дзесяцігодкай. З 1975 года школа размешчана ў новым трохпавярховым будынку. Дырэктарам яе у цяперашні час з'яўляецца Чаранкевіч Ніна Афанасьеўна.
Кожны дзень школьнага жыцця насычаны падзеямі. Чацверты год працуюць па інавацыі, згодна з якой навучанне, адпачынак, усе мерапрыемствы плануюцца і праводзяцца сумесна – школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бацькі.
Вучні вядуць вялікую пошукавую работу, пішуць летапіс сваёй роднай школы, унітарнага торфапрадпрыемства “Ляхавіцкае”, а таксама вёскі Тухавічы. Школа стала прызёрам рэспубліканскага экалагічнага конкурсу на тэму “Наш дом – наша зямля “ і ўдзельніцай рэспубліканскага экалагічнага фестывалю, які праходзіў пад Мінскам. Удзельніца і прызер міжнароднага конкурса “ШПіРЭ”, Першай рэспубліканскай канферэнцыі па геаграфіі.
З 2014 года дырактарам школы з’яўляецца Петліцкая Алена Міхайлаўна.
Бібліятэка
Першая бібліятэка ў нашай вёсцы з'явілася ў 1949 годзе. А да гэтага часу дзеці чыталі кнігі, якія прыносілі настаўнікі. Цікавасць да кніг была вялікая. Кніжны фонд быў небагаты. Першым загадчыкам быў Дубіна Аляксандр Антонавіч – піянерскі важаты школы. У 1950 годзе быў пабудаваны будынак пошты. Частка будынка была аддадзена пад хату-чытальню. За гады існавання ў ёй працавала шмат людзей: Рабцэвіч У.І, Тадра М.М., Шульц Г., Секач М.І., Лелес В.К.
У 1975 годзе Аўдзеня В.І. перавезла кніжны фонд у новае памяшканне – сучасны Дом культуры. З 1982 года бібліятэкай загадвае Кандратчык Т.У.Фонд бібліятэкі зараз налічвае звыш 12 тысяч экзэмпляраў.
Бібліятэка атрымлівае больш за 30 назваў газет і часопісаў, абслугоўвае каля 600 чытачоў. Абсталявана сучаснай мэбляй, каляровым тэлевізарам, тэлефонам, ёсць акварыум.
Пры бібліятэцы працуе клуб па інтарэсах для дзяцей “ВЖЫК”.
У бібліятэцы створаны куток нацыянальнай культуры “Нам засталася спадчына”.Тут можна пазнаёміцца з узорамі мясцовага ткацтва і фальклору, даведацца пра мінулае вёскі. Ва ўтульнай чытальнай зале бібліятэкі можна папрацаваць з даведнікавай літаратурай, пагартаць новыя часопісы ці газеты, кнігі, паўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах.
Дзіцячы садок
У 1973 годзе ў вёсцы пачаў сваю дзейнасць дзіцячы садок. Ён быў разлічаны на 150 дзяцей. Першай загадчыцай яго была Лелес В.К. Зараз у дзіцячым садку выхоўваецца 26 дзяцей. Загадчыца Гунько З.К.
Для маленькіх насельнікаў тут сапраўдны рай. Светлыя ўтульныя пакоі – гульневая, сталовая, спальні, кабінет для заняткаў, музычная зала і басейн. Тры разы на тыдзень дзеці плешчуцца ў падагрэтай вадзе, займаюцца фізкультурай, загартоўваюцца.
Рабяты выхоўваюцца па рэспубліканскай праграме “Пралеска”, мэта якой навучыць іх хутка запамінаць, пісаць, чытаць, лічыць, развіваць мову, канструяваць, ляпіць. Папулярныя ў садку мерапрыемствы, у якіх прапагандуюць здаровы лад жыцця, асабліва разам з бацькамі. Тут створаны папячыцельскі бацькоўскі савет, які вырашае , як арганізаваць чарговае мерапрыемства. Таты і мамы з задавальненнем выконваюць ролі дарослых герояў у казках і дзіцячых пастаноўках.
Сельскі Дом культуры
У 1974 годзе быў пабудаваны Дом культуры на 400 месц, да гэтага часу быў размешчаны ў невялікім будынку. У Доме культуры маюцца неабходныя памяшканні для работы гурткоў, ёсць спартыўная зала. Працуюць гурткі мастацкай самадзейнасці: вакальных спеваў, сольных спеваў, літаратурны, танцавальныя, узорны тэатр “Равеснік”, “Умелыя ручкі”. Створаны аматарскія аб'яднанні: “Лада”, “ВЖІК”, ”Маяк”. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці прымаюць самы актыўны ўдзел ва ўсіх праходзячых мерапрыемствах, удзельнічаюць у абласных, раённых фестывалях. Работа вядзецца па ўсіх напрамках культурнага і мастацкага жыцця. Праводзяцца традыцыйныя святы і абрады.
Галасы тухавіцкіх спевакоў чуваць ва ўсіх навакольных вёсках, куды выязжаюць удзельнікі самадзейнасці з канцэртамі. Напрыклад, Алену Абрамаву адзначылі нават у Брэсце за выкананне сольных нумароў. А як прыемна паслухаць выступленне вакальнай жаночай групы: 3-4 галоссе гучыць чыста і пранікнена.
Але найбольшы гонар загадчыцы Дома культуры Абрамавай Алены Канстанцінаўны – узорны тэатр “Равеснік” (рэжысёр Барэйкіна Л.П.).
Тэатр быў арганізаваны у 1987 годзе, як літаратурна-драматычны гурток Падалка Святланай Васільеўнай. Галоўнай мэтай стварэння гуртка было выхаванне ў дзяцей высокіх эстэтычных і маральнах якасцей. Гурток аб’ядноўваў 25 дзяцей мясцовай школы.
У 1992 годзе за высокі мастацкі ўзровень гуртку было прысвоена званне ўзорны паэтычны тэатр “Равеснік”. Рашэннем калегіі ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама №11 ад 21.06.2019 года змяніў выканальную форму і назву на ўзорны драматычны тэатр “Равеснік”.
З 1998 года рэжысёрамі тэатра былі Барэйкіна Лідзія Паўлаўна і Суржыцкая Святлана Мікалаеўна. З 2020 года рэжысёры тэатра - Барэйкіна Лідзія Паўлаўна і Абрамава Алена Канстанцінаўна.
Неаднаразова ўзорны тэатр прымаў удзел ў абласным фестывалі “Тэатральнае Палессе”. За спектакль “Равнодушие” калектыў атрымаў Дыплом 1 ступені (1 месца) на раёным туры абласнога фестывалю і на атраслевым аглядзе. Дыплом у наменацыі “За лепшую сцэнаграфію” за спектакль І. Сідарука “Кветкі пад ліўнем”. У мінулым годзе (2020 г.) таксама прымаў ўдзел ў абласным фестывалі і атрымаў Грамату за актыўны ўдзел і папулярызацыю аматарскага тэатральнага мастацтва.
За ўдзел у розных раёных мерапрыемствах і фестывалях узорны драматычны тэатр “Равеснік” таксама неаднаразова быў узнагароджаны граматамі і падарункамі.
Музычная школа
Пачала сваю дзейнасць 1 верасня 1977 года. Першым дырэктарам быў Крук У.К. У 1980 годзе перайшлі ў новы будынак. У музычнай школы вялікая сетка філіялаў: Востраў, Малое Гарадзішча, Ліпск, Свяціца, Русінавічы.Школа прымае актыўны ўдзел у конкурсах, аглядах. Яна выпусціла больш за 350 чалавек.
Выкладчыкі школы аказваюць вялікую метадычную і практычную дапамогу Дамам культуры, школам, дзіцячым садкам Ляхавіцкага раёна ў музычным афармленні святаў вёсак, канцэртаў, спектакляў для ўзорнага тэатра “Равеснік”, які працуе пры мясцовым Доме культуры.
У школе працуе творчы калектыў выкладчыкаў. Банецкі І.І. выпусціў зборнікі песень: “Дзіцячыя песні”, “Баліць мая душа за Беларусь”, ”Патрыятычныя песні”, “Лірычныя песні”, “Песенка дождя”, “Чэрвеньская ноч”. Таксама стаў пераможцам творчага абласнога конкурсу з нагоды 100-годдзя песняроў Купалы і Коласа.
Войцік І.М. напісала Гімн для федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Вучаніца школы Гунько Анастасія ўдзельнічала ў абласным конкурсе на веданне тэорыі музыкі, а Малевіч Юля прыняла ўдзел у абласным выканаўчым конкурсе імя Жыновіча.
Выпускнікі школы вяртаюцца пасля заканчэння Баранавіцкага музычнага вучылішча на працу ў родную школу.
Дырэктарам школы з 2019 года з’яўляецца Васечкіна Яўгення Аляксандраўна, дарэчы выпускніца музычнай школы, якая пасля заканчэння Баранавіцкага музычнага каледжа вярнулася працаваць у родную школу.
Friday, March 26, 2021
Тухавічы. Існуюць два паданні, у якіх тлумачыцца паходжанне назвы Тухавічы.
Першае гаворыць аб тым. што мясцовыя людзі доўгі час жылі на ўзгорках паміж непраходных "тухлых" балотаў. Ад іх і ўтварылася назва.
Другое звязвае назву вёскі з падзеямі з часоў прыгоннага права. Сяляне, ратуючыся ад сваіх прыгнятальнікаў, уцякалі ў тыя месцы, дзе іх немагчыма было знайсці. Непраходныя балоты часта станавіліся адзіным магчымым прытулкам для беглых сялян.
Прозвішча аднаго з тых бегляцоў было Тухаў, што і дало назву вёсцы Тухавічы. Название образовано от фамилии Тухович.
Легенды і паданні Ляхавіцкага краю: гісторыка-краязнаўчы зборнік/ укладанне і літаратурная апрацоўка С. В. Чарановіча. – Баранавічы: РУПП “Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня”. 2004. – 96 с.
Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. – Мн., 1974.
– 448 с.