Friday, March 26, 2021
КОНЬКІ — вёска, цэнтр Конькаўскага с/с, за 6 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы на лініі Баранавічы—Лунінец. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Баранавічы—Ляхавічы. 133 гаспадаркі, 349 жыхароў (2005).
У 1844 г. Конькі — вёска маёнтка Дарава Навагрудскага пав. Мінскай губ., уладанне І.І.Мержаеўскага, 15 двароў, 27 жыхароў. У 1870 г. вёска ў Дараўскай вол., 16 рэвізскіх душ, з якіх 10 былыя дваровыя. У 1889 г. Конькі — вёска; хутар А.І.Герасімовіча, 40 дзес. зямлі; 2 фальваркі, уладанні А.А.Іваноўскага, 40 дзес. зямлі, і І.А.Пагурскага, 14 дзес. зямлі. У 1897 г. у вёсцы 22 двары, 132 жыхары. У 1909 г. 20 двароў, 148 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 34 двары, 162 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Федзюкоўскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. 3 16.3.1987 г. вёска — цэнтр Конькаўскага с/с (перайменаванага Федзюкоўскага с/с). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Кастрычнік». У 1959 г. было 258, у 1970 г. 265 жыхароў. У 2002 г. 128 двароў, 344 жыхары, цэнтр калгаса «Кастрычнік» (аб’ядноўваў 8 населеных пунктаў). Размешчаны будынкі выканкома сельсавета і калгаса, дзіцячы сад, аддз. сувязі, фельч.-акушэрскі пункт, Дом культуры, магазін. Вёска — радзіма бел. мастака С.С.Свістуновіча.
Конькі // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 281–282.
Friday, March 26, 2021
Свістуновіч Сымон - мастак. Нарадзіўся ў в. Конькі. Член Беларускага саюза мастакоў. Правёў мноства персанальных выстаў у Беларусі, Польшчы, і Германіі.
Глядзець тут...