На галоўную Вярнуцца на сайт
Friday, March 26, 2021
ЗАЛУЖЖА – вёска ў Крывошынскім с/с, за 26 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы на лініі Баранавічы–Лунінец. 79 гаспадарак, 116 жыхароў (2005).
За 2 км на Пд ад вёскі, на З ад дарогі на в. Свяціца знаходзіцца помнік археалогіі – стаянка эпохі мезаліту і бронзавага веку, якая сведчыць аб засяленні тэр. вёскі ў старажытнасці.
Паводле пісьмовых крыніц, у 1584 г. “Залужье” – сяло Ліпскай вол. Навагрудскага ваяв., якое ў ліку іншых населеных пунктау воласці М. Радзівіл падараваў Нясвіжскай езуіцкай калегіі. У 1789 г. вёска, дзярж. уласнасць. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Навагрудскім пав. Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Мінскай губерняў. У 1844 г. вёска маёнтка Рэпіхава, 25 гаспадарак, 221 жыхар, уладанне графіні І. Патоцкай. У 1897 г. вёска ў Крывошынскай вол., 68 двароў, 401 жыхар. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны пасёлак на зямлі графоў Патоцкіх, 1 двор, 7 жыхароў, піцейны дом. У 1909 г. у вёсцы 82 двары, 538 жыхароў, школа граматы. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Крывошынскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 64 двары, 351 жыхар. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Тухавіцкім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 14.10.1957 г. у Ляхавіцкім р-не, з 22.4.1957 г. у Крывошынскім с/с. У 1940 г. вёска і хутар, 146 двароў, 668 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. За 2 км на З ад вёскі, у лесе, у 1943–44 гг. дыслацыравалася 20-я брыгада імя В.С. Грызадубавай Баранавіцкага партыз. злучэння. У 1967 г. на месцы размяшчэння партыз. брыгады была адноўлена зямлянка; у  1975 г. у цэнтры вёскі ў гонар партызан устаноўлена стэла. У 1941—45 гг. у баях з ням.-фаш. захопнікамі загінулі 60 вяскоўцаў. У Вял. Айч. вайну ням. карнікі ў маі 1942 г. загубілі 6 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму за 2 км на Пн ад вёскі), у сак. 1943 г. спалілі 106 двароў і загубілі 60 жыхароў. На ўшанаванне памяці землякоў у цэнтры вёскі ў 1968 г. устаноўлены абеліск. У 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Новае жыццё». З 1957 г. вёска знаходзілася ў складзе калгаса «Шлях Ільіча» (цэнтр — в. Ліпск). У 1959 г. было 622 жыхары, у 1970 г. — 600 жыхароў. У 2002 г. 96 двароў, 149 жыхароў. Ёсць б-ка, клуб.


Залужжа // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 276–277.

Friday, March 26, 2021
Забалацце, Загацце, Залессе, Залужжа, Замасточча, Замошша, Зарэчча—назвы-арыенціры, якія гаворадь аб месцазнаходжанні вёсак: за балотам, за гаццю, за лесам, за лугам, за мостам, за мохам, за ракой і г. д. Некаторыя падобныя назвы звязаны з імёнамі рэк і азёр: Задзвінне (за Дзвіной), Занямонне (за Нёманам), Занарач (за Нараччу), Залахвенне (за Лахвай) і г. д.

Залужжа.
На тэрыторыі Ляхавщкага раёна ёсць вёскі, назвы якіх утвораны як указанне на месца знаходжання. Назва населенага пункта ўтваралася пры дапамозе злучэння прыназоўніка "за", які затым станавіўся прыстаўкай, з назоўнікам-тапонімам.
Залужжа вёска, пабудаваная за лугам. Такім жа чынам утвараліся назвы вёсак: Заполле, Забор'е, Заліпенне, Зарэчча. Залаззе.
Па аналоги пры дапамозе прыназоўніка "пад" утвараліся назвы вёсак: Падлессе, Падбарочча. Пад'язаўле, Падсаколле.

Жучкевіч, В. А. Чаму так названа. – Мн., «Нар. асвета», 1969. – С. 49-50.

Залужжа // Легенды і паданні Ляхавіцкага краю: гісторыка-краязнаўчы зборнік/ укладанне і літаратурная апрацоўка С. В. Чарановіча. – Баранавічы: РУПП “Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня”. 2004. – 96 с.

ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"