Friday, March 26, 2021
ГАЙНІНЕЦ - вёска ў Куршынавіцкім с/с, за 18 км на ПдУ ад Ляхавіч, 3 км ад чыг. прыпынку Куляні на лініі Баранавічы—Лунінец. 101 гаспадарка, 207 жыхароў (2005).
У 1774 г. Гайнінец — вёска ў складзе Мядзведзіцкага ключа, уласнасць каталіцкай царквы. З 1791 г. у новаўтвораным Случарэцкім пав. Навагрудскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. у Слуцкім паветах Мінскай губ. У 1844 г. вёска фальварка і маёнтка Савейкі, 16 двароў, 111 жыхароў, уладанне Валерыі Рдултоўскай. У 1897 г. вёска Мядзведзіцкай вол., 33 двары, 259 жыхароў. У 1909 г. у вёсцы 48 двароў, 306 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Мядзведзіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 60 двароў, 337 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Куршынавіцкім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. У 1940 г. 84 двары, 469 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1943—44 гг. у лесе побач з вёскай базіраваўся партыз. атрад імя С.Г.Лазо (створаны ў крас. 1943 г., знаходзіўся ў складзе 27-й партыз. брыгады імя Чапаева, з вер. 1943 г. да студз. 1944 г. дзейнічаў самастойна ў Ляхавіцкім р-не, пазней — у складзе 19-й брыгады імя Молатава Баранавіцкага партыз. злучэння). У 1960 г. у гонар партызан на будынку былога клуба ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У 1949 г. у вёсцы створаны калгас імя М. Горкага, які у крас. 1956 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса «Іскра». У 1959 г. было 342, у 1970 г. 513 жыхароў. У 2002 г. 114 двароў, 241 жыхар, у складзе аграфірмы «Іскра» (цэнтр — в. Тальмінавічы). Працуюць пач. школа, фельч.-акушэрскі пункт, б-ка, Дом нар. творчасці, магазін.
Гайнінец // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 262–263.
Friday, March 26, 2021
Тут хаты дыхаюць камінамі…
Выглянцаваная грэйдарамі гравійка хутка вілася пад коламі аутамабіля: праехалі Тальмінавічы, Савейкі, а там недалёка ужо і Лапацічы. Некалькі хацін, што засталіся ад гэтай вёскі, далучыліся да Гайнінца. Куды мы і трымалі шлях. Дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоування насельніцтва Галіна Пішч, супрацоуніца гэтай жа установы Таісія Макарэвіч дасканала вывучылі сваю работу, ведаюць людзей, з якімі даводзіцца працаваць. Сацыяльная служба раёна ахапіла увагай і клопатам сотні грамадзян. Вёска Гайнінец – не выключэнне: тут, як і у многіх населеных пунктах Ляхавіччыны, жывуць пераважна пенсіянеры, ёсць адзінокія і састарэлыя людзі, якім так патрэбны увага і клопат.
Гаворка не перашкаджала любавацца прыродай. Паабапал дарогі – лес, прыцярушаны першым снегам, урачыста-прыгожы і таямнічы. Наш шафёр Міхаіл Патаповіч расказвау, што летам у гэтых мясцінах грыбоу і ягад – хоць касой касі, толькі не лянуйся раней устаць ды па роснай траве выбегчы у лес.
... А вось і Гайнінец. На скрыжаванні дарог – стары крыж, ад якога і бярэ пачатак галоуная вуліца вёскі. Шмат дагледжаных хат, упарадкаваных сядзіб, хоць ёсць і пустуючыя, са шчыльна завешанымі вокнамі і заросшымі сцежкамі-дарожкамі. Асабліва цяжка глядзець на асірацелыя блочныя двухкватэрнікі, дзе раней жылі маладыя спецыялісты, якія раз’ехаліся, палічыушы вёску неперспектыунай. Памыліліся яны, бо сёння у Гайнінцы усё наладжваецца.
Наогул мясцовыя жыхары тут дзеляць всё жыццё на “пасля” і “цяпер”. І звязана гэта з асобай кірауніка гаспадаркі. Пасля таго, як старшыня сельгаспрадпрыемства Аркадзій Сакун пакінуу гэтую пасаду, засумавалі тутэйшыя вяскоуцы. З’явіліся праблемы у вытворчасці, новыя кіраунікі, якія мяняліся дастаткова часта. Відаць, не паспявалі унікнуць у многія жыццёвыя пытанні людзей, а можа і не хацелі. Тыя ж двухкватэрнікі патрабавалі рамонту, пацяклі дахі, спатрэбілася індывідуальнае ацяпленне для кожнай кватэры. Там, дзе пражывалі гаспадарлівыя людзі і тыя, каму прыглянуліся тутэйшыя мясціны, самі адрамантавалі сабе жыллё. Іншыя падаліся шукаць лепшага месца пад сонцам.
Сёння у Гайнінцы ажыуленне. Аркадзій Андрэевіч зноу узначаліу гаспадаку і прынёс з сабой новыя ініцыятывы, якія паспяхова пераутвараюцца у жыццё. Найперш, гэта датычыць вытворчай дзейнасць сельгаспрадпрыемства: рэканструявалі старыя фермы, дзе утрымліваецца малочны статак, маладняк на адкорме. Правераныя на практыцы тэхналогіі вядзення жывёлагадоулі даюць станоучы эфект. Вяскоуцы сталі атрымліваць лепшую зарплату, людзі з задавальненнем ідуць сюды працаваць. А сярод перадавікоу раёна з’явіліся новыя імёны – даяркі Алена Станішэуская, Марыя Грынялевіч, Людміла Шода і іншыя працаунікі з Гайнінца.
- У нас сёння без праблем вырашаюцца і многія бытавыя пытанні, - расказвае мясцовы бібліятэкар і па сумяшчальніцтве сацыяльны работнік Ірына Баранава. – Прывезці дровы, торф, забяспечыць бульбай састарэлых людзей, ды шмат яшчэ якія праблемы нясуць вяскоуцы старшыні СВК “Тальмінавічы” і зараней ведаюць, што яны будуць вырашаны.
Дарэчы, Ірыну і яе мужа Генадзія Баранавых вельмі паважаюць землякі. Разам, акрамя сваёй асноунай работы (яна – бібліятэкар, ён- ляснік), даглядаюць чатыры сям’і адзінокіх састарэлых вяскоуцау. Іх вельмі чакаюць гэтыя людзі. І не толькі таму, што Ірына прыбярэ у хаце, прыгатуе абед, забяспечыць лекамі, а Генадзій, калі трэба, падрамантуе агароджу, комін, наколе дроу і г. д. Яны умеюць выслухаць аднавяскоуцау, даць параду, і усё гэта ад чыстага сэрца, клапацяцца, нібы пра сваіх родных.
... Мечыслау Шастак стау губляць зрок. З ім побач кожную хвіліну яго жонка Марыя, але ж гады ідуць і, на жаль. Маладосці не прыбауляюць. Ірына угаварыла вяскоуца на аперацыю і сама адвезла яго у Баранавічы. Сёння гэты чалавек ёй вельмі удзячны.
Зусім адзін застауся 83-гадовы Станіслау Цярпіцкі. Здароуе падводзіць былога працауніка, а яшчэ сумна яму і адзінока. Ірына і Генадзій стараюцца наведацца да яго як мага раней. І так штодня: некаму трэба аформіць адрасную сацыяльную дапамогу, і тады жанчына едзе з заявай у райцэнтр ва упрауленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, іншаму – даць заяуку у райпалівазбыт на дастауку дроу, хтосьці захварэу – і яна ужо тэлефануе на “скорую”...
Шматлікія праблемы сваіх вяскоуцау Ірына дзеліць са старастай вёскі Нінай Алёхнік. Жанчын аб’ядноувае і праца у адной сістэме: Ніна Фёдарауна узначальвае Дом рамёствау, там жа размясцілася і сельская бібліятэка.
Здалося мне, ці так яно і ёсць, што жывуць у Гайнінцы незвычайныя людзі. У іх няма зайздрасці, яны ідуць на дапамогу адзін другому па першым клічы, і амаль кожны надзелены нейкім талентам. Ніна Алёхнік, хоць і не мясцовая, але здолела разглядзець многія таленты: галасістых аб’яднала у фальклорную групу, для рукадзельніц стварыла гурток, які сталі з задавальненнем наведваць і дзеці. Дзе толькі не пабывау самадзены мастацкі калектыу, нават запісвалі іх песні на Беларускім тэлебачанні. Цяпер, прауда, ужо мала засталося тых пявунняу, але песні гучаць.
Марыя Варанец, якой споунілася 84 гады, памятае сотні народных, беларускіх. Украінскіх песень, ды яшчэ сама піша словы, складае трапныя прыпеукі. Голас яе – сапраудны скарб. Нездарма, калі у вёсцы вяселле, клічуць людзі вясковак, каб блаславілі маладых абрадавымі песнямі. “Хай Бог цябе бласлауляе і да шлюбу адпрауляе, мая дзяучына!..” – звонкім голасам зацягнула Марыя Варанец, песню падхапілі яе сяброукі Соф’я Жыжа і Соф’я Татарыновіч, якія сабраліся у Доме рамёствау на пасядзелкі. І кожная са сваёй работай: адна вышывае, другая вяжа, а Марыя Варанец тчэ. Старадауні вярстак, ніт з ільняной асновай, а у чаунаках рознакаляровыя ніткі, - майстрыха “перабірае” новы складаны узор – элементы беларускага арнаменту. Яна выткала сцэнічныя касцюмы для усіх удзельніц фальклорнай групы, нават дзіцячыя.
Здаецца, яна усё умее і стараецца навучыць іншых. Некалі асвоіла швейную справу і тут жа пачала перадаваць сваё уменне яшчэ шасці жанчынам. Яна пячэ адменныя вясельныя караваі. Усё действа суправаджаецца песнямі. Вяскоуцы лічаць, што гэта маладым на шчасце.
Марыя Вікенцьеуна, колькі памятае сябе, усё у працы, у клопатах. Выгадавала пяцёра дзяцей, было гэта пасля вайны. А у страшныя ваенныя дні і яна нацярпелася.
- Усіх людзей з навакольных вёска фашысты выганялі на лесапавал, - успамінае Марыя Варанец. – Ля чыгункі на 100 метрау з абодвух бакоу мы павінны былі выпільваць дрэвы: гэтыя нелюдзі вельмі баяліся партызан. Праца непасільная, а я ж зусім яшчэ дзяучо, да таго ж часта і есці не было чаго. Але ж варожыя саставы усё рауно ішлі пад адхон. Вёска наша гарэла, трапіушы пад абстрэл: 6 хат так і успыхнулі. Асабліва бязлітаснымі былі фашысты пры адступленні: рабавалі, вывозілі у нямеччыну моладзь. Партызан з нашай вёскі Адам Жыжа папярэдзіу нас, і мы уцяклі у лес. Вёска Гайнінец пасля вайны адбудавалася: кожны на свой густ узводзіу сабе жыллё. Сям’я Варанцоу – Марыя Вікенцьеуна і Антон Іосіфавіч (былы вязень фашысцкага канцлагера) – сваю сядзібу прыдбала таксама – дом вялікі і прыгожы.
- А цяпер я у ім адна жыву, - працягвае расказ Марыя Варанец. – Рада кожнаму, хто завітае на парог. Прыязджаюць медыкі у вёску – да мяне ідуць, бо я кожнаму выдзяляю па “кабінету”, - жартуе бабуля. – Пакояу, хоць адбауляй, прауда, толькі да лета, бо там дзеці, унукі прыязджаюць...
Акрамя Дома рамёствау, ёсць яшчэ адна кропка у вёсцы, дзе заусёды людна, - магазін. Купіць сёння тут можна, як кажуць вяскоуцы, што душа пажадае – і не толькі прадукты харчавання. Бытавыя прыборы, мэблю, тавары першай неабходнасці закажы толькі загадчыцы магазін Іне Несцяровіч. – не марудзячы даставіць прама на дом. Гэтая добразычлівая і рухавая жанчына узяла на сябе клопат пра пажылых вяскоуцау. Варта некаму пазваніць, яна тут жа збірае пакункі, глядзіш, на уласным скутары ужо у другім канцы вёскі, даставіла хлеб, іншыя прадукты. Заязджаюць у вёску і прыватныя перасоуныя магазіны. “Добра, што пенсіі і зарплаты атрымліваем сваечасова, - гавораць вяскоукі, - усё, што трэба, можна без праблем купіць”.
Сваё жыццё у жыхароу Гайнінца, але і яно не ізаляванае. Яны у курсе усіх спрау, з энтузіязмам вырашаюць паусядзённыя, думаюць пра заутрашні дзень. Стараста вёскі заклапочана тым, што нерацыянальна развешаны на вуліцы ліхтары і частка вёскі не асвятляецца, ля некаторых хат трэба зрэзаць старыя дрэвы. У Доме рамёствау патрэбна зрабіць рамонт, каб быу свабодны доступ да ткацкага станка, каб ацяпляуся пакой і каб было месца для пашырэння музейнай экспазіцыі народнай творчасці.
Як заусёды нечакана выпау снег. Ды не проста прыцерушыу наваколле, а цэлыя гурбы намяло паабапал прасёлачнай дарогі. На стрэхах пышныя мудрагелістыя шапкі – ледзь відны каміны, з якіх узнімаецца у неба дым – паляцца печкі. Міжвольна успамінаюцца радкі песні: “тут хаты дыхаюць камінамі”... Жыве вёска. Пацвярджэннем маіх думак стау ліст, які гэтымі днямі даслау у рэдакцыю вучань Тальмінавіцкай САШ Павел Карчэускі: “А вы бачылі сапраудны ткацкі станок? Мне пашанцавала не толькі убачыць, але і паспрабаваць ткаць.
Мы з сябрамі наведалі Гайнінецкі Дом рамёствау, дзе сустрэлі нас вельмі прыветна, расказалі і паказалі, як ткуцца беларускія посцілкі і ручнікі. Дзяучынкі паспрабавалі вышываць, а майстар-клас дау ім Максім Варанец, які пераймае сакрэты майстэрства у Доме рамёствау...”
Не верце, калі пачуеце выслоуе “Гайнін, Гайнінец – і свету канец”. Няма там канца свету, а ехаць у гэтую вёску, дзе жывуць добрыя людзі, трэба за добрымі уражаннямі.
Аліна Лапіч
Лапіч, А. Тут хаты дыхаюць камінамі… / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. – 2010. – 8 снежня. – С. 3.