Friday, March 26, 2021
КАЎПАКІ — вёска ў Крывошынскім с/с, каля р. Ліпнянка, за 16 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы, на аўтадарозе Ляхавічы—Свяціца. 30 гаспадарак, 59 жыхароў (2005).
У 1844 г. Каўпакі — вёска фальварка Шчарбінава маёнтка Рэпіхава, 5 двароў, 38 сялян, уладанне графіні І.Патоцкай, у Навагрудскім пав. Мінскай губ. У 1897 г. вёска ў Крывошынскай вол., 9 двароў, 108 жыхароў. Побач з вёскай знаходзілася сядзіба маёнтка Ліпніца, уласнасць памешчыка Яганкоўскага, 18 жыхароў. У 1909 г. у вёсцы 15 двароў, 145 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Крывошынскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 20 двароў, 95 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Крывошынскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. У 1940 г. 72 двары, 355 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1949 г. у вёсцы створаны калгас імя Талбухіна. У 1959 г. было 146, у 1970 г. 148 жыхароў. У 2002 г. 30 двароў, 58 жыхароў, у складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — в. Галаўнінцы).
Каўпакі // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 281.
Friday, March 26, 2021
Кошалеў Аляксандр Васільевіч - мастак. Нарадзіўся ў в. Каўпакі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1984 г. Працуе ў станкавай графіцы, жывапісу.
Глядзець тут...