На галоўную Вярнуцца на сайт
Friday, March 26, 2021
ЗАЛУЖЖА — вёска ў Ганчароўскім с/с, за 6 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Брэст—Слуцк. 21 гаспадарка, 44 жыхары (2005).
У канцы 18 ст. Залужжа — вёска фальварка Галдавічы Ляхавіцкага граф­ства. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. у Слуцкім паветах Мінскай губ. У 1847 г. вёска таго ж фальварка, уладанне Касакоўскіх (з 1793 г.), 10 двароў, 65 жыхароў, 5 валок зямлі. У 1870 г. вёска ў Мядзведзіцкай вол. Слуцкага пав., 36 рэвізскіх душ сялян-уласнікаў. У 1897 г. 17 двароў, 135 жыхароў. У 1909 г. — 25 двароў, 161 жыхар. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Мядзведзіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 23 двары, 107 жыхароў (1921). З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Альхоўскім, з 16.7.1954 г. у Пад’язаўлянскім, у 1959 г. у Мініцкім сельсаветах. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл., 4.6.1979 г. Мініцкі с/с перайменаваны ў Ганчароўскі. У 1940 г. у вёсцы 29 двароў
, 172 жы­хары. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1950 г. створаны калгас «Чырвоны Усход». У 1959 г. было 177 жыхароў, у 1970 г. — 151 жыхар. У 2002 г. 23 двары, 51 жыхар, у складзе камунальнага ўнітарнага с.-г. прадпрыемства «Ганчароўскі» (цэнтр — в. Ганчары).

Залужжа // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 276.

Friday, March 26, 2021
Залужжа. На тэрыторыі Ляхавщкага раёна ёсць вёскі, назвы якіх утвораны як указанне на месца знаходжання. Назва населенага пункта ўтваралася пры дапамозе злучэння прыназоўніка "за", які затым станавіўся прыстаўкай, з назоўнікам-тапонімам.
Залужжа вёска, пабудаваная за лугам. Такім жа чынам утвараліся назвы вёсак: Заполле, Забор'е, Заліпенне, Зарэчча. Залаззе.
Па аналоги пры дапамозе прыназоўніка "пад" утвараліся назвы вёсак: Падлессе, Падбарочча. Пад'язаўле, Падсаколле.

Забалацце, Загацце, Залессе, Залужжа, Замасточча, Замошша, Зарэчча—назвы-арыенціры, якія гаворадь аб месцазнаходжанні вёсак: за балотам, за гаццю, за лесам, за лугам, за мостам, за мохам, за ракой і г. д. Некаторыя падобныя назвы звязаны з імёнамі рэк і азёр: Задзвінне (за Дзвіной), Занямонне (за Нёманам), Занарач (за Нараччу), Залахвенне (за Лахвай) і г. д.

Залужжа // Легенды і паданні Ляхавіцкага краю: гісторыка-краязнаўчы зборнік/ укладанне і літаратурная апрацоўка С. В. Чарановіча. – Баранавічы: РУПП “Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня”. 2004. – 96 с.

Жучкевіч, В. А. Чаму так названа. – Мн., «Нар. асвета», 1969. – С. 49-50.

ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"