Friday, March 26, 2021
ГУКОВА – вёска ў Альхоўскім с/с, за 10 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. 33 гаспадаркі, 53 жыхары (2005).
У 1789 г. Гукова – вёска ў Навагрудскім пав., шляхецкае ўладанне. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. у Слуцкім паветах Мінскай губ. У 1870 г. у складзе маёнтка Дзянісаўшчына (уласнасць Кабылінскага), у Мядзведзіцкай вол., 52 рэвізскія душы. У 1897 г. у вёсцы 34 двары, 249 жыхароў. У 1909 г. – 43 двары, 281 жыхар. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Мядзведзіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 57 двароў, 337 жыхароў (1921). З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Альхоўскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 16.7.1954 г. у Пад’язаўлянскім с/с, які 20.5.1968 г. быў перайменаваны ў Альхоўскі. У 1940 г. вёска, 92 двары, 513 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Дзімітрова. У 1959 г. было 379, у 1970 г. 291 жыхар. У 2002 г. 37 двароў, 60 жыхароў у складзе камунальнага ўнітарнага с.-г. прадпрыемства «Малагарадзішча» (цэнтр – в. Малое Гарадзішча). Ёсць магазін.
Гукова // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 268.
Friday, March 26, 2021
Гукова. У аснове назвы імя-мянушка Гук. Фармант -ова абазначае індывідуальную прыналежнасць.
Лемцюгова, В. П. Тапонімы распавядаюць: навукова-папулярныя эцюды. – Мінск: Литература и Искусство, 2008. – 416 с.
Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. – Мн., 1974. – 448 с.
Friday, March 26, 2021
Жытко Іван - майстар гумарэсак. Нарадзіўся ў в. Гукова, Ляхавіцкага раёна.
Глядзець тут...