На галоўную Вярнуцца на сайт
Friday, March 26, 2021
СЯЛЯВІЧЫ — вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 12 км на Пн ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. 8 двароў, 10 жыхароў (2005).
Вядома з 16 ст. у Навагрудскім ваяв. ВКЛ. У 1579 г. Сялявічы — сяло маёнтка Чэрніхава, уладанне шляхціца П.С.Глябовіча-Палонскага. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Навагрудскім пав. Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Мінскай губерняў. У 1897 г. Сялявічы — маёнтак (3 пабудовы, 36 жыхароў) і ўрочышча (1 двор, 7 жыхароў, уласнасць Прапольскага) у Дараўскай вол. У 1909 г. урочышча налічвала 14 жыхароў, маён­так — 12 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, фальварак у Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 3 будынкі, 42 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Навасёлкаўскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. У 1940 г. — 13 двароў, 50 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1959 г. было 66 жыхароў, у 1970 г. — 58 жыхароў. У 2002 г. — 11 двароў, 16 жыхароў у складзе с.-г. прадпрыемства “Каранеўшчына”.

Сялявічы
// Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 311.

ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"