На галоўную Вярнуцца на сайт
Friday, March 26, 2021
КУЛЯНІ — вёска ў Куршынавіцкім с/с, чыг. прыпынак на лініі Баранавічы—Лунінец, за 14 км на ПдУ ад Ляхавіч.
У 1789 г. Куляні — уласнасць каталіцкай царквы ў Навагрудскім ваяв. Рэчы Паспалітай. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. у Слуцкім паветах Мінскай губ. У 1847 г. вёска казённага падухоўнага маёнтка Мядзведзічы (Нядзведзічы), 5 двароў, 38 жыхароў. У 1853 г. — 47 жыхароў. У 1870 г. вёска Мядзведзіцкай вол., 20 рэвізскіх душ, 2 аднадворцы. У 1897 г. 12 двароў
, 96 жыхароў. У 1909 г. 13 двароў, 104 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Мядзведзіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 20 двароў, 110 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Тальмінавіцкім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 16.7.1954 г. у Куршынавіцкім с/с. У 1940 г. 52 двары, 246 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1950 г. вяскоўцы стварылі калгас «Шлях селяніна». У 1959 г. хутары Куляні налічвалі 131, у 1970 г. 77 жыхароў. У 2002 г. 2 двары, 2 жыхары.

Куляні // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 285.

ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"