На галоўную Вярнуцца на сайт
Friday, March 26, 2021
БЕНЬКАЎЦЫ – вёска ў Крывошынскім с/с, за 18 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. 51 гаспадарка, 105 жыхароў (2005).
У 1844 г. Бенькаўцы – вёска фальвар­ка Баканава маёнтка Рэпіхава ў Навагрудскім пав. Мінскай губ., уласнасць графіні І.Патоцкай, 8 гаспадарак, 67 жыхароў. У 1870 г. вёска, 35 рэвізскіх душ сялян. У 1897 г. – 26 двароў, 177 жыхароў у Востраўскай вол. Навагрудскага пав. Мінскай губ. У 1909 г. у вёсцы 30 двароў, 206 жыхароў, нар. вучылішча. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Востраўскай гміне Баранавіцкага пав. На­вагрудскага ваяв., 28 двароў, 144 жыха­ры. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Востраўскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 1959 г. у Крывошынскім с/с. У 1940 г. вёска, 70 двароў, 340 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1950 г. у вёсцы створаны калгас імя Мікаяна, які ў кастр. 1951 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса імя Будзённага. У 1959 г. было 344, у 1970 г. 292 жыхары. У 2002 г. 56 двароў, 107 жыхароў у складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр – в. Галаўнінцы).

Бенькаўцы
// Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 258.

ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"