Friday, March 26, 2021
ДАРАВА — вёска ў Конькаўскім с/с, каля р. Шчара, за 10 км на ПнЗ ад Ляхавіч, 5 км ад чыг. ст. Русіна на лініі Баранавічы—Лунінец, на аўтадарозе Баранавічы—Ляхавічы. 30 гаспадарак, 51 жыхар (2005).
Вядома з канца 15 ст. у Навагрудскім пав. ВКЛ. У 1498 г. Дароў — панскі двор, валоданне шляхціцаў А.Малышчыча, А.Петкавіча, пазней, каля 1516 г. — М.Пецькавіча. У 1540 г. тут пабудаваны касцёл, заснавана каталіцкая парафія Віленскага біскупства. У 1561 г. Дароў — мястэчка Навагрудскага ваяв., уласнасць А.Я.Гастомскага, БЛ.Дароўскай. У 16 ст. і пазней у раёне сучаснай вёскі і наваколлі акрамя мястэчка існавала група аднайменных маёнткаў, якія ў пісьмовых крыніцах сустракаюцца пад назвамі «Дарево», «Даров», «Доров». Яны на працягу 16 ст. належалі розным шляхціцам, сярод якіх былі Дароўскія, кн. Б.Т.Пузына, А.Гастомскі, В.Багдановіч і інш. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дарава ў Рас. імперыі, у Навагрудскім пав. Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Мінскай губерняў. У сярэдзіне 19 ст. вядомы маёнткі: Дарава, уладанне Г.І.Чарноўскага (у 1846 г. складалася з 5 вёсак: Галавачы, Карані, Сакуны, Тумашова, Рэвіншчызна; усяго 207 сялян, 16 чал. дваровых, больш за 913 маргоў зямлі); Дарава, уладанне К.М.Куневіча (у 1844 г. уваходзілі вёскі Дрэкі, Кавалі, Сакуны, Туркі; налічвалася 196 сялян, 22 чал. дваровых, 26 цяглых двароў, больш за 12 валок 386 маргоў зямлі); Дарава, уладанне І.І.Мержаеўскага (у 1844 г. уваходзілі вёскі Конькі, Карані, Федзюкі; 357 сялян, 16 чал. дваровых, 53 цяглыя двары, 1110 дзес. зямлі); Дарава Харунжэўскае з фальваркам Зарэчча (ці Дарава Касцюшкаўскае), уладанне Керсноўскіх (у 1844 г. уваходзілі вёскі Галавачы, Зарэчча, Карані, Лабузы, Нагорныя, Чвыры; 373 селяніны, 9 чал. дваровых, 46 цяглых двароў, 1198 дзес. зямлі); Стары Двор (ці Дарава, Старое Дарава), уладанне нашчадкаў Ідаліі (з Мержаеўскіх) Катарбінскай (у 1869 г. болыш за 199 дзес. зямлі); казённы маёнтак Дарава (у 1853 г. складаўся з вёсак Гарбачова, Гіравы, Дарава, Літва, Макееўшчызна, Навасёлкі, Падлессе, Пірштукі, Ціткаўшчызна, засценка Навасёлкі, фальваркаў Ведзьмы, Дарава, Дараўка, Пірштукі; усяго 1498 сялян, 193 двары, 4 карчмы, 2 млыны, сад; з 1843 г. маёнтак знаходзіўся ў арэндзе). У в. Дарава (з казённага маёнтка Дарава; паводле іншых крыніц, сяло) 6 двароў, 36 жыхароў, царква, карчма, млын; у фальварку Дарава таго ж маёнтка месціліся жылыя і гасп. пабудовы, сельскі хлебазапасны магазін. У 1886 г. сяло Дарава (былое мястэчка) — цэнтр Дараўскай вол. (валасное праўленне размяшчалася ў в. Літва), 12 двароў, 100 жыхароў, 2 праваслаўныя царквы (прыходская і на могілках), касцёл, школа. У 1889 г. на тэр. воласці існавалі маёнткі: Стары Дараў, з 1858 г. спадчыннае ўладанне Ч.Л.Катарбінскага, 186 дзес. зямлі (у 1876 г. — 175 дзес.); Дарава-Устрань, з 1858 г. спадчыннае ўладанне М.К.Мержаеўскай, 179 дзес. зямлі, ветраны млын, карчма; Дарава Харунжэўскае, спадчыннае ўладанне У.Ф.Ражанскага, 210 дзес. зямлі, вадзяны млын; фальварак Дарава, уладанне І.М.Бусько, 2 дзес. зямлі.
Паводле перапісу 1897 г. сяло Дарава знаходзілася пры ваенна-камунікацыйнай дарозе ў Нясвіж, побач з в. Літва, мела 19 двароў, 96 жыхароў; тут месціліся касцёл (у сядзібе каталіцкага храма былі 4 жыхары), праваслаўная капліца, 2 царквы (сядзіба прычта Дараўскай прыходскай праваслаўнай царквы мела 3 будынкі, 22 жыхары), нар. вучылішча, ветраны млын, кузня, піцейная ўстанова. На сядзібе Дараўскага валаснога праўлення размяшчаліся 3 пабудовы, пражывалі 17 чал. У 1897 г. сядзіба маёнтка Дарава Харунжэўскае (побач з в. Нагорнае) налічвала 19 чалавек; сядзіба маёнтка Дарава-Бжэзувка (каля сядзібы маёнтка Зарэчча) — 16 жыхароў; сядзіба маёнтка Стары Дараў пры ваенна-камунікацыйнай дарозе з Дарава ў Ляхавічы (каля сядзібы Дарава Чыжа) — 9 жыхароў; сядзіба маёнтка Дарава-Устрань (побач з в. Конькі) — 14 жыхароў. У 2-й пал. 19 ст. за 0,7 км на ПнЗ ад сучаснай в. Дарава ва ўрочышчы Бубнаўнічына (цяпер калгаснае поле) была закладзена сядзіба Бубнаўшчына, родавое гняздо Бубнаў (стары будынак сядзібы згарэў у 1-ю сусветную вайну, новы будынак, узведзены ў міжваенны час, захаваўся). У 1909 г. у раёне сучаснай вёскі існавалі сяло Дарава і маёнткі: Дарава-Устрань, 33 жыхары; Дараў Стары, 9 жыхароў; Дарава-Бжэзувка, 15 жыхароў; Дарава-Гаслаўшчына, 48 жыхароў; Дарава Харунжэўскае, 24 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв.; вёска, 4 двары, 15 жыхароў фальварак, 7 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. цэнтр Дараўскага с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл., з 16.7.1954 г. у Федзюкоўскім, з 16.3.1987 г. у Конькаўскім с/с. У 1940 г. фальварак і сяльцо (побач з в. Літва), 26 двароў, 184 жыхары, няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, аддз. сувязі, касцёл. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1944 г. у баях за вызваленне вёскі загінулі 35 воінаў Чырв. Арміі, якія былі пахаваны на паўн. ускраіне вёскі каля шашы Ляхавічы—Баранавічы. У 1957 г. на ўшанаванне іх памяці на магіле ўстаноўлены помнік — скульптура салдата. У 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Прагрэс», які ў вер. 1951 г. быў уключаны ў склад узбуйненага калгаса імя Берыі (17.7.1953 г. перайменаваны ў калгас «Прагрэс»). У 1959 г. было 116, у 1970 г. 108 жыхароў. У 2002 г. — 33 двары, 61 жыхар, цэнтр калгаса «Прагрэс» (5 вёсак). Тут размешчаны адм. будынак гаспадаркі, сярэдняя школа, дзіцячы сад, б-ка, Дом культуры, магазін. У 1985 г. на будынку школы на ўшанаванне памяці 6 жыхароў в. Літва, якія былі расстраляны каля школы гітлераўскімі карнікамі ў жн. 1941 г., устаноўлена мемарыяльная дошка. На вясковых могілках пахаваны філосаф Фларыян Бохвіц.
Дарава // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 270–272.
Friday, March 26, 2021
Видимо, название деревни Дарево происходит от слова «дарить». Может, когда-то, кто-то, кому-то эту деревню подарил, а тот не стал придумывать никакое новое название, а так и назвал Дарево.
История этой деревни очень-очень давняя, она известна ещё с 15 века.
В 1440 году в деревне был построен костёл. Христианские храмы обычно строили на панских капищах, потому что такие места считались местом силы и, возможно, что в деревне и было такое место. Первое документальное сообщение о костёле связано с именем Новогрудского наместника Петра Монтигирдовича.
Шляхтичи Монтигирдовичи в 14-15 веках в ВКЛ были государственными деятелями и крупными землевладельцами, на свои деньги на наших землях они строили святые храмы. В 15 веке в деревне уже был панский двор, и на протяжении 15 века деревня была собственностью шляхетских белорусских родов.
В 1540 году в деревне был построен новый костёл, старый, может, сгорел во время какой-нибудь войны, тогда же, в 1540 году, был основан даревский католический приход Виленского бискупства.
В 1654 году началась страшная 13-летняя война - на ВКЛ напало Московское государство. Во время этой войны местечко Дарево целиком было уничтожено, всё было сожжено. И местечко тогда сгорело, и все окружающие имения. Сведения про местечко начали вновь появляться только к самому концу 17-го века.
Во времена ВКЛ в деревне был униатский монастырь и две униатских церкви. Униатов хоронили на униатском кладбище, где сегодня находится православная Свято-Николаевская церковь и православное кладбище, а католиков хоронили на католическом кладбище. Тут сохранилось старинное католическое кладбище, на котором хоронили как простых прихожан, так и шляхту. На нём похоронены представители нашего знаменитого шляхетского белорусского рода Бохвицев. Флориан Бохвиц первый приехал на Ляховщину и приобрёл тут себе двор в 1838 году. Флориан Бохвиц родился в местечке Мир, его отец Ромуальд Бохвиц был протестантом, а мать была католичкой, она и воспитала сына таким искренним католиком.
Флориан Бохвиц был женат на младшей сестре матери Адама Мицкевича, Павлине Маевской, которую и похоронили рядом с Флорианом Бохвицем на католическом кладбище возле костёла. На памятнике Бохвица была выбита надпись: пусть твой пример показывает нам дорогу правды.
Уже в 21 веке, не так давно, надмогильный памятник философа Флориана Бохвица был разбит, а могила уничтожена. На том месте сделали новое захоронение, хотя старинное кладбище давно закрыто для похорон и через дорогу есть новое католическое кладбище. Это старинное кладбище считается историко-культурной ценностью и оберегается государством.
Бохвицы были искренними католиками, жили недалеко в своем имении, а сюда ездили в костёл. И тот костёл был уничтожен во время Первой мировой войны, остались только фотографии.
На том месте, где когда-то стоял костёл поставили скульптуру ангела, потому что считалось и считается, что на том месте, где стоял храм, сегодня поют ангелы.
Когда началась Первая мировая война, местные жители колокола сняли и спрятали в реке Щаре, затопили их, а во время войны именно здесь проходила линия фронта и тут было всё изрыто снарядами.
После войны, когда люди стали возвращаться, отстраиваться, начали искать колокола с костёла в реке, то найти не смогли. Так, эти колокола и по сегодняшний день лежат в Щаре.
После Первой мировой местные католики вместе с ксендзом Казимиром Ваньковичем начали отстраивать свою святыню над Щарой. Но денег на строительство не было, тогда ксёндз Казимир вместе с местными мужчинами копал глину возле деревни. Из этой глины делали кирпичи для строительства, но глина трескалась и работа шла очень медленно.
В 1931 году в деревню прибыл новый ксёндз Станислав Шаплевич. Он увидел, что вокруг деревни очень много немецких блиндажей и ДОТов. Вместе с местными мужчинами они начали с этих блиндажей высекать блоки и строить костёл. Строительство шло 7 лет. Через 7 лет, в 1938 году сюда приехал бискуп Казимир Букраба и осветил костёл под титулом В небо взятие Наисвятейшей Панны Марии.
Во время Второй мировой войны в 1944 году, костёл был сильно повреждён. Когда его начали после войны восстанавливать, там нашли неразорвавшийся снаряд. Когда люди костёл отремонтировали, отстроили его заново, то в 1949 году его у людей отобрали и сделали в нём склад. Когда прошли эти страшные года и святыни стали возвращать людям, то местные католики начали требовать, чтобы им вернули здание костёла, которое они сами строили. В 1986 году костёл кто-то поджёг, но люди собрали деньги и отстроили свою святыню. Перед костёлом люди поставили памятник своему ксендзу, строителю храма Станиславу Шаплевичу.
Судьба Станислава Шаплевича была очень непростой. Когда в 1939 году в деревню вошли большевики, то они хотели арестовать ксендза, а люди его спрятали. А когда в 1941 году, вошли уже немцы, они тоже хотели арестовать ксендза, и вновь ему удалось спрятаться в людских домах. После окончания войны, ксёндз начал обновлять приход, но его вновь большевики хотели арестовать. Снова пришлось ксендзу прятаться у местных людей. И только в 1948 году ксёндз был арестован. Местные жители ещё помнят, как его били посреди улицы, один энкаведист кричал на него: «Сдавай оружие! Где твоё оружие?». Ксёндз ему сказал: «Моё оружие – это крест святой». Ксендза осудили на 25 лет лагерей и только после смерти Сталина, когда ни в чём неповинных людей начали выпускать на волю, ксёндз Шаплевич вернулся. Он приехал в Дарево, но там костёл был закрыт, приход восстановить ему не позволили, он поехал в соседнюю деревню и там в своём доме сделал тайный костёл, куда люди приходили на праздники, крестить своих детей. Умер ксёндз Станислав в 1975 году, похоронили его в деревне на местном кладбище.
Ещё в 1907 году в деревянном даревском костёле ксендзом служил Фабиан Обрантович. Он дружил с Янкой Купалой. Это именно он был одним из инициаторов проведения в Минске в 1917 году съезда белорусского католического духовенства.
Friday, March 26, 2021
Дарава. Мясцовыя жыхары лічаць, што назва паходзідь ад прозвішча паноў Дароўскі, якія валодалі гэтым маёнткам ў XVII стагоддзі.
Дарава. У 1498 годзе - панскі двор, пазней маёнтак шляхцічаў Л.С. і Б.Л. Дараўскіх.
Дарево. В топонимии - названия-определения: дарованная земля (дар), бесплатная.
Дарава // Легенды і паданні Ляхавіцкага краю: гісторыка-краязнаўчы зборнік/ укладанне і літаратурная апрацоўка С.В. Чарановіча. – Баранавічы: РУПП “Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня”. 2004. – 96 с.
Адкуль пайшла назва// Ляхавіцкі веснік. – 1993. – 4 мая. – С. 2.
Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. – Мн., 1974. – 448 с.
Friday, March 26, 2021
Бубнаўшчына - радавое гняздо Бубнаў. Сядзіба размешчана за 0,7 км. на паўночны захад ад в. Дарава ва ўрочышчы Бубнаўшчына сярод калгаснага поля. У плане сядзіба мае форму прамавугольніка плошчай каля 3,5 га.
Глядзець тут...