Friday, March 26, 2021
МАЛОЕ ПАДЛЕССЕ — вёска ў Конькаўскім с/с, каля р. Шчара, за 10 км на ПнЗ ад Ляхавіч, 7 км ад чыг. ст. Русіно на лініі Баранавічы—Лунінец. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Баранавічы—Ляхавічы. 62 гаспадаркі, 105 жыхароў (2005).
У 1853 г. Падлессе — вёска ў Навагрудскім пав. Мінскай губ., у складзе казеннага маёнтка Дарава, 39 двароў, 340 жыхароў, карчма з шынком. У 1970 г. сяло Дараўскай вол., 162 рэвізскія душы. У 1886 г. 45 двароў, 370 жыхароў, царква. У 1889 г. побач з сялом знаходзіўся аднай- менны фальварак, 16 дзес. зямлі, уласнасць сялян І.А.Бубена і В.Осіпава. У 1897 г. Падлессе — вёска, 178 двароў, 556 жыхароў, ветраны млын і кузня. У 1909 г. у вёсцы 104 двары, 739 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 97 двароў, 455 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Дараўскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 16.7.1954 г. у Федзюкоўскім с/с. У 1940 г. 109 двароў, 593 жыхары. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Лысенкі. У 1959 г. было 42, у 1970 г. 39 жыхароў. З 16.3.1987 г. у Конькаўскім с/с. У 2002 г. 72 двары, 125 жыхароў у складзе калгаса «Прагрэс» (цэнтр — в. Дарава). Ёсць магазін.
Малое Падлессе // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 289–290.
Friday, March 26, 2021
Тафелін - колішняя сядзіба. Сядзібны дом быў пабудаваны ў 2-й палове XIX ст. з дрэва пасярэдзіне парка. У сучасны перыяд ад сядзібы засталіся толькі рэшткі парку.
Глядзець тут...