Friday, March 26, 2021
СТАРЫЯ БУДЫ — вёска ў Куршынавіцкім с/с, каля р. Цна, за 24 км на ПдУ ад Ляхавіч, 4 км ад чыг. прыпынку Буды на лініі Баранавічы—Лунінец, на аўтадарозе Ляхавічы—Ганцавічы. 30 двароў, 50 жыхароў (2005).
У 1909 г. на месцы сучаснай вёскі знаходзілася ўрочышча Буда Клендвіцкая Мядзведзіцкай вол. Слуцкага пав. Мінскай губ., 2 двары, 2 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Мядзведзіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., леснічоўка Буды Старыя, 2 двары, 13 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім p-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Куршынавіцкім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. У 1940 г. вёска Старыя Буды, 23 двары, 154 жыхары. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У жніўні 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Крыллі Саветаў». У 1959 г. было 211 жыхароў, y 1970 г. — 212 жыхароў у складзе калгаса «Іскра». У 2002 г. — 34 двары, 56 жыхароў, у складзе аграфірмы «Іскра» (цэнтр — в. Тальмінавічы).
Старыя Буды // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 311.
Friday, March 26, 2021
Буды. Першапачатковы сэнс слова, ад якога, магчыма, паходзіць назва вёскі, - асобны невялікі будынак, будка. У такіх стаяўшых у лесе будынках жылі буднікі, якія займаліся выпальваннем паташу. Гэта магла быць і вартавая будка каля гасцінца, чыгункі, кар'ера. Адным словам назва Буды сведчыць аб тым, што вёска вырасла вакол часовага збудавання.
Легенды і паданні Ляхавіцкага краю: гісторыка-краязнаўчы зборнік/ укладанне і літаратурная апрацоўка С.В. Чарановіча. – Баранавічы: РУПП “Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня”. 2004. – 96 с.