Friday, March 26, 2021
ТУМАШЫ – вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 6 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Баранавічы–Ляхавічы. 35 двароў, 67 жыхароў (2005).
У 1789 г. Тумашы – вёска Навагрудскага пав., шляхецкая ўласнасць. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Навагрудскім пав. Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Мінскай губерняў. У 1846 г. вёска маёнтка Дарава, 9 двароў, 77 жыхароў, уладанне Г.І.Чарноўскага. У 1897 г. вёска ў Дараўскай вол., 20 двароў, 124 жыхары, хлебазапасны магазін. У 1919 г. – 27 двароў, 151 жыхар. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 27 двароў, 145 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Федзюкоўскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. У 1950-я г. перададзена ў склад Навасёлкаўскага с/с. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1959 г. – 197 жыхароў, у 1970 г. – 202 жыхары. У 2002 г. – 39 двароў, 68 жыхароў, у складзе калгаса імя Ламаносава (цэнтр – в. Флар’янова).
Тумашы // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 313.
Friday, March 26, 2021
Тумашы. Тумашы - група родзічаў па імені або прозвішчы іх агульнага продка Тумаш. УАІ Тумаш (Томаш) - каталіцкае (польскае) імя, адпаведнае праваслаўнаму Фома.
Лемцюгова, В. П. Тапонімы распавядаюць: навукова-папулярныя эцюды. – Мінск: Литература и Искусство, 2008. – 416 с.