Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына
Сяргей Сцяпан Фёдаравіч нарадзіўся 26 мая 1953 года ў вёсцы Шавялі Ляхавіцкага раёна. У 1976 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў інжынерам у будаўнічых арганізацыях г. Мінска.
Вершы і апавяданні друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Крыніца», «Беларусь», у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», у іншых перыядычных выданнях. Выдаў зборнікі вершаў «Буслы на ржышчы» (1999), «Снежань» (2003). Перакладае з польскай і нямецкай моў.
“Дай руку мне, адзіны мой брат”
Сітуацыя і праўда пазаштатная. Хачу расказаць лра цікавага і самабытнага паэта Сцяпана Сяргея, але, каб вобраз творцы выйшаў больш поўным і жыц-цёвым, спачатку я павінен згадаць яганага роднага брата Аляксея. Не трэба напружваць памяць: Сцяпан і Аляксей — гэта імёны, Сяргей — прозвішча, даволі звычайнае ў Ляхавіцкім раёне, асабліва ў мясцовасці, што шырокай урадлівай раўнінай імкнецца да бяскрайніх слуцкіх разлогаў. Тут дзесьці акурат пасярэдзіне ўяўнага трохкутніка, утворанага буйнымі селішчамі Сваятычы — Падлессе — Жарабковічы, пры-тулілася ў чэзлым палясоўі невялікая вёска Шавялі, дзе спрад-веку ўсё было як у добрых людзей: малаком пышнай квецені абліваліся майскія сады, у спалавелых жытах дацямна плакаліся перапёлкі, а наводшыбе ў хісткім чароце струменілася малая рэчка Шавялянка — неспатольная забава і пацеха вясковай дзятвы.
Аднойчы, здаецца, ці не ў 1966 годзе, калі я ўжо меў пэўны журналісцкі вопыт у штаце раённай газеты, менавіта з вёскі Шавялі ў рэдакцыю прыйшоў селько-раўскі допіс і лёг на мой стол з рэзалюцыяй рэдактара В.Шталя рыхтаваць да друку, Я прачытаў ліст і быў прыемна ўражаны: ды што тут рыхтаваць! Аўтар відавочна валодаў мастацкім стылем, адчуваў слова, і ягоны допіс не патрабаваў ніякай праўкі, больш таго, кажучы жартам, селькор не забыў даслаць цэлы “камплект” патрэбных знакаў прыпынку, і тыя коскі, працяжнікі, двухкроп’і аказаліся дакладна на сваіх месцах. Заметка “Школа — калгасу, калгас — школе” ў першапачатковым аўтарскім варыянце неўзабаве і была надрукавана ў “раёнцы”. Павагу да невядомага мне сельскага карэспандэнта выклікаў той неаспрэчны факт, што пра добрыя справы сваіх землякоў у рэдакцыю талкова напісаў школьнік, вучань, можа, сёмага ці восьмага класа Аляксей Сяргей. Сабе ж на турботу ён так і не кінуў гэты скрутны газетны занятак, бо з цягам часу набыў журналісцкую адукацыю і цяпер вось ужо шмат гадоў працуе на Берасцейшчыне рэдактарам раённай газеты “Драгічынскі веснік”.
Вельмі доўга — ні тады, у сваім далёкім юнацтве, ні намнога пазней, калі асабіста пазнаёміўся з былым селькорам, а сёння сталым майстрам пяра — я нават не падазраваў, што ў Аляксея Сяргея ёсць брат Сцяпан, надзелены несумнен-ным пісьменніцкім дарам. Нарадзіўся ён у 1953 годзе, дзяцінства правёў на маляўнічым улонні рэчкі Шавялянкі, дзе чуйнаму сэрцу адкрываліся зямныя горычы і парадоксы быцця, хоць пасля заканчэння Беларускага політэхнічнага інстытута даўно жыве і працуе ў сталіцы. Прызнаны паэт, якім стаў за нейкае адно дзесяцігоддзе, Сцяпан Сяргей у хлапечым узросце так, як старэйшы брат, не дасылаў селькораўскія допісы ў газеты — цішком асвойваў паэтычны чарнатроп, спрабаваў нярэдка прайсціся па нязведаным празаічным бальшаку, упарта ўтойваючы ад чужых вачэй відавочную прыхільнасць да прыгожага пісьменства. Тайна крэўных генаў, здольных у яркіх мастацкіх вобразах асэнсоўваць жыццё і ўзнаўляць яго на паперы, адкрылася мне, зноўжа, выпадкова. Аднаго разу Сцяпан Сяргей, чалавек сціплы і крыху, як бы сарамлівы, прынёс у часопіс “Маладосць” свае новыя вершы, і вось тут у размове высветлілася нечаканае: журналіст Сяргей і пісьменнік Сяргей выйшлі з-пад аднаго бацькоўскага даху, па якім гупалі калісьці спелыя антонаўкі. Слаўная ўсё ж вёска Шавялі, што нарадзіла такіх здольных хлопцаў, але там, дзе чулася бацькоўская ласка і пяшчота, цяпер, на жаль, “‘халодным маўчаннем ляжыць белы снег ля счарнелых крыжоў”. 3 верша Сцяпана Сяргея, прысвечанага брату Аляксею:
Гзты боль, як нв памяць засечкі —
Горкіх многа ў жыцці нашых страт.
Дагараць памінальныя свечкі.
Дай руку мне, адзіны мой брат.
Пастаім ля пакінутай хаты,
Свет вялікі — радзіма адна.
Без бацькоў будуць горкімі святы
I шчымлівей на сэрцы віна.
А вось яшчэ радкі з верша “Маці”:
Над роднай хатай свецяць зоркі
I знічка падае ў цішы,
Маўчаць палі,
Маўчаць пагоркі,
Па вечнай матчынай душы.
Рабіны гронкі над магілай,
Асірацеў мой родны кут.
Ніколі голас яе мілы
Я не пачую болей тут…
Чым тут суцешыш пякучы векавечны боль? Шляхі чалавечыя, як і боскія, невядомыя і неспазнаныя. Міжтым падборкі вершаў Сцяпана Сяргея, якія друкаваліся ў “Маладосці”, прынеслі аўтару заслужанае прызнанне ў чытачоў. Помніцца, у рэдакцыю часопіса не адзін раз званілі і прасілі ягоны адрас ці тэлефон. I гэты факт асабліва прыемны, бо таленавіты паэт, жывучы ў Мінску і бавячыся паблізу літаратурных колаў, не дужа часта дакучаў выдаўцам. Прайшло мала часу, і вершы Сцяпана Сяргея ахаотна пачалі друкаваць часопіс “Полымя”, штотыднёвік “Літаратура і мастацтва”, многія іншыя рэспубліканскія выданні. Чаму б, скажыце, і не звярнуць увагу, напрыклад, на вось гэтыя шчырыя, праніклівыя, поўныя даверу радкі:
Спадае раса на быльнёг сухадопу,
Мацнее штодня прыцяжэнне зямпі—
Напоўнены колас схіляецца долу,
I яблыкам цяжка вісець на галпі.
Нырне паплаўком жоўты лісцік з асіны,
Уворана голас прастуджана злы.
Ужо чырванеюць на восень рабіны,
I радасць палёту згубілі буслы.
Вядома, дрэнныя справы, калі нават гордыя птахі губляюць радасць палёту, але па-сапраўднаму ўражлівыя строфы, прыведзеныя вышэй, можна было б смела паставіць эпіграфам да зборніка паэзіі Сцяпана Сяргея “Буслы на ржышчы”, які быў выдадзены ў лапулярнай некалі серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць”. Вельмі ж кідкі, эрокава вобразны і наогул характэрны для заканчэння лета акварэльны малюнак прыроды ўбачыў аўтар.
Тут і шчымлівы смутак па пражытым часе, і нечаканасць аўтарскага разумення жыцця, таму што буслы, якія неахвотна збіраюцца ў палёт, запамінаюцца адразу, з першага прачытання. Дарэчы, амаль усе творы паэта напоўнены асабіста перажытым, тым, што нельга прыдумаць, што само выліваецца з душы і сэрца. Увогуле ягоная паэзія вызначаецца арганічным зліццём пачуцця, сталай думкі, вобразнасці, яркай метафарычнасці, аб чым сведчыць хоць бы верш “Пастараль”:
Зорны чэрвень над ціхай зямлёй,
Улугах — сенакоснае лета.
Нам так хочацца сёння з табой
У шчаслівыя верыць прыкметы.
Пахнуць сенам твае валасы,
А на вуснах — крышталікі мёду,
I слязінкі нябеснай расы
Абяцаюць на заўтра пагоду.
Далей у гэтым вершы ёсць згадка пра неадчэпныя грахі, пра судны час і начныя — у росах — лугі “пад аховаю зор Валапаса”. Калі аўтар верыць у шчаслівыя лрыкметы, то няхай паверыць і чытач. Трошкі наіўна, але па прыродзе паэтычнага таленту Сцяпан Сяргей — тонкі лірык. Мала таго, лірык, які выдатна ведае жыццё, фальклор, сучасную беларускую лаэзію, ды і не топькі беларускую. Яму ўласцівы катэгорыі як сацыяльныя, так і эстэтычнаэтычныя. Адчуваць чужыя беды і гора, нібы свае, бачыць прыгажосць у тым, што, здавалася б, не паддаецца паэтызацыі, дадзена не кожнаму. Сцяпан Сяргей якраз і валодае гэтымі выдатнымі якасцямі, а карані ягонай паэзіі сілкуюцца жыватворнымі і магутнымі сокамі зямлі.
Гэліз восені першы дакор —
Я спазніўся з гатовым адказам,
I адкрыўся халодны прастор
За прыціхлым рачным пералазам.
I жыццё за пакуты душы
Зноў заплаціць той самай манетай…
Як рабіны гараць у цішы,
Колькі смеласці ў чырвані гэтайі
Калі ў лясах залальваюцца рабінавыя гронкі, вяртаецца даўняя журба і зноўку “захочаш цяпла, як калісьці”. Нягледзячы на тое, што працуючы інжынерам-будаўніком, філалагічныя веды Сцяпан Сяргей назапашваў пераважна самаадукацыяй, ён тонка адчувае беларускае слова, і гэтае слова ў яго, як сказаў нехта, “роснае”, жывое, свежае. Пад пяром творцы слова набывае смак, водар, пах і ягоныя пялёсткі сапраўды зіхацяць іскрыстай ранішняй роснасцю. Паэтычныя радкі, зрэшты, могуць бухмата абсыпацца і звонкім інеем, акурат у той самы час, калі марознымі начамі “Рыбы ў невадзе зорным лускою сярэбранай ярка мігцяць”. Сцяпан Сяргей любіць зіму з яе снегападамі і завеямі. Можа, таму яго новы зборнік вершаў, што лучыў пабачыць свет напярэдадні 50-годдзя паэта, названы коратка і ёмка — “Снежань”. Наватзвокладкі кніга нябеснаблакітнага колеру і такая ж яна і ў сярэдзіне — высокая і празрыстая зместам.
Гэта нялёгкая справа — “шукаць да Бога дарогу”, бо там, “за чорным парогам — ні птушак, ні дрэўца, ні нават куста”. Мала здабыта, багата страчана, ды вельмі горычна “хварэць душой пад шэрым небам” у час “зацьмення розуму, зацьмення сэрцаў”. Кніга “Снежань” пацвярджае грамадзянскую пазіцыю творцы — “аслепленым душам не дайсці да Бога”. За чорным парогам — холад і цемра. Зноў жа, боль за дзяржаву, боль за гібель матчынай мовы — як уласны боль. Нездарма так часта памяць вяртае паэта на радзіму, у вёску Шавялі, дзе “над ракою цёплым ранкам бяліла маці палатно”. I ў новай паэтычнай кнізе творца не забывае адвечныя карані і вытокі, помніць усё, што ў сваёй маральнай аснове яднала наша братэрства і крэўнасць, нашу чалавечую годнасць. 3 верша Сцяпана Сяргея, прысвечанага брату Аляксею:
Яшчэ бруіліся крыніцы,
Ты помніш смак вады той, брат?
Яе нам болей не напіцца…
О як баліць душа ад страті
У белых росах стынуць ранкі,
Звідна трывожацца шпакі.
Няма на картах Шавялянкі,
Дзяцінства нашага ракі.
Безумоўна, да свайго юбілейнага ўзросту сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Сцяпан Сяргей прыйшоў з даволі важкім творчым набыткам. Паэтычны “Снежань” храбусткім празрыстым інеем шчодра абсыпаў грунтоўныя і сталыя апавяданні, якія творца апошнім часам пастаянна друкуе ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. I ў вершаваных пасланнях да брата Аляксея шчаслівую пару маленства паэт згадвае невыпадкова: памяць пра страчаную рачулку Шавялянку і сягоння ўсё яшчэ “расшевелнвает пламень чувств”. Дык няхай ярка і палымнеюць яны, хоць з журбой і пакутай, гэтыя светлыя і шчырыя пачуцці.
Віктар ГАРДЗЕЙ
Гардзей, В. Дай руку мне, адзіны мой брат / Віктар Гардзей // Ляхавіцкі веснік. – 2003. – № 59. – 30 ліпеня. – С. 3.
Пастараль верасня
Падборкі вершаў Сцяпана Сяргея, якія друкаваліся ў «Маладосці”, прынеслі аўтару заслужанае прызнанне чытачоў. У рэдакцыю часопіса не адзін раз званілі і прасілі адрас ці тэлефон аўтара. І гэты факт асабліва прыемны, што саракагадовы паэт мае не філалагічную, а політэхнічную адукацыю. Родам з вёскі Шавялі Ляхавіцкага раёна, цяпер ён жыве ў Мінску і, хоць, як кажуць, бавіцца паблізу літаратурных колаў, не дужа часта дакучае выдаўцам. Тым не менш вершы. Сцяпана Сяргея ахвотна друкуюць часопіс «Полымя”, штотыднёвік „Літаратура і мастацтва”, многія іншыя рэспубліканскія выданні. Чаму б, скажыце, і не надрукаваць, напрыклад, вось гэтыя шчырыя, праніклівыя, поўныя даверу радкі:
Спадае раса на быльнёг сухадолу,
Мацнее штодня прыцяжэнне зямлі —
Напоўнены колас схіляецца долу,
І яблыкам цяжка вісець на галлі.
Нырне паплаўком жоўты лісцік з асіны,
У ворана голас прастуджана злы.
Ужо чырванеюць на восень рабіны,
І радасць палёту згубілі буслы.
Па-сапраўднаму таленавітыя строфы, прыведзеныя вышэй, можна было б смела паставіць эпіграфам да першага зборніка паэзіі Сцяпана Сяргея „Пастараль верасня”, які цяпер рыхтуецца да друку ў выдавецтве „Мастацкая літаратура”. Вельмі ж кідкі, зрокава вобразны і наогул характэрны для заканчэння лета малюнак прыроды падае аўтар. Тут і шчымлівы смутак па пражытым часе, і нечаканасць аўтарскага бачання жыцця, таму што буслы, якія страцілі радасць палёту, запамінаюцца адразу, з першага прачытання.|Трэба сказаць, амаль усе творы паэта напоўнены асабіста перажытым, тым, што нельга прыдумаць, што само выліваецца з душы і сэрца. Увогуле ягоная паэзія вызначаецца арганічным зліццём пачуцця, сталай думкі, вобразнасці, яркай метафарычнасці, аб чым сведчыць хоць бы верш „Пастараль”:
Зорны чэрвень над ціхай зямлей,
У лугах — сенакоснае лета.
Нам так хочадца сення э табою
У шчаслівыя верыць прыкметы.
Пахнуць сенам твае валасы,
А на вуснах — крышталікі меду.
І слязінкі нябеснай расы
Абяцаюць на заўтра пагоду.
Нам адпусцяцца сёння грахі
Да світання, да суднага часу…
Спяць у росах начныя лугі
Пад аховаю зор Валапаса.
Па прыродзе свайго таленту Сцяпан Сяргей – тонкі лірык. Мала таго, лірык, які, выдатна ведае жьшцё, фальклор, сучасную беларускую паэзію, ды і не толькі беларускую. Яму ўласцівы катэгорыі як сацыяльныя, так і эстэтычна-этычныя. Адчувапь чужыя беды і гора, бачыць прыгажосць у тым, што, здавалася б. не паддаецца паэтызацыі, дадзена не кожнаму. Сцяпан Сяргей якраз і валодае гэтымі выдатнымі якасцямі, а карані ягонай паэзіі сілкуюцца жыватворнымі і магутнымі сокамі зямлі. Гэта восені першы дакор –
Я спазніўся з гатовым адказам,
І адкрыўся халодны прастор
За прыціхлым рачным пералазам.
Зноў рабіны запаляць агні,
І захочаш цяпла, як калісьці,
Ды працяты журбой мае дні,
Нібы ржою кастрычніцкай лісце.
Тырснуць стрэлкі апошніх атаў,
Як надзея: мо ўсё яшчэ будзе…
Ды мне сэрца марозам скаваў
Вечны страх: не шукай — нездабудзеш.
І жыццё за пакуты душы
Зноў заплаціць той самай манетай…
Як рабіны гараць у цішы,
Колькі смеласці ў чырвані гэтай!
Нягледзячы на тое, што філалагічныя веды, працуючы інжынерам-будаўніком, Сцяпан Сяргей набываў пераважна самаадукацыяй, ён тонка адчувае беларускае слова. і гэтае слова ў яго. як сказаў нехта, „роснае”, жывое, свежае. Пад пяром паэта слова набывае смак, водар, пах і ягоныя пялёсткі сапраўды зіхацяць іскрыстай ранішняй роснасцю.
Аднак, шаноўныя чытачы, самі пачытайце вершы свайго земляка з яго таленавітай кнігі паэзіі – „Пастараль верасня”.
Віктар ГАРДЗЕЙ,
рэдактар аддзела паэзіі
часопіса „Маладосць”,
лаўрэат Літаратурнай
прэміі імя Івана Мележа.
Гардзей, В. Пастараль верасня / Віктар Гардзей // Ляхавіцкі веснік. – 1996. – 10 красавіка. – № 28. – С. 2.
У пошуках “роснага” слова
Падборкі вершаў Сцяпана Сяргея, якія друкаваліся ў “Маладосці”, прынеслі аўтару заслужанае прызнанне ў чытачоў. У рэдакцыю часопіса не адзін раз званілі і прасілі адрас ці тэлефон аўтара. I гэты факт асабліва прыемны: саракагадовы паэт мае не філалагічную, а політэхнічную аду-кацыю. Родам з вёскі Шавялі Ляхавіцкага раёна, цяпер ён жыве ў Мінску і хоць, як кажуць, бавіцца паблізу літаратурных колаў, не дужа часта дакучае выдаўцам. Тым не менш, вершы Сцяпана Сяргея ахвотна друкуюць часопісы “Полымя”, штотыднёвік “Літаратура і мастацтва”, многія іншыя рэспубліканскія выданні. Чаму б скажыце, і не надрукаваць, напрыклад, вось гэтыя шчырыя, пранікнёныя, поўныя даверу радкі:
Спадае раса на быльнёг сухадолу,
Мацнее штодня прыцяжэнне зямлі —
Напоўнены колас схіляецца долу,
I яблыкам цяжка вісець на галлі.
Нырне паплаўком жоўты лісцік з асіны,
У крумкача голас прастуджана злы.
Ужо чырванеюць на восень рабіны,
I радасць палёту згубілі буслы.
Па-сапраўднамуталенавггыя строфы, прыведзеныя вышэй, можна было б смела паставіць эпіграфам да першага зборніка паэзіі Сцяпана Сяргея “Пастараль верасня”, які цяпер рыхтуецца да друку ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Вельмі ж кідкі, зрокава вобразны і наогул характэрны для заканчэння лета малюнак прыроды падае аўтар. Тут і шчымлівы смутак па пражытым часе, і нечаканасць аўтарскага бачання жыцця, таму што буслы, якія страцілі радасць палёту, запамінаюцца адразу, з першага прачытання. Трэба сказаць, амаль усе творы паэта напоўнены асабіста пёражытым, тым, што нельга прыдумаць, што само выліваецца з душы і сэрца. Увогуле ягоная паэзія вызначаецца арганічным зліццём пачуцця, сталай думкі, вобразнасці, яркай метафарычнасці, аб чым сведчыць хоць бы верш “Пастараль”:
Зорны чэрвень над ціхай зямлёй,
У лугах — сенакоснае лета.
Нам так хочацца сёння з табой
У шчаслівыя верыць прыкметы.
Пахнуць сенам твае валасы,
А на вуснах — крышталікі мёду,
I слязінкі нябеснай расы
Абяцаюць на заўтра пагоду.
Нам адпусцяцца сёння грахі
Да світання, да суднага часу…
Спяць у росах начныя лугі
Пад аховаю зор Валапаса.
Па прыродзе свайго таленту Сцяпан Сяргей — тонкі лірык. Мала таго, лірык, які выдатна ведае жыццё, фальклор, сучасную беларускую паэзію, ды і не толькі беларускую. Яму ўласцівы катэгорыі як сацыяльныя, так і эстэтычна-этычныя. Адчуваць чужыя беды і гора, бачыць прыгажосць у тым, што, здавалася б, не паддаецца паэтызацыі, дадзена не кожнаму. Сцяпан Сяргей якраз і валодае гэтымі выдатнымі якасцямі, а карані ягонай паэзіі сілкуюцца жыватворнымі і магутнымі сокамі зямлі.
Гэта восені першы дакор —
Я спазніўся з гатовым адказам,
I адкрыўся халодны прастор
За прыціхлым рачным пералазам.
Зноў рабіны запаляць агні,
I захочаш цяпла, як калісьці,
Ды працяты журбой мае дні,
Нібы ржою кастрычніцкай лісце.
Пырснуць стрэлкі апошніх атаў,
Як надзея: мо ўсё яшчэ будзе…
Ды мне сэрца марозам скаваў
Вечны страх: не шукай —не здабудзеш.
I жыццё за пакуты душы
Зноў заплаціць той самай манетай…
Як рабіны гараць у цішы,
Колькі смеласці ў чырвані гэтай!
Нягледзячы на тое, што філалагічныя веды, працуючы інжынерам-будаўніком, Сцяпан Сяргей набываў пераважна самаадукацыяй, ён тонка адчувае беларускае слова, і гэтае слова ў яго, як сказаў нехта, “роснае”, жывое, свежае. Пад пяром паэта слова набывае смак, водар, пах, і ягоныя пялёсткі сапраўды зіхацяць іскрыстай ранішняй роснасцю. Аднак, шаноўныя чытачы, самі пачытайце вершы Сцяпана Сяргея з яго таленавітай кнігі паэзіі — “Пастараль верасня”.
Віктар ГАРДЗЕЙ.
Сцяпан Сяргей
***
Над бяссонніцай доўгіх гадзін
Плача сціснуты вуліцай вецер.
Святлафоры чырвоных рабін
На пустых скрыжаваннях зноў свецяць.
Восень лісцікам жоўтым звініць
На апошнім трамвайным прыпынку,
I жыцця яшчэ цягнецца ніць,
Хоць адчула ўжо сэрца слабінку.
Шырыць чорная ноч берагі,
Лістапад
На аголеных дрэвах распяты.
Час зіме адпускаць мне грахі,
Дараваць за памылкі і страты,
Дараваць за няўдачы і страх,
За гады, што дарэмна пражыты…
Ноччу снег ціха ляжа на шлях,
На дамы і магільныя пліты.
Будзе шчодрай прырода на снег —
Белы свет сапраўды стане белым.
Зразумею: у жыцці гэтым грэх
Быць няшчасным, няўдачным, нясмелым.
Нам так мала адпушчана год
На раптоўнае гэтае шчасце…
I бязважкіх сняжынак палёт,
Як нябёсаў святое прычасце.
***
Распасцёр снежань белыя крылы,
Зноў павольней цячэ ў жылах кроў.
Колькі зроблена мною памылак
I растрачана шчырых сяброў.
Застануся з жыццём я сам-насам
На апошняй тужлівай мяжы.
За памылкі заплачана часам
I пакутлівым болем душы.
Не адпусціць да скону трывога.
За грахі, за былы мой спакой
Апраўданне мо ёсць перад Богам,
Ды няма і яго прад сабой.
I лажыцца мне іней на скроні —
Час няўмольны да нашых трывог.
Растае на халоднай далоні
Снег з зямных і з нябесных дарог…
У ГАСЦЯХ У АДЗІНОКАЙ ЖАНЧЫНЫ
Я ў гасцях у прыгожай жанчыны,
Адзінокай — так склаўся ўжо лёс.
За акном свецяць гронкі рабіны
I лісты ападаюць з бяроз.
У кватэры ўтульна і светла,
Еўтушэнкі партрэт на сцяне.
Плачуць свечкі на бронзе шляхетна,
Тоне смутак у белым віне.
У руцэ ледзь дрыжыць цыгарэта
І затоены боль у вачах…
Яшчэ жнівень — не бабіна лета,
Толькі страшна адной па начах.
Стукне ў вокны запознены вецер,
Ты даруй мне, што я — толькі госць.
У халодным, знявераным свеце
Хай ратуе цябе прыгажосць.
Ёсць жа прынц, калі ёсць
Папялушка,
Хай удачу пашле табе лёс —
I намокне начная падушка
Ад шчаслівых і радасных слёз.
Гардзей, В. У пошуках “роснага” слова.