Friday, March 26, 2021
КУЛІКІ — вёска ў Востраўскім с/с, за 37 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы, на аўтадарозе, якая звязвае вёску з шашой Слуцк—Брэст. 66 гаспадарак, 106 жыхароў (2005).
У 1905 г. Кулікі — вёска (304 жыхары) і маёнтак (14 жыхароў) у Дабрамысльскай вол. Слонімскага пав. Гродзенскай губ. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска Дабрамысльскай гміны Слонімскага пав. Навагрудскага ваяв., 47 двароў, 251 жыхар. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Быценскім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Гутаўскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 4.10.1957 г. у Ляхавіцкім р-не, з 17.4.1959 г. у Востраўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Ад рук карнікаў і ў партыз. барацьбе загінулі 11 вяскоўцаў. У 1959 г. было 398, у 1970 г. 412 жыхароў. У 2002 г. 72 двары, 113 жыхароў у складзе калгаса «Востраў» (цэнтр — в. Востраў). Ёсць магазін.
Кулікі // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 284–285.
Friday, March 26, 2021
Кулики. Название образовано от фамилий Кулик, Куликов.
Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. – Мн., 1974.
– 448 с.