Friday, March 26, 2021
ШЧЭРБАВА – вёска ў Крывошынскім с/с, каля р. Ліпнянка, за 16 км ад горада і чыг. ст. Ляхавічы, на аўтадарозе Ляхавічы–Крывошын. 83 двары, 199 жыхароў (2005).
У 1789 г. Шчэрбава (Шчарбінаў) – вёска, дзярж. уласнасць у Навагрудскім ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. мперыі, у Навагрудскім пав. Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Мінскай губерняў. З 1844 г. Шчарбінаў – вёска аднайменнага фальварка маёнтка Рэпіхава, 20 гаспадарак, 181 жыхар, уладанне графіні І. Патоцкай. У 1870 г. вёска таго ж маёнтка ў Крывошынскай вол., 61 рэвізская душа, 4 аднадворцы. У 1897 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі аднайменныя: вёска, 38 двароў, 264 жыхары, хлебазапасны магазін; маёнтак, 22 жыхары, уласнасць графоў Патоцкіх; былы піцейны дом (пры вёсцы) на зямлі, што належала Патоцкім, 15 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Крывошынскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., фальварак, 57 жыхароў; вёска, 51 двор, 286 жыхароў (1921). З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Малагарадзішчанскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл., з 1950 г. у Крывошынскім с/с. У 1940 г. у вёсцы 79 двароў, 315 жыхароў, у былым фальварку – 11 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1949 г. у вёсцы створаны калгас “Парыжская камуна”, які ў 1951 г. увайшоў у склад узбуйненнага калгаса імя Будзеннага. У 1959 г. было 406 жыхароў. У 1970 – 394 жыхары. У 2002 г. – 90 двароў, 198 жыхароў, у складзе калгаса “Новае жыццё” (цэнтр – в. Галаўнінцы). Працуе магазін.
Шчэрбава // Гарады і вёскі Беларусі: энцыпл. Т. 4. кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 317.
Friday, March 26, 2021
ІЦербово. Название образовано от фамилий Щерба, Щербак, Щербин.
Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. – Мн., 1974. – 448 с.