Friday, March 26, 2021
НАВАСЁЛКІ — вёска ў Свяціцкім с/с, за 42 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. 103 двары, 228 жыхароў (2005).
Вядома з 16 ст. у Навагрудскім ваяв. ВКЛ, уласнасць каталіцкай царквы. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, з 1795 г. у Пінскім пав. Мінскага намесніцтва, з 1796 г. у Мінскай губ. У 1870 г. вёска ў Хатыніцкай вол., 64 рэвізскія душы. У 1897 г. вёска, 13 двароў, 269 жыхароў, сельскі хлебазапасны магазін. Вакол вёскі былі балоты, уладанні графоў Патоцкіх. Побач з вёскай знаходзілася аднайменная сядзіба (2 двары, 14 жыхароў), якая ўваходзіла ў склад маёнтка Крывошын (уласнасць Патоцкіх). У 1909 г. у вёсцы 47 двароў, 343 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Хатыніцкай гміне Лунінецкага пав. Палескага ваяв., 60 двароў, 393 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ганцавіцкім p-не Пінскай вобл. З 12.10.1940 г. цэнтр Навасёлкаўскага с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл., з 22.4.1957 г. у Ляхавіцкім p-не, з 16.7.1954 і з 1.6.1998 г. у Свяціцкім, з 22.4.1957 г. у Крывошынскім сельсаветах. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1959 г. было 485 жыхароў, у 1970 г. — 581 жыхар. У 2002 г. — 123 двары, 258 жыхароў, у складзе калгаса «Усход» (цэнтр — в. Свяціца). Працуюць фельч.-акушэрскі пункт, б- ка, клуб, магазін.
Навасёлкі // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 295.
Friday, March 26, 2021
Навасёлкі. Назва вельмі многіх вёсак на Беларусі. Сэнс яе зразумелы: новае пасяленне, новая вёска.
Жучкевіч, В. А. Чаму так названа.- Мн., «Нар. асвета» 1969. – С. 78.
Адкуль пайшла назва // Ляхавіцкі веснік. – 1993. – 23 красавіка. – С. 3.