На галоўную Вярнуцца на сайт
Friday, March 26, 2021
ФЛАР’ЯНОВА – вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 57 км на Пн ад горада і чыг. ст. Ляхавічы, 4 км ад чыг. ст. Падлессе на лініі Баранавічы—Слуцк, каля аўтадарогі Падлессе—Ляхавічы. 24 двары, 54 жыхары (2005).
У 1876 г. Флар’янова (іншая назва Новыя Вошкаўцы) — маёнтак Навагрудскага пав. Мінскай губ., 172 дзес. зямлі, уладанне Бохвіцаў. Маёнтак названы Флар’янова ў гонар бел. філосафа Фларыяна Бохвіца, які з 1838 г. валодаў суседнім маёнткам Вошкаўцы. У 1889 г. у маёнтку, які належаў Отану Фларыянавічу Бохвіцу, было 144 дзес. зямлі. У канцы 19 ст. тут сфарміравалася сядзіба, якая ўключала сядзібны дом (палац) і пейзажны парк. Палац пабудаваны Янам Отанам Бохвіцам каля 1870 г. Будынак быў драўляны, на высокім падмурку, часткова аднапавярховы, часткова мансардны. З боку парку існавала веранда. Пазней да палаца з двух бакоў былі дабудаваны ў стылі неаготыкі мураваныя прыбудоўкі. Пасля заканчэння будоўлі і рэканструкцыі дом налічваў 19 пакояў (у тым ліку 4 на другім паверсе). У канцы 19 — пач. 20 ст. у сядзібным доме існаваў пансіянат, які за памяркоўную плату прымаў улетку гасцей, сярод якіх былі такія дзеячы польскай літаратуры, як Эліза Ажэшка (наведвала Флар’янова ў                      1908—09 гг.), Уладзіслаў Рэймант, тэатральны дзеяч і літаратурны крытык Юзаф Катарбінскі і іншыя. У 1897 г. сядзіба знаходзілася на тэр. Дараўскай вол., налічвала  31 жыхара (3 будынкі). У 1909 г. тут было 12 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, фальвараку Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 58 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Навасёлкаўскім с/с.          З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. У 1940 г. — 8 двароў, 92 жыхары. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі.              У 1970 г. цэнтр калгаса імя Ламаносава, 66 жыхароў. У 2002 г. — 27 двароў, 67 жыхароў, цэнтр калгаса імя Ламаносава (аб’ядноўваў 8 вёсак). Ёсць магазін. Помнік архітэктуры — сядзіба.

Флар’янова // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2 : Брэсцкая вобласць. – Мінск : БелЭН, 2007. – С. 315–316.

Friday, March 26, 2021
                                                    Флер’янова
На адлегласці пяці кіламетраў ад Ляхавіч знаходзіцца вёска Флер’янова, якая ў свой час мела назву Новыя Вошкаўцы і належала роду Бохвіцаў. Яе гаспадар – удзельнік паўстання 1863–1864 гг. паэт і грамадскі дзеяч, аграном-садавод Ян Отан, сын Фларыяна Бохвіца. Ён у другой палове 19-га стагоддзя адбудаваў тут палац і перайменаваў вёску ў гонар бацькі – Фларыянава. Цяпер вёска завецца Флер’янова.
У канцы 19 – пачатку 20 ст. флер’яноўскі фальварак быў адным з асяродкаў беларуска-польскіх культурных зносін. Пры апошнім яго ўладальніку ў доме быў створаны летні пансіянат, які наведвалі вядомыя людзі – польская пісьменніца Эліза Ажэшка, нобелеўскі лаўреат у галіне літаратуры Уладзіслаў Рэймант, літаратурны крытык Юзаф Катарбінскі і многія іншыя.
Пейзажны парк захаваўся часткова і займае плошчу да 3 гектараў. На сённяшні час у вёсцы пражывае 114 жыхароў.

Friday, March 26, 2021
Флерянова. З гістарычных крыніц вядома, што назва вёскі паходзіць ад імя Фларыян. Так у гонар свайго бацькі, вядомага беларускага філосафа і тэолага Фларыяна Бохвіца, яго нашчадкі назвалі свой маёнтак.
У канцы XIX
пачатку XX ст. Флеряноўская сядзіба была адным з асяродкаў беларуска-польскіх культурных зносінаў. Частымі гасцямі Бохвіцаў былі вядомыя дзеячы літаратуры: Эліза Ажэшка, Уладзіслаў Рэймант, тэатральны дзеяч і літаратурны крытык Юзаф Катарбінскі, доктар, прафесар Варшаўскага універсітэта Генрык Насбаўм, віленская піяністка Асецімская, вядомы артыст Страхоцкі.
Усе гэтыя людзі трапілі ў Флер
янова, дзякуючы запрашэнню Элізы Ажэшка. Сама пісьменніца завітала ў Флерянова ў пошуку летняга адпачынку. ІІІукала месца, якое хоць у нейкай меры адпавядала б яе запатрабаванням стаць крыніцаю здароўя і даць нейкі матэрыял дзеля творчага натхнення.
У адным з лістоў пісьменніцы чытаем: "Я прагну яшчэ раз у жыцці правесці лета на шчырай, сапраўднай літоўскай вёсцы, карыстаючыся гасціннасцю панства Бохвіцаў, якія тут уладкавалі выгодны і ладны пансіянат дзеля людзей такіх, як я, у вясковым значэнні, бяздомных". Услед за Элізай Ажэшка ў Флер
янова прыехалі і астатнія знакамітыя госці.
Кожнаму знайшлася справа па душы: Насбаўм пару тыдняў з вудамі вісеў над Ведзьмай, Катарбінскі са Страхоцкім стварылі "фларыянаўскі тэатрык", які амаль кожны вечар чакаў гледачоў. Захавалася "Музычна-літаратурная праграма". 3 яе можна даведацца, што 18 жніўня адбыўся вечар, на якім са словам выступіла Эліза Ажэшка, "Псалм добрай волі" С. Красінскага дэкламавалі Ю. Катарбінскі і Эліза Ажэшка, піяністка Асецімская выконвала творы Шапэна, Бетховена і Грыга, "На Літве" чытаў Г. Насбаўм.
Усё гэта адбывалася на фоне цудоўных флер
яноўскіх краявідаў. Вёснамі квітнеў, як белы сон, сад, а ўлетку, калі залатыя плады наліваліся сокам, а паркавыя алеі клікалі ў бясконцасць, сад рабіўся вельмі маляўнічым.
Пейзажны сад у Флер'янове, з велізарнымі партэрнымі кветнікамі і пляцоўкай дзеля кракету, шматлікімі сцежкамі дзеля вандровак, адлюстроўваў эстэтычны густ эпохі. Ён ствараўся пад уплывам такіх эстэтычных прынцыпаў, якія ўлічвалі і спевы птушак, водар кветак і пладоў. Характэрную асаблівасць саду дадавалі вузкія і прамыя ліпавыя алеі, што заглыбляліся ў загадкавую далячынь.
Нават і сёння, наведаўшы маёнтак, яшчэ адчуваеш прыгажосць колішняга жыцця, што так шчодра квітнела ў Флер'янова яшчэ зусім нядаўна.

Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. – Мн., 1974. – 448 с.

Легенды і паданні Ляхавіцкага краю: гісторыка-краязнаўчы зборнік/ укладанне і літаратурная апрацоўка С. В. Чарановіча. – Баранавічы: РУПП “Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня”. 2004. – 96 с.

Адкуль пайшла назва // Ляхавіцкі веснік. – 1993. – 23 красавіка. – С. 3.

Friday, March 26, 2021
Фларыянава (Флер’янова) - мемарыяльны палацава-паркавы ансамбль. Захаваўся ў параўнальна добрым стане. Належыў роду Бохвіцаў.
Глядзець тут...

Friday, March 26, 2021
Ажэшка Эліза - польская пісьменніца, жыццё і лёс якой былі звязаны з Радавым маёнткам Фларыяна Бохвіца ў весцы Флар’янова Ляхавіцкага раёна. 
Глядзець тут...

Бохвіц Фларыян - філосафмараліст, пісьменнік. Па заканчэнні універсітэта працаваў адвакатам у Навагрудку. Ажаніўшыся з П.Маеўскай, сястрой маці А.Міцкевіча, пасяліўся ў фальварку Вашкаўцы, дзе і гаспадарыў да канца свайго жыцця.
Глядзець тут...

ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"