WYSIWYG Web Builder
На галоўную Вярнуцца на сайт
Friday, March 26, 2021
ПРАНЧАКІ – вёска ў Навасёлкаўскім с/с, на р. Ведзьма, за 8 км на Пн ад горада і чыг. ст. Ляхавічы, на аўтадарозе Ляхавічы—Навасёлкі. 74 двары, 157 жыхароў (2005).
У 1897 г. Пранчакі — вёска ў Дараўскай вол. Навагрудскага пав., 48 двароў, 298 жыхароў, 2 хлебазапасныя магазіны. У 1909 г. — 63 двары, 354 жыхары, школа. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 68 двароў, 405 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Навасёлкаўскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. У 1940 г. вёска, 97 двароў, 449 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1950 г. вяскоўцы стварылі калгас імя Калініна. У 1959 г. 456 жыхароў, у 1970 г. – 356 жыхароў. У 2002 г. – 81 двор, 170 жыхароў, у складзе калгаса “Новы шлях” (цэнтр – в. Навасёлкі). Працуюць сярэдняя школа, магазін. Вёска – радзіма, поўнага кавалера ордэна Славы Р.Ф.Нагорнага, бел. паэта Л.І.Пранчака. Планіровачна складаецца з невялікіх Г-падобнай канфігурацыі кароткіх вуліц. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Пранчакі
// Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 303.

Friday, March 26, 2021
Пранчакі. Пранчакі – дзеці. нашчадкі чалавека па імені Пран, Пранак, Пранко - вуснамоўны варыянт імя Прохор. Параўн. літоўскае імя Пран. Магчыма праз стадыю прозвішчаў, утвораных ад гэтага імя.

Лемцюгова, В. П. Тапонімы распавядаюць: навукова-папулярныя эцюды. – Мінск: Литература и Искусство, 2008. – 416 с.

Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. – Мн., 1974.
– 448 с.

Friday, March 26, 2021
Нагорны Рыгор Фёдаравіч - поўны кавалер ордэна Славы. Нарадзіўся ў 1924 г. ў в. Пранчакі Ляхавіцкага раёна. Член КПСС з 1951 г. На фронце з 1944 г., кулямётчык, радавы. Вызначыўся на тэрыторыі Германіі.
Глядзець тут...

Пранчак Леанід
-  паэт, журналіст, аўтар вялікай колькасці песень, сярод якіх сапраўдныя шлягеры — «Каля Чырвонага касцёла», «Даставай, Язэп, гармонік!», «Паклонніца», «Сумны саксафон», «Каханая» … Аўтар шэрагу кніг паэзіі, зборніка артыкулаў пра нашых суайчыннікаў у эміграцыі «Беларуская Амерыка», піша творы для дзяцей. Нарадзіўся Леанід Пранчак у вёсцы Пранчакі.
Глядзець тут...

ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"