- Імянны паказальнік
- А
- Б
- В
- Г
- Д
- Е
- Ж
- З
- І
- К
- Л
- М
- Н
- О
- П
- Р
- С
- Т
- У
- Ф
- Х
- Ц
- Ч
- Ш
- Э
- Ю
- Я
Friday, March 26, 2021
АСТРЭЙКІ – вёска ў Жарабковіцкім с/с, за 12 км на ПнУ ад Ляхавіч, 4 км ад чыг. ст. Жарабковічы на лініі Баранавічы–Асіповічы.
У 1789 г. Астрэйкі – шляхецкае ўладанне ў Навагрудскім ваяв. Рэчы Паспалітай. З 1791 г. у складзе новаўтворанага Случарэцкага пав. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. у Слуцкім паветах Мінскай губ. У 1844 г. Астрэйкі – маёнтак, які складаўся з аднайменных вёскі (6 двароў, 44 жыхары) і фальварка, уладанне Фёклы Плацынскай (да 1842 г. уласнасць Клімашэўскіх). У 1876 г. маёнтак Ляхавіцкай вол., 155 дзес. зямлі, уласнасць С.А.Вільбікавай. У вёсцы было 17 рэвізскіх душ сялян-уласнікаў (1870). У 1889 г. Астрэйкі – маёнтак, 145 дзес. зямлі, уласнасць С.А.Вільбікавай, і фальварак, 23 дзес. зямлі, уладанне селяніна І.А.Субоцкага. У 1897 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі: маёнтак, уладанне Баранцэвічаў, 2 будынкі, 13 жыхароў; фальварак Астрэйкі-Янава, уласнасць Субоцкага, 5 жыхароў; вёска, 10 двароў, 70 жыхароў. У 1909 г. вёска, 81 жыхар, і маёнтак, 5 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Ляхавіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв.; фальварак, 11 жыхароў; калонія, 3 двары, 15 жыхароў і вёска, 17 двароў, 78 жыхароў. З 1939 г. у БССР. З 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім p-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Жарабковіцкім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 16.7.1954 г. у Падлескім с/с, які 3.7.1972 г. перайменаваны ў Жарабковіцкі. У 1940 г. у Астрэйках, 25 двароў, 172 жыхары. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1949 г. створаны калгас імя Кірава, з снеж. 1950 г. вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса імя Сталіна; у 1961 г. гаспадарка перайменавана ў калгас «Беларусь» (цэнтр – в. Жарабковічы). У 1959 г. у вёсцы 113, у 1970 г. 79 жыхароў.
Астрэйкі // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 257–258.
Friday, March 26, 2021
Астрэйкі. Назва вёскі Астрэйкі сугучная слову "астраўкі”. У аснове гэтых слоў прыгадваецца агульнае “востраў". Відаць, і на самай справе, тыя астраўкі - лапікі зямлі, адваяваныя людзьмі у балоцістых ці нізінных мясцін для вырошчвання збажыны і агародніны, падказалі людзям такую назву сваёй вёсцы. Калі добра прыгледзецца да яе месцазнаходжання, то ў гэтым проста ўпэўніцца. 3 паўночна-ўсходняга боку населены пункт апаясваецца вусцем рэчкі Шавялёўка з шырокім долам, які ў даўнія часіны быў, пэўна, балотнай дрыгвой. 3 паўночна-заходняга - таксама нізіна. У такім нізінным акружэнні землі, дзе размешчана вёска, яе ваколіца і сапраўды здаваліся астраўкамі на сушы. Адсюль і назва вескі трансфарміравана са слова астраўкі. Сёння ў Астрэйках засталося ўсяго дзве хаткі, гаспадары якіх тут не пражываюць.
Астрэйкі // Ёсць край такі...: гістарычна-літаратурная хроніка / У. М. Лаўрэнаў і інш. – Баранавічы: РУПП “Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня”, 2003. – 427 с.