На галоўную Вярнуцца на сайт
Friday, March 26, 2021
АСОСЫ – вёска ў Куршынавіцкім с/с, за 15 км на ПдУ ад Ляхавіч, 4 км ад чыг. прыпынку Куляні на лініі Баранавічы–Лунінец. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Савейкі–Ляхавічы. 11 гаспадарак, 13 жыхароў (2005).
У 1844 г. Асосы – вёска фальварка і маёнтка Савейкі Слуцкага пав. Мінскай губ., уладанне Валерыі Рдултоўскай, 2 двары, 21 жыхар. У 1897 г. у Мядзведзіцкай вол., 9 двароў, 71 жыхар. У 1909 г. – 15 двароў, 88 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Мядзведзіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв.; 23 двары, 113 жыхароў (1921). З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Тальмінавіцкім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 16.7.1954 г. у Куршынавіцкім с/с. У 1940 г. вёска, 45 двароў, 253 жыхары. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1959 г. было 137, у 1970 г. – 109 жыхароў. У 2002 г. 13 двароў, 15 жыхароў, у складзе аграфірмы “Іскра” (цэнтр – в. Тальмінавічы). Дзве кароткія Г-падобнай канфігурацыі вуліцы забудаваны драўлянымі сял. сядзібамі.

Асосы
// Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 257.

ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"