Friday, March 26, 2021
МАКЕЕЎШЧЫНА – вёска ў Наваселкаўскім с/с, за 10 км ПнЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. 8 гаспадарак, 9 жыхароў (2005).
У 1853 г. Макееўшчына – вёска казеннага маёнтка Дарава, у Навагрудскім пав. Мінскай губ., 4 двары, 12 жыхароў. У 1870 г. вёска ў Дараўскай вол., 26 рэвіз. душ. У 1887 г. – 14 двароў, 85 жыхароў, ветраны млын. У 1909 г. вёска, 20 двароў, 123 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 18 двароў, 92 жыхары. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. у Дараўскім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 1954 г. у Наваселкаўскім с/с. У 1940 г. вёска, 16 двароў, 81 жыхар. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1959 г. было 68, у 1970 г. 50 жыхароў. У 2002 г. 8 двароў, 10 жыхароў, у складзе калгаса “Новы шлях” (цэнтр – в. Наваселкі).
Макееўшчына // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 289.
Friday, March 26, 2021
Макееўшчына. У аснове назвы УАІ Макей або прозвішчы Макей, Макееў, Макееўскі. Фармант -еўшчына абазначае індывідуальную прыналежнасць былога ўладальніка, ад якога на правах спадчыны або куплі-продажу паселішча перайшло ў распараджэнне каго-небудзь іншага.
Лемцюгова, В. П. Тапонімы распавядаюць: навукова-папулярныя эцюды. – Мінск: Литература и Искусство, 2008. – 416 с.