Сокал Васіль

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына

 

Васіль Міхайлавіч Сокал (22 кастрычніка 1921 — 2002) — мемуарыст, краязнаўца, настаўнік, публіцыст, нарысіст выдатнік народнай асветы, інвалід Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. ў вёсцы Зубелевічы Навагрудскага павета (сёння — Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці). У 1944 годзе быў прызваны в рады Чырвонай Арміі і адасланы на фронт. А ў ліпені 1946 года был зволены ў запас і вярнуўся ў вёску Зубелевічы. У верасні 1946 года палучыў першае працоўнае месца камсорга Падлескай школы. Скончыў факультэт філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1985 года быў членам камісіі па напісанню кнігі «Памяць. Ляхавіцкі раён».

У 1987 годзе выйшаў з радоў КПСС па ідэалагічных матывах.

Працаваў настаўнікам, загадчыкам па вучэбнай частцы і дырэктарам сельскіх школ.

Кніга ўспамінаў аўтарства Васіля Сокала – сапраўдны леапіс ляхавіцкай вёскі Зубелевічы. Гэтая кніга стала сапраўднай працай усяго жыцьця чалавека, які звязаў яго з роднай вёскай. Кніга ўспамінаў пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара і стала выкананнем яго запавету.

Памёр 21 верасня 2002 года.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed