Кошалеў Аляксандр

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>>Мастакі, чый лёс з’яднаны з нашым краем >>>

 

Кошалеў Аляксандр Васільевіч

Кошалеў Аляксандр Васільевіч, мастак.

 

 Нарадзіўся 31 ліпеня 1959г. у в. Каўпакі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1978 г, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1986 г.), творчыя майстэрні АМ СССР у г. Мінску (1993г.). 1987-2007г. выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы ім. А. К. Глебава. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1984 г. Працуе ў станкавай графіцы, жывапісу.

Асноўныя творы – серыя афортаў “Пакінутая зямля”, жывапісныя пейзажы “Зямля і вада”, “Жураўліны крык”, “Стары мір”, “Алея ў Залессі”, “Ценям Касцюшкі”. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Магілеўскім абласным музеі ім. П. Масленікава, у прыватных калекцыях Італіі, Францыі, Швейцарыі і Германіі.

Член БСМ з 1993г.

 

http://gallery.inst.by/       па стану на 18.05.2010

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed