Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Сядзібна-паркавыя ансамблі Ляхавіцкага раёна >>>
Радавое гняздо Бубнаў. Сядзіба размешчана за 0,7 км. на паўночны захад ад в. Дарава ва ўрочышчы Бубнаўшчына сярод калгаснага поля. У плане сядзіба мае форму прамавугольніка плошчай каля 3,5 га.
Бубнаўшчына
Bubnowszczna
Бубновщина
Радавое гняздо Бубнаў. Сядзіба размешчана за 0,7 км. на паўночны захад ад в. Дарава ва ўрочышчы Бубнаўшчына сярод калгаснага поля. У плане сядзіба мае форму прамавугольніка плошчай каля 3,5 га.
Сядзіба закладзена ў 2-й палове ХІХ ст. Стары будынак сядзібы згарэў у час ваенных дзеянняў у перыяд 1-й сусветнай вайны, а новы будынак уведзены ў міжваенны час. Ён уяўляе сабой аднапавярховы аб’ём з высокім ламаным дахам. Пабудаваны з сасновага кругляку на ўзор тыповых правінцыяльных сядзіб ХІХ ст.
Цэнтр сядзібы займае пладовы сад. Колішнія гаспадарчыя пабудовы ( свіран, стайня, клець) у пасляваенны час былі знішчаны.
Сядзіба патрабуе ўзяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.
Бубнаўшчына // Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў. – Мінск: БЕЛТА, 2002. – С. 215.