Гісторыя беларускай зямлі надзвычай багатая. Яе куточак — Ляхавіччына ўспамінаецца ў старадаўніх пісьмовьіх крыніцах з сярэдзіны ХV стагоддзя. Гістарычныя помнікі сведчаць аб культуры народа, яго жыц- цёвым укладзе на розных этапах развіцця.
Дзе-нідзе на Беларусі сустракаюцца ледніковыя ва¬луны з высечанымі на іх надпісамі, крыжамі, іншымі зна¬камі. Ёсць такія маўклівыя сведкі даўніх падзей і на ляхавіцкай зямлі. Стаяць яны ўздоўж дарогі Ляхавічы — Клецк, на заходнім ускрайку вёскі Патапавічы. На двух з іх выбіта дата — 1683 год. Усяго ж ацёсаных валуноў дзесяць, сем пастаўлены ў рад. Памяць людская маўчыць пра іх, пісьмовых сведчанняў не выяўлена.
Сам характар размяшчэння камянёў і крыжы паказваюць, што гэта помнікі людзям. 1683 год, азначаны на валунах, нічым асаблівым для тутэйшых мясцін не па¬мятны. Тым не менш для нашай гісторыі ён гераічны. Менавіта ў гэтым годзе армія Аўстра-Венгерскай імперыі і Рэчы Паспалітай, у якую на федэратыўных умовах як асноўная частка Вялікага княства Літоўскага ўваходзіла і Беларусь, разграміла жорсткую і моцную армію Асманскай імперыі. Гэта паражэнне туркаў паклала канец іх экспансіі ў Еўропе. I хутчэй за ўсё, патапавіцкія валуны пастаўлены ў памяць загінуўшым у бітве пад Венай жыхарам Ляхавіч ("Памяць”, Ляхавіцкі раён, Мінск, 1989, стр. 28).
Прафесарам А. Багдасаравым дэталёва апісаны валуны данай групы, даследаваны іх мінералага-петраграфічны састаў і марфалагічныя асаблівасці. Размеры самага буйнога дасягаюць 1,5 м у шырыню і 1,25 м у вышыню. На ім выбіты крыжы, дата ”1683” і літары R і К. На адным з валуноў акрамя крыжа прачытваецца слова "Rоку", яшчэ на адным: "R. 1683” і г. д.
Крыніца пошука:
1. Багдасараў, А. Калі б камяні маглі гаварыць // Ляхавіцкі веснік. - 2000. - 29 ліпеня. - С. 2.
2. Багдасараў, А. Маўклівыя тайны камянёў // Ляхавіцкі веснік. - 1998. - 7 лютага. - С. 4.
3. Бельмач, С. Патапавіцкія валуны // Ляхавіцкі веснік. - 2009. - 31 студзеня. - С. 5.
4. Емяльянчык, У. Слова пра ўдзельніка Венскай бітвы // Ляхавіцкі веснік. - 1998. - 15 жніўня. - С. 2, 6.
5. Лаўрэнаў, Ул. Зноў пра патапавіцкія валуны // Ляхавіцкі веснік. - 1998. - 18 лютага.
6. Легенды пра камяні з вёскі Патапавічы Легенды і паданні Ляхавіцкага краю. - Баранавічы, 2004. - C. 26-28.
7. У пошуках ляхавіцкай "Атлантыды" // Народная газета. - 2010. - 10 лютага. - С. 15.
8. Чарняўскі, М. [Валуны з вёскі Патапавічы] Памяць. - Мн., 1989. - C. 29.