Касцёл Святога мучаніка Юрыя
в. Сваятычы
  • Касцёл Святога мучаніка Юрыя
У цэнтры вёскі. Пабудаваны ў 1825 г. з цэглы паводле праекта польскага архітэктара П.Х.Айгнера на сродкі ўладальніцы маёнтка графіні С.Чапскай насупраць палаца (не захаваўся).
У 1864 г. парафія скасавана, касцёл перароблены пад праваслаўную царкву. 3 1920-х гг. вернуты католікам.
Помнік архітэктуры ампіру. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам; да алтарнай часткі далучаны бакавыя нізкія сакрысціі пад 1-схільнымі пакрыццямі. Фасад вылучаны дарычным 2-калонным з бакавымі антамі порцікам-лоджыяй з трохвугольным франтонам на фоне высокага атыка з 2-гранным ступеньчатым шчыпцом у завяршэнні. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі паўкруглымі вокнамі-люкарнамі i пілястрамі ў прасценках, апяразаны карнізам на дэнтыкулах.
Пад храмам крыпта-пахавальня ўладальніка маёнтка. Іканаграфія інтэр'ера ўключала 12 абразоў пачатку 19 ст., выкананых у акадэмічнай манеры.
Перад храмам пастаўлена мураваная званіца аналагічнай архітэктурна-стылёвай трактоўкі. Вырашана 4-граннай 2-яруснай вежай пад шатровым пакрыццём. Ніжні ярус глухі з прамавугольным уваходным праёмам, другі — раскрыты арачнымі прасветамі, крапаваны вуглавымі пілястрамі i апяраза- ны карнізам на дэнтыкулах.


Крыніца пошука:

1. Кулагін А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М.Кулагін; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мінск : Беларус. Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008.- С. 326. : іл.
2. Туристическая энциклопедия Беларуси / редкол.: Г.П. Пашков [и др.]; под общ. Ред. И.И.Пирожника.- Минск: БелЭн, 2007. — С. 510. : ил.


Паважаныя карыстальнікі!
Калі вы заўважылі памылкі або недакладнасці,
а таксама валодаеце дадатковай інфармацыяй,
просьба паведаміць нам па тэлефоне 8 (01633)  6-43-18
або напісаць на электронную пошту liblh@brest.by


ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", 2023
WYSIWYG Web Builder