Царква Святых мучанікаў Антонія, Іаана і Еўстафія Віленскіх
в. Свяціца
  • Царква Святых мучанікаў Антонія, Іаана і Еўстафія Віленскіх
27 ліпеня 2008 года Брэсцкім аблвыканкамам была афіцыйна зарэгістраваная рэлігійная абшчына храма Святых мучанікаў Антонія, Іаана і Еўстафія Віленскіх у вёсцы Свяціца. 6 снежня 2009 года прыход атрымлівае свайго першага свяціцеля, іерэя Сергія Шайко, ураджэнца вёскі Крывошын Ляхавіцкага раёна.
Паступова святар пры падтрымцы актыўных вернікаў вядзе будаўніцтва храма, пад які ўраджэнкай вёскі быў ахвяраваны некалі жылы дом яе бацькоў.
Дзякуючы намаганням ўсіх неабыякавым жыхарам вёсак Свяціца, Навасёлкі і Залужжа, святар раз у год меў магчымасць збіраць ад вернікаў пасільную ахвяру на храм, якая выяўлялася не толькі ў грашовых сродках, але, напрыклад, і ў зборы і продажы бульбы ад людзей – атрыманыя сродкі траціліся на храм. У першыя гады жыцця парафіі вялася актыўная праца святара з мясцовай школай да яе закрыцця. Запрашаліся музыкальные калектывы і маладзёжны тэатр з Мінска, з дапамогай якіх святар імкнуўся адукаваць людзей не толькі духоўна, але і культурна.
27 чэрвеня 2010 года Правялебным Стэфанам, архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім, было асвечана месца і закладзен камень пад будаўніцтва храма Святых мучанікаў Антонія, Іаана і Еўстафія Віленскіх у вёсцы Свяціца.
24 красавіка 2011 года, на Святую Пасху, у перабудаваным памяшканні царквы ўпершыню была звершана Боская Літургія, пасля чаго службы пачалі праводзіцца рэгулярна.
У завяршэнне дадзенага кароткага гістарычнага апісання варта сказаць, што гісторыя любога месца або будынка (такога, як храм) можа лічыцца паспяховай толькі тады, калі ў ёй ёсць месца людзям. У наш час, на жаль, назіраецца імклівае завяданне храма ў вёсцы Свяціца, і прычынай гэтаму можна назваць толькі адно – завяданне самой Свяціцы. Але мясцовыя жыхары жывуць надзеяй, што вядомая прымаўка: “Святое месца пустым не бывае” стане актуальнай і для гэтай вёскі. Храм будуецца.


Крыніца пошука:

1. Дыдышка, В. Сцяжынка да храма / Вера Дыдышка // Ляхавіцкі веснік. – 2011. – 16 лютага. – С. 3.


Паважаныя карыстальнікі!
Калі вы заўважылі памылкі або недакладнасці,
а таксама валодаеце дадатковай інфармацыяй,
просьба паведаміць нам па тэлефоне 8 (01633)  6-43-18
або напісаць на электронную пошту liblh@brest.by


ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", 2023
WYSIWYG Web Builder