Знаходзілася ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1867 г. з дрэва на казённыя сродкі (6400 рублёў).
Першая Троіцкая царква вядома з 1550 г., калі ў часы Жыгімонта II Аўгуста быў заснаваны аднайменны праваслаўны манастыр; у 1713 г. пераведзена ў унію і на яе аснове Дзмітрыянам і Крыштафам Кржэўцамі заснаваны базыльянскі манастыр, які быў скасаваны ў 1834 г. У 1839 г. царква стала праваслаўнай. Вядома па фотаздымку Я.Балзункевіча пачатку 20 ст.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Была вырашана паводле тыпавога праекта па 4-часткавай кампазіцыйнай схеме: прытвор-званіца, бабінец, аб'ём малітоўнай залы, апсіда. Асноўны кубападобны аб'ём накрываў пакаты Шатровы з за¬ломам дах з цыбулепадобным купалам на гранёным барабане, васьмерыковы ярус званіцы завяршаў шацёр з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі, апяразваліся шырынкавым фрызам.
Унутры малітоўная зала была перакрыта драўляным скляпеннем на ветразях. Апсіду вылучаў драўляны 2-ярусны белы іканастас на 20 абразоў.
Крыніца пошука:
1. Описание церквей и приходов Минской епархии. Новогрудский уезд. Мн. 1879. С. 43.
2. Кулагін, А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. давед. / А.М.Кулагін. Маст. З.Э.Герасімовіч, У.П.Свентахоўскі. – Мн.: БелЭн, 2007. – С. 489.: іл.