Касцёл Святых апосталаў Пятра i Паўла
в. Мядзведзічы
  • Касцёл Святых апосталаў Пятра i Паўла
У цэнтры вёскі. Пабудаваны ў 1908 г. з цэглы паводле праекта архітэктара С. Шылера за кошт парафіян i намаганнямі ксяндзоў Герасімовіча i К.Ваньковіча. У 1910 г. асвячоны біскупам Янам Цеплякам.
Першы мураваны касцёл тут заснаваны да 1483 г. Новы храм (1545) разбураны i абрабаваны ў час аднаго з татарскіх набегаў. У 1645 г. пабудаваны драўляны храм віленскім біскупам Ю.Радзівілам. Уяўляў сабой звычайны касцёл пад барочным ламаным дахам, перад якім стаяла 3-ярусная званіца. У 1866 г. касцёл закрыты. Набажэнствы адноўлены ў 1905 г., але на гэты час касцёл струхнеў, апошняя імша адбылася 15.8.1906 г.
Помнік архітэктуры неабарока. Аднавежавая 3-нефавая базіліка з 5-граннай апсідай, да бакоў якой далучаны 2 сакрысціі. Фасад мае шмат'ярусную кампазіцыю, высотная дамінанта — вытанчаная па трактоўцы вежа са спічастым шпілем. Кантрастныя між'ярусныя пераходы фасада змякчаны бакавымі барочнымі валютамі, з барочнага арсенала выкарыстаны хвалістыя i складанапрафіляваныя карнізы, насычаная крапоўка слаістымі пілястрамі, арачныя люкарны, вазы. На антаблеменце франтальнага фасада лацінскі надпіс «Gloria Deo», над апсідай — сігнатурка.
Унутры нефы размежаваны магутнымі, крапаванымі пілястрамі слупамі з перакінутымі паміж імі аркамі i перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, упрыгожанымі дэкаратыўна-арнаментальнай размалёўкай. Цэнтральны неф апяразаны магутным антаблементам i асвятляецца верхнімі лучковымі вокнамі. Галоўны алтар i амбон таксама вырашаны ў рэтраспектыўных формах барока. Алтар мае архітэктанічную трактоўку ў 2 ярусы з бакавымі парамі карынфскіх калон i разарванымі франтонамі над імі. Над алтарным абразом размешчаны пластычны картуш. На бакавых сценах апсіды ў прамавугольных плакетках 2 фрэскавыя пано на біблейскія сюжэты. Пад карцінамі магутныя 3-пралётныя аркады, адкрытыя ў бакавыя сакрысціі. Абразы 18—19 ст. «Маці Божая Ружанцовая», «Пётр i Павел» i «Маці Божая з дзіцем», абраз-таблетка «Божая Маці з ружанцамі i апосталы Пётр i Павел з дзіцем Хрыстом». Сярод літургічнага начыння рэлікварый сярэдзіны 17 ст. ў форме крыжа, аздобленага накладнымі барэльефнымі выявамі анёлаў; 2 бронзавыя рэлікварыі 18 ст.


Крыніца пошука:


1.  Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін; фатограф А.Л. Дыбоўскі.- Мінск: Беларус.Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008.- С. 246. : іл.
2. Кухта, М. Гэта было велічна / Маргарыта Кухта ; фота Сяргея Варановіча // Ляхавіцкі веснік. - 2020. — 11 ліпеня (№ 51). — С. 8 : фат.
3. Поплавский, Г. И. И снова звучит орган / Геннадий Поплавский ; фото автора // Заря. - 2020. — 1 июля (№ 53). — С. 8 : фот.
4. Болтутць, Т. "І брамы пякельныя не перамогуць яго..." / Таццяна Болтуць ; фота аўтара // Звязда. - 2020. — 8 ліпеня (№ 130). — С. 5 : фат.
5. Поплавский, Г. И. Концерт под сводами храма / Геннадий Поплавский ; фото автора // Заря. - 2021. — 2 июня (№ 52). — С. 12 : фот.
6. Валасар, М. Арган загучаў у Мядзведзічах / Марына Валасар ; фота аўтара // Культура. - 2020. — 18 ліпеня (№ 29). — С. 12 : фат.
7. Валасар, М. Храм, які яны ўратавалі / Марына Валасар ; фота аўтара і з архіва парафіі // Культура. - 2018. — 21 ліпеня (№ 29). — С. 15 : фат.
8. Кузьма, І. Кароль з Мядзведзіч //  Ляхавіцкі веснік. -  2019. -  20 красавіка (№31). -  С. 12.
9. Поплавский, Г. И. Орган, славный на весь мир / Геннадий Поплавский ; фото автора // Сельская газета. - 2021. — 17 июля (№ 82). — С. 27 : фот.
10. Поплавский, Г. И. Музыка для души / Геннадий Поплавский ; фото автора и Марины Лешкевич // Заря. - 2019. — 10 июля (№ 54). — С. 17 : фот.

Паважаныя карыстальнікі!
Калі вы заўважылі памылкі або недакладнасці,
а таксама валодаеце дадатковай інфармацыяй,
просьба паведаміць нам па тэлефоне 8 (01633)  6-43-18
або напісаць на электронную пошту liblh@brest.by


ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", 2023
WYSIWYG Web Builder