Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса
г. Ляхавічы
  • Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса
У 1990 годзе вернікі дамагліся , каб мясцовыя ўлады аддалі пад капліцу будынак старой пошты, які быў асвечаны 19 сакавіка 1991 года. Першым, хто адправіў Святую імшу ў мясцовай капліцы быў ксёндз Антон Гей.
27 чэрвеня 1991 года з Польшы прыехаў працаваць у нашу парафію ксёндз Аляксандр Вышынскі.
Вуглавы камень пад будову касцёла  быў асвечаны 12 ліпеня 1992 года. Але на гэтых урачыстасцях ксяндза Вышынскага не было: здароўе не дало яму здзейсніць сваю задумку – святар быў вымушаны вярнуцца на Радзіму для лячэння. На дапамогу прыехаў ксёндз Тадэвуш Калужны, пад кіраўніцтвам якога і адбылося асвячэнне вуглавога камня.
3 ліпеня 1992 года пробашчам ў парафіі распачаў працу ксёндз Волас. Ён скончыў будоўлю касцёла, кансэкрацыя якога адбылася 12 ліпеня 1994 года і пабудаваў плябанію.У 2000 годзе ён быў прызначаны дэканам Баранавіцкага дэканата  і пераведзены ў Баранавіцкі касцёл Узвышэння Святога Крыжа.
На яго месца прыехаў працаваць ксёндз Станіслаў Маленькі. Дапамагае яму весці службу ксёндз Аляксандр Фядотаў.



Крыніца пошука:

1.
Вярбенка Х. Ляхавіцкаму касцелу – 10 гадоў//  Беларуская думка. -  2004. – ( №7). -  С. 2.
2. Зарэчная, Г. Хвалуе бытоўка //  Ляхавіцкі веснік. -  2014. -  16 ліпеня. – (№ 51). -  С. 3.
3. Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін: фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мінск : Беларус. Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. — С. 208. : іл.


Паважаныя карыстальнікі!
Калі вы заўважылі памылкі або недакладнасці,
а таксама валодаеце дадатковай інфармацыяй,
просьба паведаміць нам па тэлефоне 8 (01633)  6-43-18
або напісаць на электронную пошту liblh@brest.by


ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", 2023
WYSIWYG Web Builder