Капліца Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
в. Рачканы
  • Капліца Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Рачканы – вёска адметная. Прасціраецца над ёю, ахоўвае і сустракае яшчэ здалёк капліца. Гэта не проста культавае збудаванне, а гісторыка-культурная каштоўнасць, пра што засведчвае адпаведны надпіс, на якім пазначаны 1908 год.
110 гадоў назад сям’я Міклашэвічаў узвяла гэты дом з чырвонай цэглы. А праз 85 гадоў браты Міклашэвічы – Казімір і Пётр – падарылі сваю радавую сядзібу вёсцы, дзе і размясцілася капліца. Служыць сюды прыязжае ляхавіцкі ксёндз Станіслаў Маленькі.


Крыніца пошука:

1. Перапечка, Н. Чабаровымі сцежкамі / Наталля Перапечка // Ляхавіцкі веснік. – 2018. – 21 красавіка (№ 30). – С. 8.


Паважаныя карыстальнікі!
Калі вы заўважылі памылкі або недакладнасці,
а таксама валодаеце дадатковай інфармацыяй,
просьба паведаміць нам па тэлефоне 8 (01633)  6-43-18
або напісаць на электронную пошту liblh@brest.by


ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", 2023
WYSIWYG Web Builder